Дапаможныя сродкi без звязк" з даходам
Дапаможныя сродкi без звязк" з даходам
За мiнулы год выпадкаў афармлення "групы" ў цэлым па Беларусi стала менш на 4,7 працэнта. І, у прыватнасцi, сярод дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў гэты паказчык знiзiўся на 4,1, а сярод грамадзян у працаздольным узросце — адразу на 9,1 працэнта. Як вынiк, упершыню з пачатку дзесяцiгоддзя ў краiне на 0,3 працэнта скарацiлася i агульная колькасць iнвалiдаў — да 509,2 тысячы чалавек. Разам з тым, адзначыла на "круглым стале" па абмеркаваннi новага варыянту Закона "Аб сацыяльнай абароне iнвалiдаў" старшыня пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па адукацыi, навуцы, культуры i сацыяльным развiццi Антанiна Морава, сама па сабе гэта акалiчнасць па сутнасцi не змянiла сiтуацыю — цi не самай неабароненай катэгорыяй грамадзян застаюцца менавiта людзi з абмежаванымi магчымасцямi.
Жаданне ёсць. Цi будуць месцы? За мiнулы год выпадкаў афармлення "групы" ў цэлым па Беларусi стала менш на 4,7 працэнта. І, у прыватнасцi, сярод дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў гэты паказчык знiзiўся на 4,1, а сярод грамадзян у працаздольным узросце — адразу на 9,1 працэнта. Як вынiк, упершыню з пачатку дзесяцiгоддзя ў краiне на 0,3 працэнта скарацiлася i агульная колькасць iнвалiдаў — да 509,2 тысячы чалавек. Разам з тым, адзначыла на "круглым стале" па абмеркаваннi новага варыянту Закона "Аб сацыяльнай абароне iнвалiдаў" старшыня пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па адукацыi, навуцы, культуры i сацыяльным развiццi Антанiна Морава, сама па сабе гэта акалiчнасць па сутнасцi не змянiла сiтуацыю — цi не самай неабароненай катэгорыяй грамадзян застаюцца менавiта людзi з абмежаванымi магчымасцямi.
Жаданне ёсць. Цi будуць месцы? Асноўнай крынiцай даходаў людзей з абмежаванымi магчымасцямi застаецца пенсiя. Аднак таксама не сакрэт: апошнiм часам усё больш грамадзян краiны "на групе" выказвае жаданне працаваць. З 1996 года колькасць iнвалiдаў, якiя звярнулiся па дапамогу ў службы занятасцi, павялiчылася амаль утрая. — Скласцi вартую канкурэнцыю здароваму чалавеку iнвалiду цяжка, таму традыцыйна для гэтай катэгорыi вызначаюцца дадатковыя гарантыi, — адзначае начальнiк галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Мiкалай Коханаў. — Маецца на ўвазе практыка стварэння спецыялiзаваных працоўных месцаў, "бранiраванне" вакансiй, прафесiйная падрыхтоўка, фiнансавая дапамога на адкрыццё ўласнай справы, праграма рэабiлiтацыi iнвалiдаў. Прычым не сакрэт: не ў апошнюю чаргу поспех большасцi з гэтых напрамкаў залежыць ад зацiкаўленасцi наймальнiкаў. Таму для суб’ектаў гаспадарання трэба вызначыць новыя стымулы. У прыватнасцi, у найблiжэйшы час плануецца прадугледзець магчымасць кампенсацыi наймальнiкам выдаткаў на абсталяванне i яго мантаж пры стварэннi новых працоўных месцаў для iнвалiдаў звыш 3 працэнтаў ад сярэдняспiсачнай колькасцi персаналу. Апроч таго, бюджэтныя арганiзацыi i грамадскiя арганiзацыi iнвалiдаў, якiя прымаюць чалавека з абмежаванымi магчымасцямi, па-ранейшаму змогуць разлiчваць на дзяржаўнае "фiнансаванне" яго зарплаты. Аднак на новых умовах: калi цяпнр арганiзацыi могуць кампенсаваць зарплату iнвалiда толькi ў рамках "мiнiмалкi", то хутка гэта абмежаванне знiкне. Да слова, чакаецца, што сёлета выдаткi на дапамогу ў працаўладкаваннi iнвалiдаў складуць каля 6,5 млрд рублёў. Аднак, перакананыя ў мiнiстэрстве, выдаткi акупяцца. Тым больш, што з 2009 года ў Беларусi пачынае скарачацца колькасць працоўных рэсурсаў, i надалей "мiнус" будзе толькi ўзрастаць. Кожнаму — сваё З дэфiцытам пратэзна-артапедычных вырабаў Беларусь развiталася даўно, сёння айчынныя вытворцы здольныя забяспечыць iмi людзей з абмежаванымi магчымасцямi практычна пад поўную патрэбу. Пытаннi застаюцца з iншым — якасцю. Шмат хто з iнвалiдаў адзначае: дапаможныя сродкi цяжкiя i нязручныя. — Цяпер айчынныя дапаможныя сродкi маюць такую ж вагу, што i iх замежныя аналагi, — зазначае дырэктар Беларускага пратэзна-артапедычнага аднаўленчага цэнтра Iван Волкаў. — А вось наконт зручнасцi заўвагi сапраўды слушныя. Трэба падкрэслiць: скаргаў ад iнвалiдаў, якiя атрымлiваюць пратэзна-артапедычныя вырабы непасрэдна праз наш цэнтр, няма па вельмi простай прычыне — тут кожнае прыстасаванне "падганяецца" пад канкрэтнага iнвалiда. Адваротны малюнак у рэгiёнах, дзе дапаможныя сродкi заказваюцца на "ўмоўнага" чалавека з абмежаванымi магчымасцямi, часцяком без улiку яго камплекцыi i асаблiвасцяў фiгуры. Таму сiтуацыю трэба мяняць. На мой погляд, у кожнай медыка-рэабiлiтацыйнай экспертнай камiсii павiнен быць прынамсi адзiн спецыялiст, якi добра знаёмы з усiмi мадыфiкацыямi пратэзна-артапедычных вырабаў, i ведае, што, як i каму падабраць. Зэканомiць, каб мець... iнвалiда Тым часам не менш вострай тэмай застаюцца льготы. У iнвалiдаў III групы i дзяцей, якiя iнвалiдамi не з’яўляюцца, але па заключэннях медыкаў маюць патрэбу ў дапаможных сродках, магчымасцяў атрымлiваць апошнiя бясплатна ўжо няма. Пратэзна-артапедычныя вырабы трэба купляць за ўласныя сродкi. Па цане, якая можа перавышаць мiльён рублёў. Зразумела, што адшукаць такiя грошы здольна далёка не кожная сям’я. Прычым таксама не сакрэт: пакiнуць тое ж дзiця з парушэннямi здароўя без дапаможных сродкаў сёння — значыць, з вялiкай доляй верагоднасцi атрымаць дарослага iнвалiда заўтра. Сапраўды, спроба вырашыць гэту праблему зроблена ў межах новай праграмы адраснай сацыяльнай дапамогi. Цяпер для набыцця пратэзна-артапедычных вырабаў для iнвалiдаў III групы цi дзяцей, якiя iнвалiдамi не з’яўляюцца, але па заключэннях медыкаў маюць патрэбу ў дапаможных сродках, можа аказвацца аднаразовая падтрымка — у выпадку, калi даход на чалавека ў сям’i не перавышае 120 працэнтаў бюджэту пражытковага мiнiмуму. Норма добрая. Аднак па сутнасцi яна не працуе — даходы большасцi сем’яў перавышаюць вызначаную "планку". — Мы правялi манiторынг гэтай сiтуацыi i ў вынiку звярнулiся з прапановамi змянiць цяперашнiя правiлы, — кажа намеснiк начальнiка ўпраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рыта Сушко. — Пры гэтым сёння ўжо вырашана: неабходна распрацаваць новы механiзм забеспячэння дапаможнымi сродкамi iнвалiдаў III групы i хворых дзяцей без улiку даходаў. Экстрэмальныя пад’ёмы За апошнi час рэгiёны Беларусi "паставiлi" на лiнiю 612 аўтобусаў i тралейбусаў з нiзкай падлогай, да таго ж у краiне стаў з’яўляцца аўтатранспарт з платформай, якая можа высоўвацца да бардзюраў. Не менш цiкавая прапанова — абсталяваць на найбольш папулярных маршрутах спецыяльныя прыпынкi для iнвалiдаў. Урэшце, працягваецца абсталяванне грамадскiх устаноў дапаможнымi прыстасаваннямi — пандусы маюць больш за палову такiх аб’ектаў. Праўда, якраз з апошнiм не ўсе так проста. Лiчыцца, што максiмальна дапушчальны схiл пандуса не павiнен перавышаць 12 градусаў. Аднак на справе гэты паказчык можа перавышацца... у 3-4 разы. Словам, узняцца па такiм "пад’ёмнiку" праблематычна нават цалкам здароваму чалавеку. — Увогуле ёсць структуры, якiя павiнны кантраляваць стандарты ўстаноўкi пандусаў — буднагляд, тэхнагляд, санiтарныя службы , — кажа Рыта Сушко. — Калi ж "пад’ёмнiкi" зроблены так, што карыстацца iмi немагчыма, трэба скардзiцца ў мясцовыя органы ўлады. I, дарэчы, прэцэдэнтаў, калi падобныя скаргi давалi плён, ужо шмат. Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За мiнулы год выпадкаў афармлення "групы" ў цэлым па Беларусi стала менш на 4,7 працэнта. І, у прыватнасцi, сярод дзяцей ва ўзросце да 18 га
|
|