Людзі навучылiся пераадольваць крызiсы
Людзі навучылiся пераадольваць крызiсы
Пра гэта сведчыць гiсторыя фiнансавых панiк i крызiсаў, эканамiчных сусветных дэпрэсiй за апошнiя 200 гадоў. Вельмi часта эканамiсты i палiтыкi параўноўваюць цяперашнi фiнансавы крызiс з моцнай бурай накшталт тарнада. Як i ў жывой прыродзе тарнада ўзнiкаюць з пастаяннай перыядычнасцю, так i эканамiчныя крызiсы таксама адбываюцца рэгулярна. Адрозненне ў тым, што тарнада — гэта стыхiя, а эканамiчныя крызiсы — вынiк дзейнасцi чалавека. Для лепшага разумення сённяшняй сiтуацыi ў глабальнай эканомiцы зазiрнём у мiнулае папярэднiх буйных бiржавых панiк i фiнансавых крызiсаў. Першым значным крызiсам лiчыцца панiка, якая ўзнiкла яшчэ ў 1797 годзе. Яна доўжылася тры гады i закранула ў асноўным гандаль i нерухомую маёмасць. Наступны фiнансавы крызiс здарыўся ў 1819 годзе i поўнасцю вычарпаў сябе толькi праз пяць гадоў. У эканамiчнай гiсторыi ён пакiнуў след як бязлiтасны знiшчальнiк банкаў. Чарговая грашовая панiка здарылася ў 1837 годзе, суправаджалася таксама банкруцтвамi банкаў, крахам нацыянальных валют i закончылася праз шэсць гадоў. Наступны фiнансавы крызiс адбыўся праз дваццаць гадоў. За тры гады ён моцна пашкуматаў чыгункi i ўладальнiкаў нерухомасцi. Першая эканамiчная дэпрэсiя грымнула ў 1873 годзе i працягвалася аж 23 гады, нягледзячы на адначасовы ўздым эканомiкi ў асобных краiнах. Потым была яшчэ парачка крызiсаў 1893—1896 i 1907—1908 гадоў. Яны нiбы сталi размiнкай перад першым глабальным сусветным фiнансавым эканамiчным крызiсам, якi ўвайшоў у гiсторыю пад назвай Вялiкая дэпрэсiя 1929—1939 гадоў. Ён ударыў па эканомiцы, як кажуць, па поўнай праграме: абсалютны крах фондавай бiржы, банкруцтва банкаў, фiрмаў, гандлёвыя войны, нябачанае дагэтуль беспрацоўе i г. д. Першы нафтавы крызiс (1973—1975) выклiкаў небывалы рост цэнаў на нафту — яны падскочылi тады аж у чатыры разы — i вялiкую iнфляцыю. Крызiс, якi пачаўся ў 1987 годзе, яшчэ называюць доларавым крызiсам. За яго чатыры гады моцна пацярпелi ўладальнiкi гандлёвага бiзнэсу, спекулянты нерухомасцю i г. д. Потым былi яшчэ два крызiсы, якiя рыхтавалi глебу для мiнулагодняга iпатэчнага землятрусу ў ЗША. Хвалi ад яго i выклiкалi цяперашнi сусветны фiнансавы крызiс, якi, на погляд спецыялiстаў, лепш параўноўваць з крызiсамi 1907 i 1929 гадоў. Падрыхтаваў Леанiд Тугарын.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта сведчыць гiсторыя фiнансавых панiк i крызiсаў, эканамiчных сусветных дэпрэсiй за апошнiя 200 гадоў. Вельмi часта эканамiсты i палiтыкi параў
|
|