Уладзiмiр НАВУМАЎ: У лютым цi сакавiку ў нас з’явiцца закон аб амнiстыi
Уладзiмiр НАВУМАЎ: У лютым цi сакавiку ў нас з’явiцца закон аб амнiстыi
"На працягу мiнулых двух гадоў мы адмовiлiся ад вывучэння грамадскага меркавання ўласнымi сiламi. Апошнiм часам звяртаемся да дзяржаўных iнстытутаў, якiя i займаюцца падобнымi пытаннямi. Такiм чынам, нашу працу ацэньваеце вы — простыя грамадзяне нашай краiны", — паведамiў журналiстам мiнiстр унутраных спраў Уладзiмiр Навумаў. "МУС будзе прапаноўваць, каб закон аб амнiстыi быў прыняты адразу ў двух чытаннях, i разлiчваем, што гэта адбудзецца сёлета ў лютым цi сакавiку. Мы спадзяёмся, што амнiстыя будзе праведзена да 65-годдзя вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў". Па словах мiнiстра, практыка паказвае, што без аператыўнага эксперыменту нельга абысцiся пры раскрыццi злачынстваў з карупцыяй. "Самi хабарнiкi ў праваахоўныя органы звяртаюцца рэдка. Я вывучаў практыку прымянення аператыўных эксперыментаў у iншых краiнах. Аператыўны эксперымент шырока ўжываецца, напрыклад, у ЗША для прафiлактыкi кватэрных крадзяжоў". Наконт затрыманага ў Расii грамадзянiна Беларусi — удзельнiка сатанiсцкай секты — мiнiстр адзначыў, што гэта нармальная практыка. "Нашы супрацоўнiкi ў сваю чаргу затрымалi двух балельшчыкаў маскоўскага ЦСКА. Мы — саюзная краiна, таму нiчога дзiўнага няма ў тым, што злачынцы гэтым карыстаюцца пры перасячэннi мяжы. Аднак, як бачыце, яны ўсюды знаходзяцца". Юрась ШАЎЦОЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"На працягу мiнулых двух гадоў мы адмовiлiся ад вывучэння грамадскага меркавання ўласнымi сiламi. Апошнiм часам звяртаемся да дзяржаўных iнстытут |
|