21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Франак Вячорка. АБАРОНА. Чаму я не хацеў ісьці ў гэтае войска?

26.08.2009 15:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

  Франак Вячорка. Нарадзіўся ў 1988 годзе ў Менску. Скончыў Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа, вучыўся ў БДУ, з мінулага года – у Эўрапейскім гуманітарным універсытэце. Старшыня камісыі па культуры Партыі БНФ, адзін зь лідэраў “Моладзі БНФ”, кіраўнік творчай ініцыятывы «Беларускі Гальфстрым». Ініцыятар дубляваньня фільмаў на беларускую мову. Прадусар музычных праектаў «Веру ў цябе», «Партызанская школа», «Незалежны Я», «Янка Купала – 125», мэнэджэр шэрагу імпрэзаў і канцэртаў. З 28 студзеня 2009 года служыць у восьмай радыётэхнічнай брыгадзе Узброеных сіл Беларусі. Калі нешта не падабаецца – паспрабуй гэта зьмяніць. Многія зьехалі з краіны, калі да ўлады прыйшоў Лукашэнка, і толькі адзінкі кінулі сыстэме выклік. Я не адмаўляю войска. Але мне не падабаецца, як яго выкарыстоўваюць ў якасьці палітычнай расправы, як забіраюць у маладых людзей найлепшыя гады жыцьця.

Я паспрабую тэзісна акрэсьліць, чаму я не хацеў ісьці ў гэтае войска.

Бо я хачу вучыцца. Адукацыя робіць чалавека – чалавекам, палітыка – палітыкам. Найперш – вучоба, пасьля войска і ўсё астатняе. Мяне пазбавілі права на адукацыю: пасьля чарговай адседкі на Акрэсьціна выключылі з журфака БДУ. Паступіў у ЭГУ (Эўрапейскі гуманітарны унівэрсытэт), але адтэрміноўкі па адукацыі мне больш не далі.

Закон – адзіны для ўсіх. Нягледзячы на гэта, квітнее карупцыя й хабарніцтва. Ад прызыўнікоў чуў, што “адкос” каштуе 1500-2000$. А для тых, хто пры “сувязях”, дастаткова аднаго званка. Паводле радыёкропкі, конкурс у армію – 8 чалавек на месца. Дык пры такім конкурсе можна сфармаваць моцнае прафэсійнае войска, а не займацца прафанацыяй. Хіба не?

Войска патрабуе моцнага здароўя. Дык вось ваенна-ўрачэбная камісія цэлы год ня можа вызначыць ступень маёй прыдатнасьці да службы ў войску. Мне тройчы давалі адтэрміноўкі па стане здароўя, і двойчы вышэйстаячая камісія іх скасоўвала. Гэтым разам мяне “абсьледуюць” у Рэспубліканскім ваенным шпіталі. Начальнік Кардыялягічнага аддзяленьня Водчыц Г.В. адмовіўся знаёміць мяне з вынікамі абсьледаваньняў майго стану здароўя, аргумэнтуючы проста: “Не ваше дело!” Гэты самы Водчыц Г.В. калісьці “вылечыў” прызыўнікоў Алеся Каліту і Зьмітра Жалезьнічэнку ад анэўрызмы сэрца і гіпэртаніі.

Правілы падчас гульні не мяняюцца. 21 ліпеня 2008 года міністр абароны Леанід Мальцаў падпісаў новы пералік мэдычных патрабаваньняў да прызыўнікоў. Паўгода назад мяне абсьледавалі па адным дакумэнце, прызналі не прыдатным, а сёньня – я ўжо ім падыходжу? Яны хочуць перагледзець справы дзясяткаў тысячаў людзей, якія ў свой час атрымалі “непрыдатнасьць” і згодна з гэтым заплянавалі сваё жыцьцё.

Многія скажуць, што войска – выдатны досьвед. Не запярэчу. Але, як кажа “дзед” Жалезьнічэнка, калі ёсьць магчымасьць, гэтага “досьведу” лепш пазьбегнуць. У войску мусяць вучыць бараніць Радзіму, а не складаць сьнег кубікамі. Зараз Моладзь БНФ праводзіць кампанію “За прафэсійнае войска”, так як у Польшчы ці Літве. Дзеля пачатку трэба падняць заробкі вайскоўцам па кантракту, скараціць колькасьць прызыўнікоў і задбаць пра сучасную вайсковую тэхніку, а не перапрадаваць яе краінам трэцяга сьвету.

Тое, што служыць – ганаровы абавязак, – ведаюць усе. А колькі людзей за гэтым “абавязкам” становяцца калекамі ці нават разьвітваюцца з жыцьцём? Я двойчы ляжаў у Рэспубліканскім вайсковым шпіталі, наслухаўся розных гісторыяў... Гэтага пабілі, у гэтага – сардэчны прыступ, у гэтага – траўма ад няспраўнасьці абсталяваньня і г.д. Здаецца, і вайны не вядзем, а койкі ўсе занятыя. Намесьнік начальніка шпіталя палкоўнік В. Жарын у інтэрв’ю БТ сказаў, што толькі 30% салдатаў – здаровыя. Як жа мы з такім войскам будзем бараніць Радзіму?   Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика