Безнаяўным разлікам — шырокую дарогу
Безнаяўным разлікам — шырокую дарогу
Па вынiках мiнулага года доля разлiкаў у рознiчным гандлi краiны з выкарыстаннем пластыкавых картак склала зусiм нязначны паказчык — толькi 4 працэнты. Пры тым, што заданне на 2008 год складала 15 працэнтаў. Да канца 2010 года доля безнаяўных разлiкаў павiнна дасягнуць 30 працэнтаў, заявiў на калегii Мiнiстэрства гандлю вiцэ-прэм’ер Беларусi Андрэй Кабякоў. "Пакуль пахвалiцца няма чым, — адзначыў ён. — Час угавораў, па ўсiм бачна, скончыўся. Колькi можна хадзiць i ўгаворваць? Мы проста павялiчым памер iнкасацыi да такiх памераў, каб вам стала выгадна займацца безнаяўнымi разлiкамi. Пры гэтым недзе будзе зменшаны яе памер для безнаяўных разлiкаў". Як сказаў далей Андрэй Кабякоў, тэхнiчныя магчымасцi для больш шырокага ўкаранення безнаяўных разлiкаў у краiне маюцца. "Мiнiстэрства гандлю сумесна з Нацыянальным банкам, банкаўскiмi структурамi ў найблiжэйшыя месяц-паўтара павiнны прыняць надзвычайныя меры, а iнакш гэта назваць не атрымлiваецца, па выкананнi праграмы укаранення безнаяўных разлiкаў". На думку выступоўцы, гэта дазволiць забяспечыць выхад у 2010 годзе на запланаваны ўзровень разлiкаў у рознiчным гандлi з дапамогай банкаўскiх картак. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па вынiках мiнулага года доля разлiкаў у рознiчным гандлi краiны з выкарыстаннем пластыкавых картак склала зусiм нязначны паказчык — толькi 4 працэнты |
|