21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Крызіс падкошвае здаровы лад жыцця

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Крызіс падкошвае здаровы лад жыцця

Замежныя эксперты па праблемах суiцыду кажуць, што жаданне развiтацца з жыццём падчас сацыяльна-эканамiчных катаклiзмаў узнiкае радзей.

Тым не менш, стрэс, якому падвяргаюцца людзi, калi iм даводзiцца "зацягваць паясы", досыць небяспечны. Хваляваннi i перажываннi павялiчваюць рызыку развiцця розных, асаблiва сардэчна-сасудзiстых, захворванняў. Стрэс падштурхоўвае да нездаровага ладу жыцця — набыцця больш танных прадуктаў, абуджэння жадання закурыць, выпiць. Каму смутны час на руку, дык гэта ўсялякiм "магам з чарадзеямi", якiя вяртаюць разгубленаму чалавеку iлюзiю кантролю над жыццём. А яшчэ ў фаворы — вытворцы салодкай прадукцыi. Заўважана, што нават падчас цяперашняга сусветнага крызiсу попыт на салодкае трымаецца на высокай пазiцыi.

Грэйпфрут вiтае асобнае ўжыванне

Грэйпфрут не толькi забяспечвае вiтамiнамi i, што называецца, надае бадзёрасцi, але i, як вядома, дае негатыўны эфект у спалучэннi з некаторымi лекавымi сродкамi.

Амерыканскiя даследчыкi выявiлi небяспечнае павелiчэнне канцэнтрацыi сардэчна-сасудзiстых прэпаратаў пры адначасовым ужываннi iх з грэйпфрутавым сокам. Аказалася, што пакуль печань занятая разборкай iнгрэдыентаў грэйпфрута, канцэнтрацыя лекаў у крывi нарастае. Цiкава, што нiводзiн iншы сок не валодае падобнымi "вартасцямi".

Аднак ва ўмеранай колькасцi i не на фоне ўжывання прэпаратаў "грэй" цудоўна дапамагае страваванню. Арганiчныя кiслоты, пекцiны, клятчатка, паскараюць прасоўванне ежы, спрыяюць ачышчэнню кiшэчнiка, актывiзуюць дзейнасць печанi i ў пэўнай ступенi паляпшаюць тлушчавы абмен. Аднак нельга сказаць, што грэйпфрут спрыяе пахудзенню.

З тлушчамi ў гармонii

Тлушчы — самая каларыйная частка ежы. Аднак абмяжоўваць iх у рацыёне трэба з розумам. Важна не выдаляць тлушчы з рацыёну цалкам. Лепшыя крынiцы незаменных тлушчаў — рыбiн тлушч i алеi. Ужыванне авакада, арэхаў i маслiн — гэта ўжо высокатлушчавая дыета. Нельга забываць, што тлушчы ёсць у хлебе, здобе, пячэннi, сухарах, iх шмат у каўбасе, сасiсках, кансервах.

Знiжаем утрыманне тлушчаў у харчаваннi:

l Выбiрайце поснае мяса i птушку, з якой здымайце скуру.

l Не ешце смажанага. Гатуйце на пары, запякайце ў духоўцы.

l З гатовых прыпраў выбiрайце ткемалi, таматны соус, хрэн, гарчыцу. Да мяса i рыбы дадавайце салатную зеляніну, травы, квашаную капусту, бруснiцы, зялёны гарошак.

l Набывайце абястлушчаныя малочныя прадукты.

l Выбiрайце фруктовае марожанае.

l Адмоўцеся ад здобы, пячэння i шакаладу. Пiце чай з сухафруктамi.

l Замест звычайнага хлеба ўжывайце сухiя хлябцы з цэльнага зерня.

l Тушыце гароднiну ў невялiкай колькасцi вады цi абястлушчанага малака.

l Баклажаны i бульбу запякайце цалкам у духоўцы.

l Зрэдку ешце авакада, маслiны, семкi i арэхi.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Замежныя эксперты па праблемах суiцыду кажуць, што жаданне развiтацца з жыццём падчас сацыяльна-эканамiчных катаклiзмаў узнiкае радзей. Тым не менш,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика