21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Меры па пераадоленні ўплыву сусветнага крызiсу на эканомiкi Беларусi i Расii будуць абмяркоўвацца 3

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Меры па пераадоленні ўплыву сусветнага крызiсу на эканомiкi Беларусi i Расii будуць абмяркоўвацца 3 лютага на ВДС

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у пасяджэннi Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, якое пройдзе 3 лютага ў Маскве.

Парадак дня мерапрыемства прадугледжвае абмеркаванне пытанняў, якiя датычацца мераў па пераадоленнi ўплыву сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу на эканомiкi Беларусi i Расii, пашырэння беларуска-расiйскага гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва, узаемадзеяння дзвюх краiн у фiнансава-крэдытнай сферы, паглыблення супрацоўнiцтва ў ваенна-тэхнiчнай галiне.

На пасяджэннi будуць разгледжаны Праграма ўзгодненых дзеянняў у галiне знешняй палiтыкi дзяржаў — удзельнiц Дагавора аб стварэннi Саюзнай дзяржавы на 2008—2009 гады i бюджэт СД на 2009 год, ход выканання Канцэпцыi сацыяльнага развiцця Саюзнай дзяржавы да 2010 года. Акрамя таго, плануецца, што ў Маскве будзе падпiсаны шэраг сумесных дакументаў.

Па вынiках 2008 года аб’ём тавараабароту Беларусi i Расii перасягнуў $34 млрд. На долю Расii ў мiнулым годзе прыпадала 59,8 працэнта агульнага аб’ёму знешняга гандлю Беларусi.

4 лютага Прэзiдэнт Беларусi возьме ўдзел у пасяджэннях Савета калектыўнай бяспекi Дагавора аб калектыўнай бяспецы i Мiждзяржаўнага Савета Еўразiйскага эканамiчнага супольнiцтва.

У лiку пытанняў, што выносяцца на разгляд кiраўнiкоў дзяржаў — членаў АДКБ, — бюджэт Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы на 2009 год i iдэя стварэння Калектыўных сiлаў аператыўнага рэагавання Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы.

На парадку дня пазачарговага самiту Еўразiйскага эканамiчнага супольнiцтва два галоўныя пытаннi: аб утварэннi Антыкрызiснага фонду ЕўрАзЭС i аб стварэннi Цэнтра высокiх тэхналогiй ЕўрАзЭС.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у пасяджэннi Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, якое пройдзе 3 лютага ў Маскве. Пара
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика