Закаханыя, цалавацца ў музей!
Закаханыя, цалавацца ў музей!
Вiцебскi абласны краязнаўчы музей ажыццяўляе неардынарны праект да Дня святога Валянцiна. Усе ахвотныя могуць прынесцi ў музей фатаграфii, творы мастацтва, зробленыя сваiмi рукамi, прысвечаныя каханым. Лепшыя з iх трапяць на спецыяльную выставу. У Дзень закаханых ля галоўнага будынка музея — вiцебскай Ратушы — закаханыя змогуць запусцiць у нябёсы сiмвал свайго кахання — шары ў выглядзе сэрца. Закаханым парам таксама прапануюць падняцца на вежу будынка i пацалавацца. І, безумоўна, прыгожы горад з вышынi птушынага палёту надасць iм яшчэ больш прыемных эмоцый. Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вiцебскi абласны краязнаўчы музей ажыццяўляе неардынарны праект да Дня святога Валянцiна. Усе ахвотныя могуць прынесцi ў музей фатаграфii, творы маста |
|