Высокі ўзровень
Высокі ўзровень
Мiнск па ўзроўнi донарства органаў для аказання транспланталагiчнай дапамогi наблiзiўся да еўрапейскiх краiн. Пра гэта паведамiў загадчык аддзялення па каардынацыi забору донарскiх органаў 4-й гарадской клiнiчнай бальнiцы, трансплант-каардынатар Мiнiстэрства аховы здароўя Беларусi Антон Данiленка. У 2008 годзе на 1 мiльён мiнчан прыпадала 14 донараў. У Лiтве, паводле звестак за 2007 год, гэты паказчык складаў 14,1 донара на 1 мiльён насельнiцтва, у Германii — 16, Іспанii — 34,3. Увогуле па краiне ўзровень донарства органаў вымушае чакаць лепшага, адзначыў суразмоўца. У 2008 годзе гэты паказчык склаў 3,78 донара на 1 мiльён насельнiцтва. Адна з асноўных прычын дэфiцыту донарскiх органаў у Беларусi — пасiўнасць спецыялiстаў з рэгiёнаў, якiя своечасова не паведамляюць пра наяўнасць у клiнiках патэнцыяльных донараў. У 2008 годзе ў аддзяленне па каардынацыi забору донарскiх органаў 4-й гарадской клiнiчнай бальнiцы паступiлi 142 паведамленнi пра патэнцыяльных донараў, 93 з iх — з Мiнска. Вольга ГРЫГОР’ЕВА, "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнск па ўзроўнi донарства органаў для аказання транспланталагiчнай дапамогi наблiзiўся да еўрапейскiх краiн. Пра гэта паведамiў загадчык аддзялення
|
|