Беражонага пасажыра i Бог Беражэ
Беражонага пасажыра i Бог Беражэ
30 студзеня — Адзіны дзень бяспекi дарожнага руху
Мiнулай зiмой мая знаёмая вырашыла паехаць на выхадныя дадому на маршрутным таксi. Вадзiцель, рухаючыся на вялiкай хуткасцi, не справiўся з кiраваннем i сутыкнуўся з аўтобусам. Усе, дзякуй Богу, абышлiся драпiнамi. Але з таго часу Вольга не ездзiць на маршрутках. За мiнулы ж год у сталiцы зафiксавана 59 такiх ДТЗ, 78 пасажыраў атрымалi траўмы, а адзiн загiнуў. "Што ж патрэбна зрабiць пасiўнаму ўдзельнiку дарожнага руху, каб не стаць ахвярай ДТЗ?" — з гэтым пытаннем я звярнулася да старшага iнспектара агiтацыi i прапаганды ДАI Савецкага РУУС горада Мiнска Вольгi Суворавай. — Калi вы стаiце, займiце ўстойлiвае становiшча — пастаўце ногi на шырыню плячэй i моцна трымайцеся за поручнi. Пры ўзнiкненнi аварыйнай сiтуацыi крышку прысядзьце. Калi вы сядзiце, то нахiлiцеся наперад i пакладзiце скрыжаваныя рукi на крэсла, якое знаходзiцца перад вамi, галаву прыцiснiце да рук, ногi выпрастайце, але не прасоўвайце iх пад крэсла. Вельмi важна, каб галава, ногi i рукi не аказалiся зацiснутымi падчас аварыi. Калi вы падаеце, то не спрабуйце хапацца за поручнi, гэта можа прывесцi да вывiхаў i пераломаў. Лепш згрупавацца, як вас вучылi на ўроках фiзкультуры, i ўпасцi на бок, гэта пазбавiць вас ад значных пашкоджанняў. Беражонага Бог беражэ. Таму, паважаныя пасажыры, рабiце ўсё магчымае, каб захаваць сваё здароўе. Надзея ДРЫЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнулай зiмой мая знаёмая вырашыла паехаць на выхадныя дадому на маршрутным таксi. Вадзiцель, рухаючыся на вялiкай хуткасцi, не справiўся з кiраваннем |
|