Павялічацца дзiцячыя дапамогi, адрасныя выплаты i некаторыя вiды пенсiй
Павялічацца дзiцячыя дапамогi, адрасныя выплаты i некаторыя вiды пенсiй
У Беларусi вызначаны новы бюджэт пражытковага мiнiмуму ў цэнах снежня. Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны, з 1 лютага БПМ у сярэднiм на душу насельнiцтва складзе 234.370 рублёў. Пры гэтым, у сувязi са змяненнем бюджэту пражытковага мiнiмуму, з 1 лютага на 4,3 працэнта павялiчацца памеры мiнiмальных, сацыяльных пенсiй, надбавак i павышэнняў да iх. Таксама на 4,3 працэнта ўзрасце i "планка даплат" па штомесячнай адраснай сацыяльнай дапамозе — з 1 лютага гэта дапамога будзе прызначацца ў выпадку, калi даход кожнага члена сям’i цi адзiнокага чалавека не перавышае тыя ж 234.370 рублёў. Апроч таго, павысяцца памеры дзяржаўных дапамог на дзяцей. У прыватнасцi, паводле слоў намеснiка начальнiка галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Таццяны Шэметавец, з 1 лютага аднаразовая дапамога пры нараджэннi першага дзiцяцi складзе 1 млн. 171,8 тыс., аднаразовая дапамога пры нараджэннi другога i наступных дзяцей — 1 млн. 640,5 тыс., аднаразовая дапамога жанчынам, што сталi на ўлiк да 12-тыднёвага тэрмiну цяжарнасцi, — 234,3 тыс., а штомесячная дапамога па доглядзе за дзецьмi ва ўзросце да 3 гадоў — 187,5 тыс рублёў. Дарэчы, адначасова з 1 лютага ўзрасце i "сярэднi" памер мiнiмальнага спажывецкага бюджэту — да 363.180 рублёў. Варта нагадаць, што гэты паказчык выкарыстоўваецца для вызначэння права на льготныя крэдыты пры будаўнiцтве жылля. Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi вызначаны новы бюджэт пражытковага мiнiмуму ў цэнах снежня. Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў Мiнiстэрстве працы i сацыяльна |
|