Кампанія Катэрпiлар зацiкаўлена ў супрацоўнiцтвез БелАЗам i Мiнскiм маторным заводам
Кампанія Катэрпiлар зацiкаўлена ў супрацоўнiцтвез БелАЗам i Мiнскiм маторным заводам
Пра гэта заявiў на сустрэчы з прэм’ер-мiнiстрам Беларусi Сяргеем Сiдорскiм вiцэ-прэзiдэнт амерыканскай кампанii Майк Баўнтан. Кампанiя правяла ў Беларусi 2 днi i наведала Мiнскi маторны завод i БелАЗ. Спецыялiсты "Катэрпiлара" вырашылi прадоўжыць свой вiзiт на БелАЗ яшчэ на адзiн дзень. Майк Баўнтан таксама праiнфармаваў, што на Мiнскiм маторным заводзе яшчэ на адзiн дзень затрымаецца эксперт па рухавiках. Кампанiя "Катэрпiлар" з’яўляецца сусветным лiдарам у тэхналагiчных працэсах i найбуйнейшым вытворцам будаўнiчай i горназдабыўнай тэхнiкi, дызельных i газавых рухавiкоў, прамысловых газавых турбiн. Выручка кампанii ў 2008 годзе склала каля 50 млрд долараў. Вытворчы патэнцыял кампанii складае больш за 150 заводаў на пяцi кантынентах са штатам супрацоўнiкаў звыш 100 тыс. чалавек. "Катэрпiлар" прысутнiчаў на рынку Савецкага Саюза з 1973 года. З 2005 года кампанiя пачала працаваць у краiнах СНД. Заснаваны 4 прадстаўнiцтвы ў Маскве, Уладзiвастоку, Хабараўску i Алма-Аце. Тавараправодная сетка "Катэрпiлара" з фiлiяламi дзейнiчае больш чым у 100 гарадах СНД, агульная колькасць яе супрацоўнiкаў звыш 3,5 тыс. чалавек. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта заявiў на сустрэчы з прэм’ер-мiнiстрам Беларусi Сяргеем Сiдорскiм вiцэ-прэзiдэнт амерыканскай кампанii Майк Баўнтан. Кампанiя правяла ў Бела |
|