Ёсць тэлефон? Будзе і Проста ТБ!
Ёсць тэлефон? Будзе і Проста ТБ!
З 1 лютага РУП "Белтэлекам" увяло новы пакет лiчбавага тэлебачання "Проста ТБ". — Пакет "Проста ТБ" будзе прадастаўляцца на аснове платформы ІРTV, як i пакет "Прэм’ера", але з адным iстотным адрозненнем — вяшчанне тэлеканалаў будзе весцiся толькi ў рэжыме рэальнага часу, як звычайнае тэлебачанне. Новы пакет зацiкавiць, у першую чаргу, жыхароў тых рэгiёнаў, дзе па сёння няма альтэрнатывы сацыяльнаму пакету з 5-6 агульнарэспублiканскiх каналаў. А мы даём магчымасць глядзець 31 тэлевiзiйны канал за невялiкi кошт, акрамя таго ўсiм абанентам пакета "Проста ТБ", як i карыстальнiкам пакета "Прэм’ера", будзе даступная электронная версiя тэлеперадач, — пракаментавала падзею начальнiк упраўлення маркетынгу РУП "Белтэлекам" Вольга Вiткоўская. Для таго, каб стаць абанентам "Проста ТВ", трэба пакiнуць заяўку ў сэрвiсным цэнтры або пункце "Белтэлекама" i дачакацца тэхнiчнага заключэння спецыялiстаў аб магчымасцi прадастаўлення такой паслугi. Галоўная ўмова — наяўнасць у кватэры тэлефоннай сувязi. Кошт новага пакета складае 15 200 рублёў у месяц. Надзея НIКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Пакет "Проста ТБ" будзе прадастаўляцца на аснове платформы ІРTV, як i пакет "Прэм’ера", але з адным iстотным адрозненнем — вяшча
|
|