Святы Афанасій, Апанас
Святы Афанасій, Апанас
У народнай традыцыi святога Афанасiя, або Апанаса, якi ўшаноўваецца па праваслаўным календары заўтра, 31 студзеня, лiчылi ахоўнiкам жывёлы ад маразоў. Звычайна, у апошнi дзень самага сцюдзёнага зiмовага месяца былi моцныя маразы, нездарма казалi: "Схавай нос у Апанасаўскi мароз", "Афанасьеўскiя маразы жартаў не любяць", "Прыйшоў Афанасiй Ламанос — беражы шчокi i нос", "Казалi, што апанасаўскiя маразы настолькi моцныя, што ў быка-трохгодкi зрываюць рогi". Таму да святога ахоўнiка часцей за ўсё звярталiся з надзеяй на дапамогу: "Святы Уласiй-Ахванасiй, саблюдзi, Божа, красуль нашых". l Акрамя гэтага на Беларусi святога Апанаса лiчылi ахоўнiкам гусакоў, а гэты дзень калiсьцi насiў назву "гусiнага свята". Менавiта з гэтага дня гусей, каб яны набiралi вагу, пачыналi кармiць зернем. І прыглядалiся да надвор’я. Лiчылася, што, калi "завiруха на Панаса — будзе шмат гусянят". l Але i самi гусi былi добрымi прадказальнiкамi надвор’я. Iх паводзiны ў народзе тлумачылi так: — калi яна стаiць на адной назе, падцiснуўшы другую, цi ляпае крыламi — да маразоў; — хавае пад крыло нос — да холаду; — гусакi ляцяць высока — будзе вялiкая паводка; нiзка — мала вады пры адлiзе. l Акрамя гэтага, дрэнным знакам для сям’i было, калi гуска прынясе ў адзiн дзень два яйкi. l Працягвалася вясельная пара. Дзяўчаты чакалi сватоў, каб паспець да Масленiцы згуляць вяселле. l Апошнi дзень студзеня быў здатны прадказваць надвор’е: Калi на Афанасiя завiруха, вясна будзе працяглая. Калi ў гэты дзень апоўднi будзе сонца, вясна будзе ранняя. Не дзiва, што Афанасiй-ламанос адмарозiць нос, а ты пачакай яшчэ Цiмафея-паўзiмнiка (4 лютага). Але было i так: "Калi да Апанаса зямля не прамерзла, так i соку не дасць" (пасля цёплай зiмы чакалi неўраджай). Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У народнай традыцыi святога Афанасiя, або Апанаса, якi ўшаноўваецца па праваслаўным календары заўтра, 31 студзеня, лiчылi ахоўнiкам жывёлы ад маразоў. |
|