Эканомiя i новыя тэхналогii — паратунак ад крызiсу
Эканомiя i новыя тэхналогii — паратунак ад крызiсу
ААТ "Магiлёўхлебапрадукт" выканае прагнозныя паказчыкi студзеня, заплацiць за крэдыты i дасць заробак супрацоўнiкам. Гэта аб’яднанне — як невялiкая дзяржава. Камбiнаты хлебапрадуктаў у ёй суседнiчаюць са свiнакомплексамi i птушкафабрыкай, а таксама ўласнай гандлёвай сеткай. На прадпрыемстве вырабляюць макарону, бялкова-вiтамiнныя дадаткi i камбiкорм. Амаль палова вырабленага камбiкорму iдзе на ўласныя патрэбы: яго з’ядаюць 70 тысяч свiней i 140 тысяч птушак. З такой гаспадаркай "Магiлёўхлебапрадукт", падаецца, выжыве за любым, нават самым крызiсным, часам. Паказчыкi працы за 2008 год уражваюць: амаль на 20 % павялiчылася вытворчасць, а экспарт — у 2,4 раза. Аб’ём iнвестыцый склаў 3,7 мiльярда рублёў — гэта напалову болей, чым у папярэднiм годзе. Павялiчыўся на 20 % i заробак работнiкаў, якi склаў у сярэднiм 870 тысяч рублёў. Сёлета прадпрыемства настроена не страчваць тэмпы. Аднак i да цяжкасцяў гатовае. — Знiзiлiся аб’ёмы рэалiзацыi, асаблiва на экспарт, — расказаў пра праявы крызiсу намеснiк дырэктара ААТ "Магiлёўхлебапрадукт" Анатоль Сiгаеў. — Мы вырабляем у Клiмавiчах, Бабруйску i Шклове муку на давальнiцкiх умовах. Але ў сувязi з тым, што цэны ў Расii i ва Ўкраiне знiзiлiся, у нас назiраецца частковы адток клiентаў. Але мы робiм усё, каб застацца ў межах тых цэнаў, якiя прапануюць суседзi. Трэба знiжаць выдаткi на вытворчасць прадукцыi. Вытворчасць "Магiлёўхлебапрадукта" — энергаёмiстая, тут штомесяц плацяць 150 мiльёнаў рублёў за электраэнергiю. Таму там iмкнуцца мадэрнiзаваць вытворчасць, укаранiць новыя тэхналогii i набыць такое абсталяванне, якое дасць эканомiю энергарэсурсаў. На прадпрыемстве працуюць дзве кацельнi на мясцовых вiдах палiва — на адходах перапрацоўкi збожжа. У бытавым корпусе замест цэнтральных цеплавых сетак усталявалi два газавыя катлы, i тут эканомiя таксама адчувальная. Сёння мантажуецца i ў першым паўгоддзi запрацуе лiнiя па перапрацоўцы насення рапсу. Яна дасць магчымасць у год атрымлiваць больш за 30 тысяч тон тэхнiчнага алею. Частка яго будзе прадавацца на выраб бiядызелю, а дадатковая лiнiя, якую плануюць набыць, будзе перапрацоўваць тэхнiчны алей у харчовы. Адзiн з антыкрызiсных прынцыпаў "Магiлёўхлебапрадукта": па магчымасцi прадаваць не сыравiну, а канчатковы прадукт. — Трэба змагацца з крызiсам эканомiяй — лiтаральна ва ўсiм, — упэўнены Анатоль Сiгаеў. — І яшчэ мне падаецца, што важна ўсё ж не страчваць аптымiзму. Калi чалавек i прадпрыемства вераць у свае сiлы i пралiчваюць фiнансавую сiтуацыю наперад, то з любога крызiсу можна выйсцi дастойна. Мы забяспечаны сыравiнай да новага ўраджаю. Калектыў i кiраўнiцтва працуюць. Мы перажывём крызiс разам! Iлона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ААТ "Магiлёўхлебапрадукт" выканае прагнозныя паказчыкi студзеня, заплацiць за крэдыты i дасць заробак супрацоўнiкам. Гэта аб’яднанне — як н |
|