Генадзь Ляпуноў, першы намеснiк мiнiстра жыллёва-камунальнай гаспадаркi: Тарыфы будуць залежаць ад ц
Генадзь Ляпуноў, першы намеснiк мiнiстра жыллёва-камунальнай гаспадаркi: Тарыфы будуць залежаць ад цаны на iмпартуемыя энергарэсурсы. Пакуль гэта пытанне не абмяркоўваецца
Як заўважыў Генадзь Ляпуноў, узровень пакрыцця насельнiцтвам затрат на аказанне комплексу жыллёва-камунальных паслуг адстае ад тых лiчбаў, што былi закладзены ў галiновай праграме развiцця. Гэтым дакументам было вызначана, што налета жыхары павiнны будуць вяртаць 80 працэнтаў сабекошту. Аднак, заўважаюць у Мiнжылкамунгасе, такога паказчыка не ўдасца дасягнуць. Рэзка павялiчваць расцэнкi нельга: паводле слоў Генадзя Ляпунова, рост плацяжоў абавязкова неабходна суадносiць з даходамi людзей. Пасля апошняга павышэння тарыфаў узровень пакрыцця ў сярэднiм складае 29,8 працэнта. Законам аб бюджэце сёлета вызначана, што гэты паказчык павiнен складаць 32 працэнты. У такiм разе паўстае пытанне наконт магчымага павелiчэння тарыфаў у далейшым. Як заўважыў Генадзь Ляпуноў, пакуль адпаведнае пытанне не ўздымаецца, павышэнне расцэнак будзе залежаць ад цаны на iмпартуемыя энергарэсурсы. Сёлета адзначаецца станоўчая тэндэнцыя — змяншаецца доля камунальных плацяжоў у даходзе жыхароў. У студзенi на разлiкi за кватэру сярэднестатыстычная беларуская сям’я (двое працуючых, у якiх адно дзiця) выдаткоўвала 8,3 працэнта сваiх даходаў (летась у такi ж час — 9 працэнтаў). Як паведамiў Генадзь Ляпуноў, у Расii адпаведны паказчык складае ад 13,4 працэнта ў Нiжнiм Ноўгарадзе да 24 — у Хабараўску, ва Украiне — 9,3—9,8, у Малдове — 11,9, Лiтве — 24,8, Латвii — 26, Фiнляндыi — 28,7 працэнта. Тым жыхарам, для якiх адчувальны цяжар камунальных плацяжоў (у тым выпадку, калi iх доля складае 20 працэнтаў сукупнага даходу для жыхароў гарадоў i 15 — для вяскоўцаў) прадугледжана дзяржаўная дапамога. Летась безнаяўную жыллёвую субсiдыю атрымалi 60 тысяч сем’яў, агульны фонд адпаведных выплат склаў 2,3 мiльярда рублёў. У сярэднiм дапамога складала 38,9 тысячы рублёў. За мiнулы год на 6,6 млрд руб. (амаль на 15 працэнтаў) зменшылася пратэрмiнаваная запазычанасць па аплаце за кватэру. Гэта стала магчымым у вынiку прымянення комплексу даволi жорсткiх мераў уздзеяння да неплацельшчыкаў. На працягу мiнулага года неабавязковым грамадзянам накiравана 399 тысяч папярэджанняў, 9 тыс. выканаўчых надпiсаў. 215 сем’яў па рашэннi суда былi выселены са сваiх кватэр. Паводле апошнiх звестак, каля 94 працэнтаў жыллёвага фонду абсталявана iндывiдуальнымi лiчыльнiкамi спажывання вады. Як паведамiў Генадзь Ляпуноў, устаноўка прыбораў улiку разам з комплексам iншых мераў дазволiла зменшыць спажыванне вады на 140 мiльёнаў куб. метраў. Эканамiчны эфект склаў амаль 30 мiльярдаў рублёў. Дакладны ўлiк аб’ёмаў камунальных паслуг, якiя спажываюць жыхары, дазваляе ў сярэднiм змяншаць плацяжы за кватэру на 10 працэнтаў. Усталяванне лiчыльнiкаў пэўным чынам стымулюецца. Сярод адпаведных "прынад" — 10-працэнтная скiдка па аплаце за падагрэў вады. Аднак гэта датычыцца толькi тых дамоў, дзе выкарыстоўваецца тупiковая сiстэма рэцыркуляцыi гарачай вады. Для жыхароў адпаведных будынкаў рахункi за "цёпленькую" зменшацца. У 154 тысячах кватэр лiчыльнiкi вады дагэтуль не ўсталяваныя. Многiя жыхары адмовiлiся гэта рабiць без уважлiвых прычын. Таксама лiчыльнiкi не ўстаноўлены ў тых дамах, дзе ў найблiжэйшы час плануецца праводзiць капiтальны рамонт, там, дзе правесцi мантаж немагчыма. "Неахопленымi" засталіся i некаторыя кватэры, якiя часткова пустуюць. У тых, хто пакуль не ўсталяваў прыборы ўлiку, яшчэ ёсць час зрабiць гэта. Але варта паспяшацца — з 1 мая "безулiковыя" спажыўцы будуць разлiчвацца за ваду па сабекошце. Цяпер гэта 1,5 тысячы рублёў за 1 куб м цi ў 2,5 раза больш, чым па тарыфе, па якiм плацяць уладальнiкi лiчыльнiкаў. Павялiчваюцца тэмпы капiтальнага рамонту жылля. Калi ў 2005 годзе пасля капрамонту было ўведзена ў эксплуатацыю 645 тысяч кв. метраў жылфонду, то летась — ужо звыш 1,1 млн. Аб’ёмы цеплавой рэабiлiтацыi будынкаў за мiнулы год склалi 450 тыс. кв. м. Асноўнай крынiцай фiнансавання работ па капрамонце застаюцца сродкi жыхароў (адпаведныя адлiчэннi выведзены ў асобны радок "жыроўкi"). Дарэчы, вызначана, што жыхары вёсак i невялiкiх гарадоў (з насельнiцтвам да 20 тысяч чалавек) могуць выкарыстоўваць крэдыты на правядзенне рамонту жылля. У мiнулым годзе такiм правам скарысталiся 5,5 тысячы сем’яў, якiм было выдзелена 52 мiльярды рублёў. Паводле слоў Генадзя Ляпунова, актыўна право- дзяцца мерапрыемствы па закрыццi пад’ездаў. Летась заменена 768 лiфтаў, якiя выпрацавалi свой рэсурс. Перыядычна праводзiцца дыягностыка пад’ёмнiкаў, якая дазваляе выяўляць пэўныя праблемы i своечасова iх вырашаць. У сiстэме жыллёва-камунальнай гаспадаркi зменшылася колькасць стратных прадпрыемстваў. Стабiльна павялiчваюцца аб’ёмы замены iнжынернага абсталявання. Да прыкладу, летась перакладзена 768 кiламетраў цеплавых сетак, пераважная большасць — ПІ-трубамi. Шэраг кацельняў пераведзены на выкарыстанне мясцовых вiдаў палiва. Як адзначыў Генадзь Ляпуноў, цяпер на iх долю прыпадае больш чым чвэрць агульнага палiўнага балансу галiны. I гэты паказчык мяркуецца яшчэ павялiчваць — давесцi ўзровень спажывання да 33 працэнтаў. На шэрагу кацельняў iснуе выбар выкарыстання некалькiх вiдаў палiва (больш выгаднага на адпаведны час). Мiкалай ЛIТВIНАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Генадзь Ляпуноў, першы намеснiк мiнiстра жыллёва-камунальнай гаспадаркi: Тарыфы будуць залежаць ад ц Як заўважыў Генадзь Ляпуноў, узровень пакрыцця насельнiцтвам затрат на аказанне комплексу жыллёва-камунальных паслуг адстае ад тых лiчбаў, што былi за |
|