Прыпаркаваўся...
Прыпаркаваўся...
на шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калонii строгага рэжыму з канфiскацыяй маёмасцi. А вось абставiны, якiя папярэднiчалi гэтаму Адзiн спрытнюга, якi раней быў асуджаны за крадзяжы i махiнацыi на шэсць гадоў, шукаў шляхi, якiя б далi яму лёгкi хлеб. Халяўны, як бы тут лепш мовiць. І што ж? Знайшоў. Справа ў тым, што ў Гомелi, у самым цэнтры горада, каля рынку, узводзiўся паркiнг. У iм, акрамя боксаў для аўтатранспарту, было прадугледжана i адкрыццё гандлёвых павiльёнаў. Вось тут Сяргей С. (назавём яго так) i змiкiцiў: можна пажывiцца за кошт iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя захочуць весцi свой бiзнэс у цяпле ў новенькай прэстыжнай установе. Не будзем апавядаць, якiмi метадамi ён дзейнiчаў, але скажам, што яму ўдалося пасля атрымання iнфармацыi аб будоўлi дастаць план размяшчэння блока з гандлёвымi межамi ў iм i ўцерцiся ў давер да аднаго з супрацоўнiкаў сталiчнай фiрмы, якая мела пэўныя адносiны да аб’екта. У далейшым прайдзiсвет залiчыў сябе ва ўпаўнаважанага гэтай фiрмы, якому, быццам бы, даверана было браць заявы гандляроў, якiя хацелi арандаваць тыя месцы. Да таго ж ён умела скарыстаў i аб’яву ў адной з мясцовых газет аб паркiнгу. I вось пачаўся "клёў" прадпрымальнiкаў, якiх прымаў iмпазантна апрануты i iнтэлiгентны з выгляду малады чалавек. Яго падвозiла на легкавушцы прыгожая жанчына, а перамовы ён вёў у стылi славутага Астапа Бендэра. Спектакль працягваўся ў захапляльным тоне, i яго сюжэтныя лiнii бралi адзiн i той жа кiрунак: вось схема размяшчэння гандлёвых пунктаў, адны — у цэнтры, у ажыўленых месцах, другiя — у кутках. Калi хто хоча мець найбольшую выгаду i каб не спазнiцца з заключэннем дагавора (бо ахвотнiкаў на лепшае процьма), спяшайцеся, пакуль ёсць што выбраць. Натуральна, тут жа называлiся i канкрэтныя сумы. Першапачатковая лiчба прагучала так: 20 мiльёнаў рублёў. Задатак — палова сумы. Далей — болей. Апетыт узрастаў у прайдзiсвета ў залежнасцi ад таго, як дзейнiчалi яго байкi на таго цi iншага чалавека. Сярод клiентаў былi i такiя, хто хацеў выкупiць два, а то i больш павiльёнаў цi ралетаў, а сумы пачалi вар’iравацца за кожны з iх да дзесяцi тысяч долараў. Праўда, былi i скiдкi, i гэта сведчыла, што фiрма венiкi не вяжа, а працуе гiбка, у iнтарэсах клiента. Долары, рублi i еўра поўнiлi кiшэню лiпавага ўпаўнаважанага да таго моманту, пакуль адна жанчына не западозрыла iмпазантнага мужчыну ў тым, што ён абводзiць прадпрымальнiкаў i ўладальнiкаў легкавушак вакол пальца i нажываецца на гэтым. I яна звярнулася ў мiлiцыю. Паслядоўнiк Астапа Бендэра пры атрыманнi пятнаццацi тысяч долараў хабару з сумным здзiўленнем канстатаваў, як на яго руках зашчоўкнулiся сталёвыя "бранзалеты". Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
на шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калонii строгага рэжыму з канфiскацыяй маёмасцi. А вось абставiны, якiя папярэднiчалi гэтаму Адзiн спрытнюга, якi р |
|