21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лявон Вольскi заспяваў рэтра

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лявон Вольскi заспяваў рэтра "J:Mорс" загучыць па-новаму

Гэта дакладна так, бо склад гурта змянiўся. Днямi з калектыву пайшоў гiтарыст Раман Арлоў, якi быў удзельнiкам i сааўтарам мноства хiтоў гурта з 2002 года. Прыхiльнiкi даведалiся пра нечаканую навiну з дзённiка вакалiста "J:Mорс" Уладзiмiра Пугача на форуме афiцыйнага сайта.

"Прапанова "не спяшацца з рашэннем i падумаць да заўтра" вынiку не мела. Сухiмi рэшткамi гутаркi для мяне стаўся той факт, што Рома рэальна даспеў да сольнай кар’еры i адчувае наймацнейшую патрэбу ў яе рэалiзацыi, — адзначае ў запiсе лiдар гурта. — Але ж мы столькi зрабiлi разам i ў нас за плячыма столькi сумесна нажытых "дзяцей", што чужымi мы ўжо нiколi не станем". Ад далейшых каментараў абодва бакi адмовiлiся, але факт "разводу" пацвердзiлi. Тым не менш, мерапрыемствы, звязаныя з асабiстай творчасцю Рамана Арлова, абяцана было асвятляць на сайце гурта.

Што да далейшых планаў "J:Mорс", то, нягледзячы на тэрмiновыя пошукi гiтарыста для рэпетыцый i запiсаў у студыi, а таксама на скарачэнне падрыхтаванага ўжо музычнага матэрыялу на некалькi песень, новы альбом калектыў мяркуе выдаць па плане — у сакавiку. Больш за тое, сыход Рамана Арлова, паводле сцвярджэння лiдара гурта, страсянуў усiх музыкантаў, i праца над дыскам рушыла хутчэй.

Лявон Вольскi заспяваў рэтра

Вольскi — з тых людзей, хто не перастае здзiўляць. То сольным iранiчна-здзеклiвым альбомам "Куплеты i прыпевы" слухачоў парадуе, то аб’яднае ў адзiн праект зусiм розных, здавалася б, музыкантаў i нават акцёраў... Цалкам гэты супольны праект, вытрыманы ў стылiстыцы 50—70- гадоў, можна будзе пачуць на дысках у лютым, а пакуль што ў якасцi "прынады" ў Інтэрнэце выкладзены дуэт з Уладзiмiрам Пугачам — "Такога няма больш нiдзе".

Рыбалоўная характарыстыка песнi — "прынада" — дуэту зусiм не выпадковая. Бо напiсаная яна, як сцвярджае сам Лявон, паводле сумесных вандровак на ловы. Абодва музыканты, як высветлiлася, заўзятыя рыбаловы, так што тэма для дуэту знайшлася сама, i песню ў вынiку прысвяцiлi "рыбным месцам" — рэкам i азёрам Беларусi, ад Нёмана да Ясельды. Атрымаўся, як характарызуюць выканаўцы, гэткi патрыятычны хiт па змесце i беларускi варыянт "Thе Bеаtlеs" па музычнай стылiстыцы.

Астатнiя песнi будучага альбома, напiсаныя Лявонам Вольскiм, — таксама разнастайныя стылiзацыi, у прыватнасцi, пад Фрэнка Сiнатру i Эдыт Пiяф, класiчны рок-н-рол i кiтайскую музыку. Сярод удзельнiкаў праекта — Вiталь Артыст, Ганна Хiтрык, акцёры Алег Гарбуз i Святлана Зелянкоўская, Алег Хаменка ды iншыя.

"Рок-каранацыя" пройдзе з аркестрам

Кожны год крытыкi, гледачы, а то i самi арганiзатары цырымонii "Рок-каранацыя" разважаюць, што ў гэтай музычнай прэмii няма дакладна вызначанай канцэпцыi i што фармат мерапрыемства трэба мяняць. Сёлета перамены ў 13-й па лiку цырымонii нарэшце адбудуцца, i не заўважыць iх немагчыма.

Пачаць хоць бы з таго, што цырымонiя, якая прызначана на 14 сакавiка, пройдзе зусiм не ў КЗ "Мiнск" i ўвогуле не ў сталiцы, а ў Маладзечне. Яшчэ адзiн эксперымент, на якi вырашылiся арганiзатары — рок-музыканты ўпершыню выступяць у суправаджэннi сiмфанiчнага аркестра! Дакладней — сiмфанiчнага аркестра музычнага вучылiшча Маладзечна. Як чакаецца, удзельнiкi канцэрта адыграюць па дзве песнi, адну — з аркестрам. Папярэднюю згоду на ўдзел у цырымонii далi гурты "Ляпис Трубецкой", "Дзецiдзяцей", "Стокс", "IQ 48", "Троiца", шэраг калектываў з рэгiёнаў, а таксама леташнiя "рок-каралi" — гурт "Нейра Дзюбель".

Дарэчы, упарта ходзяць чуткi, што пасля сёлетняй змены прапiскi налета "Рок-каранацыя" зменiць i назву — як быццам ад слова "рок" у ёй арганiзатары адмовяцца ўвогуле. Незразумела толькi, каго i за што ў такiм выпадку будуць узнагароджваць?

Вядучая рубрыкi Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вольскi — з тых людзей, хто не перастае здзiўляць. То сольным iранiчна-здзеклiвым альбомам "Куплеты i прыпевы" слухачоў парадуе, то аб’яднае
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика