21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Самае галоўнае ў крызіснай сiтуацыi — вярнуць грошы ў абарачэнне

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Самае галоўнае ў крызіснай сiтуацыi — вярнуць грошы ў абарачэнне

На семiнары, якi прайшоў у сценах Беларускага аграрнага тэхнiчнага ўнiверсiтэта, узнiмалася адно з самых набалелых для беларусаў пытанняў — як з найменшымi выдаткамi выйсцi з сусветнага фiнансавага крызiсу.

— Фiнансавы крызiс закрануў i беларускую эканомiку, — канстатаваў дэпутат Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Вадзiм Папоў. — Больш за ўсё ён адбiваецца на, як бы гэта дзiўна нi гучала, эканамiчна развiтых, моцных гаспадарках. Для тых жа кiраўнiкоў, якiя i ў стабiльных умовах не ўмеюць працаваць, крызiс манна нябесная: ва ўсiх сваiх хранiчных пралiках можна смела спасылацца на крызiс. Але ад гэтага, паверце, нi ў касе прадпрыемства не прыбавiцца, нi аплата працы работнiка не павысiцца.

У цэлым мiнулы год нам удалося завяршыць паспяхова. З 19 найважнейшых прагнозных паказчыкаў забяспечана выкананне 17, што сведчыць аб тым, што эканомiка Беларусi мае пэўны запас трываласцi i ўстойлiвасцi. Але сярод гэтых паказчыкаў не выкананы самы галоўны — гандлёвы баланс мае адмоўнае сальда, i складае 5,9 млрд долараў. Гэта сведчыць пра тое, што нашы вытворцы (гэта не адносiцца да кожнага прадпрыемства, цi ў цэлым да аграрнай галiны) не ўмеюць працаваць, бо доля iмпарту ў агульным аб’ёме валавога ўнутранага прадукту перавышае экспарт.

— Сапраўды, на сёння мы завозiм больш, чым прадаём, — падтрымаў Вадзiма Аляксандравiча генеральны дырэктар НПЦ па зямляробстве НАН Беларусi Фёдар Прывалаў. — Возьмем, да прыкладу, традыцыйны беларускi прадукт — бульбу. Мы нават i не заўважаем, як "другi хлеб" айчыннай вытворчасцi выцясняецца на прылаўках крамаў iмпартным.

— Нам трэба iмкнуцца, каб экспарт меў перавагу над iмпартам прадукцыi, — працягнуў сваю думку Вадзiм Папоў. — Для дасягнення гэтай задачы неабходна абмежаваць спажыванне замежнай валюты i скарацiць знешнiя запазычаннi. Іншымi словамi, iмпартаваць толькi самы неабходны тавар. У кастрычнiку ў Беларусь увезлi ў 1,6 раза (а ў лiстападзе ў 2,5 раза) больш легкавых аўтамабiляў, чым у вераснi. А вось абсталяванне для медыцынскiх устаноў не змаглi закупiць, бо не хапiла грошай... Праблема iснуе. I каб яе вырашыць, трэба, на мой погляд, пераходзiць на ручное ўрэгуляванне гандлёвых працэсаў.

З улiкам патрабаванняў мiжнароднага валютнага фонду прынята рашэнне аб бездэфiцытным бюджэце. Трэба перагледзець i магчыма ўрэзаць iнвестыцыйныя праграмы, якiя не з’яўляюцца першачарговымi. Але нi ў якiм разе, нават у апошнюю чаргу, не чапаць сацыяльныя праграмы.

Сёння кожнаму кiраўнiку трэба зразумець, што самае галоўнае ў крызiснай сiтуацыi — вярнуць грошы ў абарачэнне. Разлiчваць, што банк дасць крэдыт, не выпадае. Iнвеставацца будуць толькi тыя аб’екты, якiя дазволяць ва ўмовах гэтага крызiсу стварыць новую вытворчасць, якая, у сваю чаргу, стане ў перспектыве лакаматывам, якi будзе прасоўваюць эканомiку наперад. Нiчога не застаецца, як разлiчваць толькi на свае рэсурсы, шукаць новыя шляхi рэалiзацыi ўласнай прадукцыi. Магчыма, мэтазгодна нават спынiць на нейкi час выпуск незапатрабаванага вiду прадукцыi, а грашовыя i людскiя рэсурсы накiраваць на выпуск той прадукцыi, якая мае развiтыя рынкi збыту.

Кiраўнiкам прадпрыемстваў, якiя займаюцца экспартам прадукцыi, будзе ў сваю чаргу аказана падтрымка. Аплата працы будзе вызначацца ў залежнасцi ад вынiкаў працы на ўзроўнi кiраўнiкоў. Гэта павiнна развязаць iнiцыятыву кiраўнiкам у пошуках рынкаў збыту.

— Аграпрамысловы комплекс вырабляе прадукцыi на суму каля 7 трлн рублёў, у той жа час атрымлiвае недзе больш як 3 трлн рублёў дзяржаўнай датацыi, — сказаў дацэнт Iнстытута павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў аграпрамысловага комплексу Iван Шакола. — Але нi адзiн вiд прадукцыi ў нас не з’яўляецца канкурэнтаздольным.

— Перад кожным прадпрыемствам стаiць задача — рэзка скарачаць выдаткi на вытворчасць прадукцыi, — лічыць Вадзiм Папоў. — Бо, нягледзячы на тое, што планавыя паказчыкi мы выконваем, на адзiнку прадукцыi мы страчваем у 2-3 разы больш рэсурсаў, чым страчвае Еўропа. I пакуль мы будзем столькi страчваць, нiколi наша прадукцыя не будзе канкурэнтаздольнай.

Рэцэптам поспеху ў гэтым напрамку падзялiўся генеральны дырэктар ААТ "Белавежскi" Камянецкага раёна Юрый Мароз. Да слова, рэнтабельнасць яго гаспадаркi на сёння складае 21 працэнт, прыбытак — 17,5 млрд рублёў, сярэдняя зарплата — 1 млн 50 тыс. рублёў.

— За 7 гадоў вытворчасць мяса павялiчылi ў 2,4 раза, спажыванне энергарэсурсаў паменшылi ў 5,5 раза, а газу — у 10 разоў. Скажаце, нерэальна? Я таксама спачатку так думаў (усмiхаецца). Мой асноўны прынцып работы заснаваны на змяненнi ракурсу думак кожнага работнiка. Загадчыца фермы кожны тыдзень на планёрцы дакладвае не пра тое, колькi яна надаiла малака за тыдзень, а пра тое, колькi прадала i на якую суму, на якую суму за гэты час зрасходавала кармоў, колькi электраэнергii зэканомiла. Мяне цiкавiць толькi прыбытак. Я цвёрда перакананы, што людзей трэба прывучыць лiчыць грошы, тады яны i з’явяцца.

Надзея ДРЫЛА.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На семiнары, якi прайшоў у сценах Беларускага аграрнага тэхнiчнага ўнiверсiтэта, узнiмалася адно з самых набалелых для беларусаў пытанняў — як з найме
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика