21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Якая можа быць iнфармацыя ў крызiсны час?

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Якая можа быць iнфармацыя ў крызiсны час?

На мiнулым тыднi Барыс Казялкоў правёў сваю першую прэс-канферэнцыю на пасадзе старшынi Гродзенскага гарвыканкама. Мэр адзначыў, што летась у ключавых галiнах эканомiкi горада была захавана тэндэнцыя высокiх тэмпаў росту вытворчасцi, у сувязi з чым значна павялiчылася i даходная частка бюджэту. Аднак сёлетнi год пакуль складваецца не так добра, асаблiва на экспартаарыентаваных прадпрыемствах, якiя залежаць ад стану спраў на аўтамабiлебудаўнiчых i iншых зборачных канвеерах. І, зразумела, лёс гэтых прадпрыемстваў хвалюе не толькi мясцовую ўладу, але i сотнi людзей, якiя там працуюць, iх сем’i.

Якiя ж праблемы i перспектывы на будучыню ў такiх прадпрыемстваў? Iнфармацыi на гэты конт няшмат, а адсюль i чуткi. Маўляў, адно прадпрыемства ўжо даўно не працуе, людзi ў вымушаным водпуску, а на другiм — скарочаны рабочы тыдзень. Тыповая сiтуацыя, калi адсутнасць праўдзiвай iнфармацыi можа спараджаць iнфармацыю не зусiм дакладную альбо нават скажоную.

Дык як жа ў рэальнасцi? У прыватнасцi, якая сiтуацыя цяпер на адным з вядучых i найбольш iнвестыцыйна актыўных у апошнiя гады прадпрыемстваў прамысловага комплексу горада i вобласцi — у адкрытым акцыянерным таварыстве "Гродна Хiмвалакно"?

Тэлефаную ўчора ў прыёмную генеральнага дырэктара, каб дамовiцца аб iнтэрв’ю. На тым канцы проваду кажуць, што кiраўнiк ААТ праводзiць нараду, у найблiжэйшы час будзе вельмi заняты, i раяць звярнуцца да намеснiка генеральнага дырэктара па iнфармацыйнай рабоце Сяргея Клепчы. Здавалася б, звычайная справа: сустрэцца з журналiстам, адказаць на пытаннi (якiя, зразумела, зусiм не датычылiся б нейкiх камерцыйных таямнiц гэтага прадпрыемства) i пры жаданнi азнаёмiцца з тэкстам будучай публiкацыi. Аднак Сяргей Клепча катэгарычна адмовiўся: маўляў, нiякай iнфармацыi не даём, ды i якая можа быць iнфармацыя ў крызiсны час? Праўдзiвая, Сяргей Мiхайлавiч, без якiх-небудзь "камянёў за пазухай", такая ў журналiстаў праца. Аднак пераканаць яго ў гэтым не ўдалося.

— Гэта i ў газеце адзначыць, што адмаўляецеся?

— Што хочаце — тое i рабiце.

Вось так намеснiк кiраўнiка прадпрыемства па iнфармацыйнай рабоце на гэтым этапе сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу разумее свае задачы па iнфармаваннi СМI.

Аднак цi патрэбны падобныя "ахоўныя" меры гараджанам? Мяркую, што нiякай карысцi ад iх няма i калектыву ААТ "Гродна Хiмвалакно". Верыцца, што ён, як гэта бывала i раней, з гонарам выйдзе з чарговага выпрабавання. Хутчэйшага вам, паважаныя хiмiкi, пераадолення крызiсных з’яў.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мiнулым тыднi Барыс Казялкоў правёў сваю першую прэс-канферэнцыю на пасадзе старшынi Гродзенскага гарвыканкама. Мэр адзначыў, што летась у ключавых
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика