21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзіцячае Еўрабачанне: новы старт дадзены

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзіцячае Еўрабачанне: новы старт дадзены

27 студзеня афiцыйна пачаўся адборачны тур рэспублiканскага дзiцячага конкурсу "Песня для Еўрабачання". Гэта значыць, што калi з прадстаўнiком на дарослы мiжнародны конкурс "Еўрабачанне-2009" Беларусь ужо вызначылася, то месца на аналагiчным дзiцячым творчым спаборнiцтве пакуль яшчэ вакантнае, i ў юных выканаўцаў ёсць шанц гучна заявiць аб сабе.

Па традыцыi рэспублiканскi конкурс праходзiць у тры этапы: адборачны тур, паўфiнал i фiнал. Прыём заявак на першы тур ужо распачаўся i працягнецца да 20 сакавiка ўключна. На працягу тыдня, да 27 сакавiка, прафесiйнае журы адбярэ з дасланых заявак 20 песень, выканаўцы якiх у чэрвенi гэтага года сустрэнуцца ў паўфiнале. З гэтых двух дзясяткаў зноў жа рашэннем журы будуць вызначаныя 7—10 фiналiстаў, якiя возьмуць удзел у вераснёвым гала-канцэрце. А вось яго пераможцу выбiраць будуць сумесна, 50 на 50 — гледачы i журы. У выпадку, калi два цi больш канкурсанты набяруць аднолькавую колькасць балаў, апошняе слова за журы, якое адкрытым галасаваннем вызначыць, каму аддаць перавагу.

Як i летась, да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца юныя выканаўцы ва ўзросце 10—15 гадоў, а найбольш важнае патрабаванне да конкурсных песень — яны (напiсаныя на рускай або беларускай мове) не павiнны быць камерцыйна рэалiзаваныя, публiчна выкананыя або апублiкаваныя да 1 чэрвеня 2009 года. Праўда, пры гэтым, паводле новых правiлаў мiжнароднага конкурсу, дазваляецца, каб пры напiсаннi песень юным аўтарам аказвалi дапамогу дарослыя — напрыклад, прафесiйныя кампазiтары.

Змяненнi ў правiлах датычацца i колькасцi выступоўцаў на сцэне: цяпер iх можа быць не больш як 6 чалавек (яшчэ летась дапускалiся 8). Акрамя таго, у палажэннi з’явiлiся новыя пункты: так, падрабязна распiсаная працэдура налiчэння балаў пры сумесным галасаваннi гледачоў i журы. Акрамя таго, асобным пунктам пазначана абавязковае падпiсанне дамовы канкурсантаў (iх прадстаўнiкоў) з арганiзатарамi — Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанiяй. Без гэтай дамовы немагчымы ўдзел выканаўцаў у фiнале конкурсу. У дакуменце будзе абазначаны аб’ём правоў на выкарыстанне песнi, правы i абавязкi абодвух бакоў, парадак падрыхтоўкi да мiжнароднага конкурсу — у выпадку перамогi канкурсанта, а таксама штрафныя санкцыi за парушэнне дамовы. (Вiдаць, з’яўленне гэтага дадатковага пункту абумоўлена вопытам праекта "ЕўраФэст", дзе сёлета якраз быў узнiк канфлiкт вакол падпiсання дамовы).

З прыемных момантаў — тое, што, у адрозненне ад дарослага конкурсу, усе фiналiсты атрымаюць не толькi дыпломы, але i каштоўныя прызы. Плюс магчымасць на працягу года рухаць сваю творчасць з дапамогай такой магутнай сiлы, як тэлебачанне.

Падрабязна з правiламi адбору i пералiкам неабходных дакументаў можна пазнаёмiцца на сайце Белтэлерадыёкампанii www.tvr.bу, а заяўкi ўжо прымаюцца — на адрас: 220807, г. Мiнск, вул. Макаёнка, 9, з паметкай "На конкурс "Песня для Еўрабачання".

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

Р.S. У актыве Беларусi, нагадаем, ужо ёсць дзве перамогi на дзiцячым "Еўрабачаннi": у 2005-м (Ксенiя Сiтнiк) i 2007-м (Аляксей Жыгалковiч), а таксама адно 2-е месца ў 2006-м (Андрэй Кунец).

У актыве Беларусi, нагадаем, ужо ёсць дзве перамогi на дзiцячым "Еўрабачаннi": у 2005-м (Ксенiя Сiтнiк) i 2007-м (Аляксей Жыгалковiч), а таксама адно 2-е месца ў 2006-м (Андрэй Кунец).

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 студзеня афiцыйна пачаўся адборачны тур рэспублiканскага дзiцячага конкурсу "Песня для Еўрабачання". Гэта значыць, што калi з прадстаўнiк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика