...
...
За крадзеж рыбы, злоўленай пры прамысловай лоўлi, што здзейснiла брыгада рыбакоў дзяржаўнай прыродаахоўнай установы "Нацыянальны парк "Браслаўскiя азёры", судом Браслаўскага раёна шасцi "здабытчыкам" прызначана пакаранне ў выглядзе папраўчых работ па месцы працы з утрыманнем 10 працэнтаў заробку ў даход дзяржавы тэрмiнам на 1 год кожнаму. Царква Раства Прасвятой Богародзiцы ў вёсцы Уваравiчы Буда-Кашалёўскага раёна пацярпела ад зламыснiка. Ноччу ён выставiў аконную раму i залез у храм. Усё, што знайшоў: 980 тысяч рублёў i абраз Мiколы Цудатворца, якая не з’яўлена матэрыяльнай каштоўнасцю — узяў з сабою. Але ж з жыцiя гэтага святога вядома, што ён часта дапамагаў вярнуць скрадзенае... У Гомелi супрацоўнiкi Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю МУС затрымалi мясцовага жыхара, якi парушыў правiлы аб здзелках з каштоўнымi металамi i камянямi. 55-гадовы мужчына, якi раней ужо прыцягваўся да крымiнальнай адказнасцi за крадзеж, на гэты раз папаўся на збыце iзумруду. Каштоўны камень, якi заважыў больш як 300 грамаў, ён прадаваў за 18 тысяч долараў ЗША. Цi з’яўляецца затрыманы гаспадаром каштоўнасцi, альбо прыхапiў каменьчык дзесьцi "выпадкова", — гэтая i iншыя акалiчнасцi высветляцца ў ходзе расследавання. Па факце ўзбуджана крымiнальная справа. Пракуратурай Мiнска па матэрыялах падраздзяленняў па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi ГУУС i Партызанскага РУУС узбуджана крымiнальная справа ў дачыненнi да двух сталiчных жыхароў — 41-гадовай адказнай асобы прадстаўнiцтва адной з карпарацый, што зарэгiстраваная за мяжой, i 32-гадовага дырэктара аднаго з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю. Паводле папярэднiх звестак, "прэтэнзii" да iх узнiклi наконт ранейшай працы на адным з рэспублiканскiх прадпрыемстваў. У прыватнасцi, падазраюцца абодва ў тым, што са студзеня 1999 па студзень 2002 года, калi яны займалi адказныя пасады, злоўжылi службовым становiшчам. Урон, нанесены прадпрыемству ў вынiку гэтага, ацэньваецца ў 266 тысяч долараў ЗША. У дзве гадзiны ночы 59-гадовая жыхарка Баранавiчаў вярталася дадому з гасцей. Каля прыпынку "Лакаматыўнае дэпо" на яе напаў невядомы. Ударыў у твар, павалiў на зямлю i пачаў зрываць з пенсiянеркi адзенне. Але згвалтаваць не ўдалося, бо да прыпынку падышоў цягнiк i асвяцiў месца нападу. Гэта напалохала мужчыну i ён, схапiўшы сумачку жанчыны, уцёк. Атрымаўшы сiгнал, мiлiцыя па гарачых слядах пачала шукаць злачынцу. Непадалёк ад месца нападу знайшлi пустую сумачку (там было толькi 3 тыс. рублёў), а праз суткi затрымалi 16-гадовага падлетка з Бярозы. Ён ужо быў асуджаны i цяпер яго зноў чакае суд. 48-гадовага жыхара Салiгорска супрацоўнiкi падраздзяленняў па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi злавiлi за руку на валютным "бiзнэсе": у яго было канфiскавана каля 8 тысяч долараў ЗША, каля 1,7 тысячы еўра, 12 мiльёнаў беларускiх рублёў i больш за 130 тысяч расiйскiх. Ён на працягу пяцi месяцаў займаўся гэтай справай i атрымаў даход у памеры больш як 9 мiльёнаў рублёў. ПОЎНЫ АБЗАЦПалёт у пралёт быў зафіксаваны ў адным з жылых дамоў па вулiцы 70 гадоў БССР. Там з шостага паверха (па сваёй волi цi нехта "дапамог" — гэта яшчэ не высветлена) зрабiла палёт у пралёт пад’езда 35-гадовая жанчына, якая жыве ў гэтым доме. Высветлiлася, што яна знаходзiлася ў стане алкагольнага ап’янення i атрымала закрытыя пераломы чатырох рэбраў i крыжа, удары лёгкiх i сэрца, рану цеменi. Жанчына змешчана ў бальнiцу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гомелi супрацоўнiкi Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю МУС затрымалi мясцовага жыхара, якi парушыў правiлы аб здзелках з |
|