Вязнi Гуантанама могуць пераехаць з Кубы ў Прыбалтыку
Вязнi Гуантанама могуць пераехаць з Кубы ў Прыбалтыку
Ізраільцянам рэкамендуюць адкласцi паездкi ў Расiю
з-за магчымых тэрактаў
Iзраiльскi Штаб па барацьбе з тэрорам просiць суграмадзян праяўляць адмысловую асцярогу пры паездках за мяжу ў сувязi з узрослай пагрозай тэрактаў. Сярод краiн, у якiх iзраiльцянам можа пагражаць небяспека, пералiчаная i Расiя, прычым Масква вылучаная асобна, пiша NЕWSru Isrаеl. Вязнi Гуантанама могуць пераехаць з Кубы ў ПрыбалтыкуЛатвiйскiя ўлады разглядаюць магчымасць размяшчэння ў сваёй краiне зняволеных з турмы, якая зачыняецца ў 2009 годзе на амерыканскай ваеннай базе ў Гуантанама, гаворыцца ў заяве кiраўнiка прэс-цэнтра МЗС краiны Iвара Ласiса. Раней аб гатоўнасцi прыняць зняволеных з Гуантанама на тэрыторыi краiн Еўрасаюза заяўляў эстонскi мiнiстр замежных спраў Урмас Паэт. Гаворка iдзе прыкладна аб 60 вязнях, каго ўлады ЗША абвiнавацiлi ў тэрарызме, але чыя вiна так i не была даказаная. КНДР пагражае Паўднёвай Карэi "непазбежнай" вайнойУ нядзелю на фоне росту напружанасцi на Карэйскiм паўвостраве КНДР iзноў прыгразiла Паўднёвай Карэi "непазбежнай" вайной. З ваяўнiчымi заявамi Пхеньян выступiў праз два днi пасля таго, як адмовiўся ад усiх дамоўленасцяў з Сеулам у ваеннай сферы. "Палiтыка канфрантацыi", якую праводзiць паўднёвакарэйскi ўрад, з’яўляецца "крынiцай узброеных канфлiктаў i вайны", папярэдзiла ў нядзельным каментары газета Працоўнай партыi Карэi "Надон сiнмун". Як сцвярджае Пхеньян, паўднёвакарэйскае кiраўнiцтва ўжо рыхтуецца да вайны. Сеул абвяргае падобныя абвiнавачваннi. Урад Iсландыi ўзначалiла лесбiянкаНовы ўрад Iсландыi ўзначалiць былая мiнiстр сацыяльных спраў, прадстаўнiк ад сацыял-дэмакратычнай партыi Іахана Сiгурдардоцiр, паведамляе ВВС. Сiгурдардоцiр заявiла ў нядзелю, што яе ўрад "адразу ж пачне выцягваць краiну з крызiснай сiтуацыi". Кiраўнiка кабмiна прызначыла ўрадавая каалiцыя краiны. Характэрна, што новы прэм’ер абараняе правы людзей з нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыяй, а сама знаходзiцца ў аднаполым шлюбе, адзначаецца ў паведамленнi. Моцныя снегапады "спынiлi" ЕўропуМногiя краiны Еўропы пацярпелi ад няспынных снегападаў. Стыхiя парушыла ў першую чаргу транспартную сувязь. Сiноптыкi папярэдзiлi аб працягу i ўзмацненнi снегападаў у гэтыя суткi. У Францыi выпала ад 3 да 10 сантыметраў ападкаў, што iстотна абцяжарыла рух на шматлiкiх аўтатрасах на поўначы i захадзе краiны. У надзеi забяспечыць прыём i выпуск дальнемагiстральных рэйсаў у аэрапорце "Шарль дэ Голь" адмянiлi каля трэцi мясцовых авiярэйсаў. Снежны полаг таўшчынёй 10 сантыметраў спынiў аўтобусны рух у Лондане, вялiкiя цяжкасцi перажывае метрапалiтэн, некалькi лiнiй якога зачыненыя. Адмененыя сотнi рэйсаў з аэрапорта "Хiтроў". У некаторых раёнах Вялiкабрытанii адмененыя заняткi ў школах. Агульная працягласць аўтамабiльных затораў у Бельгii, дарогi якой таксама замяло снегам, учора склала каля 400 кiламетраў. Снегапад спынiў аўтамабiльны рух у некаторых раёнах Iспанii, у тым лiку наваколлi Мадрыда. У Швейцарыi, дзе павелiчэнне снежнага полага за суткi дасягала 20 сантыметраў, зачыненыя для руху некаторыя аўтадарогi i тунэлi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Латвiйскiя ўлады разглядаюць магчымасць размяшчэння ў сваёй краiне зняволеных з турмы, якая зачыняецца ў 2009 годзе на амерыканскай ваеннай базе ў Гуа |
|