21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Уладзiмiр Шчэрба: Для педагогаў вельмі важнае маральнае стымуляванне...

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр Шчэрба: Для педагогаў вельмі важнае маральнае стымуляванне...

Як паведамiў у сваiм справаздачным дакладзе на вынiковай калегii Камiтэта па адукацыi Мiнгарвыканкама яго старшыня Уладзiмiр Шчэрба, задачай камiтэта было захаванне ў горадзе магчымасцяў для варыятыўнага навучання, выкарыстанне дасягненняў i вопыту профiльнай школы, а таксама школ з ухiламi для развiцця iнтэлектуальных i творчых здольнасцяў дзяцей.

Як паведамiў у сваiм справаздачным дакладзе на вынiковай калегii Камiтэта па адукацыi Мiнгарвыканкама яго старшыня Уладзiмiр Шчэрба, задачай камiтэта было захаванне ў горадзе магчымасцяў для варыятыўнага навучання, выкарыстанне дасягненняў i вопыту профiльнай школы, а таксама школ з ухiламi для развiцця iнтэлектуальных i творчых здольнасцяў дзяцей.

— Нам гэта ўдалося, — падкрэслiў Уладзiмiр Шчэрба. — Для дзяцей з павышанай матывацыяй да навучання былi адкрыты дзве новыя гiмназii, у горадзе пачалi функцыянаваць рэсурсныя цэнтры па розных прадметных абласцях, працягвае пашырацца сетка мiжшкольных факультатываў, для адораных дзяцей у час канiкулаў праводзяцца вучэбна-трэнiровачныя зборы на базе аздараўленчых лагераў.

Рэйтынг вучэбных дасягненняў навучэнцаў мiнскiх школ застаецца дастаткова высокiм, але найбольш высокi ён у навучэнцаў мiнскiх гiмназiй. Добрая адукацыйная падрыхтоўка дазволiла выпускнiкам мiнскiх школ паспяхова прайсцi цэнтралiзаванае тэсцiраванне i паступiць у вышэйшыя навучальныя ўстановы: <І>навучанне ў ВНУ прадоўжылi 74,4 працэнта выпускнiкоў. Да таго ж амаль палова ўсiх абiтурыентаў, якiя набралi летась на тэсцiраваннi 100 балаў, з’яўляюцца выхаванцамi мiнскiх гiмназiй i школ . Па вынiках рэспублiканскiх алiмпiяд 2008 года, дыпломамi пераможцаў былi ўзнагароджаны 133 прадстаўнiкi сталiцы i 10 — пахвальнымi водгукамi. А 24 сталiчныя школьнiкi сталi прызёрамi мiжнародных iнтэлектуальных спаборнiцтваў. Увогуле на працягу 8 апошнiх гадоў каманда сталiчных школьнiкаў стабiльна лiдзiруе на рэспублiканскiх прадметных алiмпiядах.

Летась у сталiцы былi ажыццёўлены новыя крокi па стварэннi высокатэхналагiчнага адукацыйнага асяроддзя: усталяванне гарадскога FTP-сервера дазволiла стварыць агульнагарадскую сiстэму дыстанцыйнага навучання вучняў i педагогаў у карпаратыўнай сетцы, акрамя таго ў горадзе ўкаранiлi сiстэму дыстанцыйнага навучання "Праметэй" для павышэння квалiфiкацыi педагогаў i правядзення прадметных iнтэрнэт-алiмпiяд для школьнiкаў. З’явiлiся таксама новыя тэхнiчныя сродкi навучання: сiстэмы iнтэрактыўнага апытання, мабiльныя камп’ютарныя класы камбiнаванага прызначэння i iншае абсталяванне.

У 2008 годзе ў сувязi з пераходам на новы тыпавы вучэбны план у сталiцы ўзнiкла праблема вызвалення кадраў, асаблiва настаўнiкаў замежных моў, сусветнай мастацкай культуры, музыкi i выяўленчага мастацтва.

— Але Камiтэт i яго арганiзацыйна-прававы аддзел здолелi ўтрымаць сiтуацыю пад кантролем, пераразмеркаваўшы вучэбную нагрузку, або прапанаваўшы працаўладкаванне па iншай педагагiчнай спецыяльнасцi. Такiм чынам нам удалося не толькi захаваць нашы педагагiчныя кадры, але i не дапусцiць сацыяльнай напружанасцi, — заявiў кiраўнiк сталiчнай сiстэмы адукацыi. — Увогуле можна сказаць, што педагагiчны калектыў горада збалансаваны сёння i ва ўзроставым, i ў прафесiйным аспектах. Аднак аператыўнае закрыццё вакансiй паказала, што мы не ў поўнай ступенi валодаем пытаннямi прагназавання патрэбы ў тых цi iншых спецыялiстах. У вынiку чаго нашы заяўкi не заўсёды адлюстроўваюць аб’ектыўную рэчаiснасць. Вырашаць праблему плануем, па-першае, праз стварэнне ў Камiтэце i ўпраўленнях адукацыi адмiнiстрацый раёнаў, агульнага праўдзiвага банка вакансiй, якi будзе пастаянна абнаўляцца. Па-другое, плануем разам з педагагiчнымi ВНУ фармiраваць заказ на падрыхтоўку кадраў на аснове доўгатэрмiновага прагназавання развiцця гарадскога рынку педагагiчнай працы.

Разам з тым Уладзiмiр Шчэрба прызнаў наяўнасць кадравых праблем практычна па ўсiх катэгорыях работнiкаў у дашкольных установах, а таксама дэфiцыт майстроў вытворчага навучання ва ўстановах прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi: "Камiтэт ажыццяўляў, прычым даволi паспяхова, захады па паляпшэннi кадравай сiтуацыi. У вынiку ў педунiверсiтэце быў павялiчаны набор на факультэт дашкольнай адукацыi, а ў каледжы кулiнарыi — на спецыяльнасць "повар дашкольнага харчавання". Кiраўнiцтва горада падтрымала iнiцыятыву Камiтэта па пашырэннi катэгорый работнiкаў дашкольных устаноў, якiя атрымлiваюць штомесячныя даплаты. Але, на жаль, кардынальна на сiтуацыю гэта не паўплывала. Вiдавочна, што рашэнне праблемы знаходзiцца ў полі дзейнасцi дзяржаўных структур. Гаворачы пра сацыяльную падтрымку педагогаў, мушу заўважыць, што доўгiя гады яна разглядалася толькi як дадатковыя выплаты, забяспечаныя гарвыканкамам. Мы вельмi цэнiм падтрымку дэпутатаў гарсавета i кiраўнiцтва горада. Аднак сацыяльная падтрымка — гэта яшчэ i маральнае стымуляванне, якое павiнна выражацца ў грамадскiм прызнаннi розных заслуг. Камiтэт па адукацыi летась надаў гэтаму пытанню значна больш увагi: 587 чалавек атрымалi ганаровыя ўзнагароды, граматы Мiнiстэрства адукацыi i Мiнгарвыканкама i 625 чалавек — граматы Камiтэта па адукацыi. Варта прызнаць, што ў гэтым пытаннi нам трэба быць больш актыўнымi. У нас вельмi мала заслужаных настаўнiкаў, заслужаных работнiкаў адукацыi Рэспублiкi Беларусь i педагогаў, узнагароджаных медалём "За працоўныя заслугi".

Яшчэ адна актуальная для горада праблема — гэта дэфiцыт месцаў у дзiцячых садках, асаблiва ў новых мiкрараёнах. У сярэднiм сталiчныя дашкольныя ўстановы перагружаны на 7 працэнтаў. Для зняцця вастрынi праблемы Камiтэт плануе штогадовае адкрыццё садкоў-новабудоўляў (у 2008 годзе былi ўведзены ў строй 3 новыя садкi), вяртанне ў камунальную ўласнасць дашкольных устаноў, якiя раней, па розных прычынах, былi выведзены з адукацыйнай сеткi, аднаўленне функцыянальнай прыналежнасцi памяшканняў, вывад першых класаў з дзiцячых садкоў у агульнаадукацыйныя школы. У вынiку прынятых мераў у 2008 годзе ў дашкольных установах дадаткова былi створаны больш як 2 тысячы новых месцаў. На сёння ў Мiнску функцыянуюць 422 дашкольныя ўстановы, у тым лiку 19 санаторных, i 104 групы для дзяцей, якiя часта i працягла хварэюць. У кожным другiм дзiцячым садку ёсць спецыяльныя i iнтэграваныя групы. Створаны 82 пункты карэкцыйна-педагагiчнай дапамогi. Адкрыта 51 група з новымi формамi арганiзацыi выхаваўчага працэсу. У школах i садках усё больш шырока выкарыстоўваюцца нетрадыцыйныя метады аздараўлення i навучання спосабам самарэгуляцыi арганiзма. Для прыкладу, у шэрагу ўстаноў летась укаранiлi сiстэму, якая дазваляе праз навучанне методыцы правiльнага дыхання паляпшаць агульнае самаадчуванне. Апошнiм часам усё менш папрокаў у адрас адукацыйных устаноў да санiтарна-гiгiенiчнага стану, тэмпературнага рэжыму, асвятлення, мэблi i ўмоў арганiзацыi харчавання — адным словам, да ўсяго, што забяспечвае дзецям камфорт.

Працягвае знiжацца i колькасць дзён, прапушчаных за год выхаванцамi дзiцячых садкоў. У мiнулым годзе быў дасягнуты рэкордны для сталiцы паказчык — 13,4 дня на адно дзiця. А калi весцi разлiкi па новай методыцы, якую прапанавана апрабаваць у горадзе, гэта значыць, без улiку некiруемых iнфекцый, то гэты паказчык знiзiцца да 11,8 дня на адно дзiця.

Уладзiмiр Шчэрба з задавальненнем адзначыў знiжэнне летась колькасцi няпоўнагадовых удзельнiкаў злачынстваў на 21,3 працэнта, а непасрэдна сярод навучэнцаў школ — на 26,7 працэнта. Намецiлася таксама i станоўчая дынамiка знiжэння злачыннасцi сярод студэнцкай моладзi сталiчных ВНУ — на 60 працэнтаў у параўнаннi з папярэднiм годам.

— Магчыма, мы зможам палепшыць гэтыя паказчыкi, калi ў поўнай меры будзем выкарыстоўваць i той патэнцыял, на якi звярталi ўвагу самi падлеткi: ствараць умовы для часовай працоўнай занятасцi ў вольны, асаблiва канiкулярны час, — дадаў старшыня Камiтэта. — А таксама будзем захоўваць пераемнасць у пытаннях выхавання моладзi пры пераходзе навучэнцаў з адной адукацыйнай ступенi на iншую, асаблiва са школы ў ВНУ.

Сетка ўстаноў прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi летась таксама была мадэрнiзавана. Прычым не толькi ў плане рэструктурызацыi, але i пашырэння сферы i ўзроўню адукацыйных паслуг. Цяпер у сетцы ўстаноў прафтэхадукацыi каледжаў i лiцэяў — ужо больш за палову. Для Мiнска гэта цалкам апраўдана... Змястоўнае ж развiццё сеткi было выклiкана змяненнямi патрэбаў горада ў рабочых i спецыялiстах новых прафесiй i кан’юнктуры попыту насельнiцтва на розныя вiды паслуг. У прыватнасцi, у гэтым навучальным годзе было адкрыта 15 новых спецыяльнасцяў i спынiўся набор па 16 незапатрабаваных спецыяльнасцях. Навучанне ажыццяўляецца па варыятыўных адукацыйных планах i праграмах. Толькi сёлета iх налiчваецца больш як 300. На новай нарматыўнай базе выстройваюцца зносiны ўстаноў прафтэхадукацыi з базавымi прадпрыемствамi. Прынцыпова новым падыходам у падрыхтоўцы квалiфiкаваных кадраў можна лiчыць стварэнне двух агульнагарадскiх рэсурсных цэнтраў машынабудаўнiчага i будаўнiчага профiляў на базе прафтэхустаноў.

— 2008 год для ўсёй сiстэмы адукацыi быў вельмi няпросты. I нават у гэтай сiтуацыi нам удалося дабiцца значнага, на 12,5 працэнта знiжэння колькасцi зваротаў грамадзян, — зазначыў напрыканцы свайго выступлення Уладзiмiр Шчэрба. — Мяркую, гэта адбылося таму, што мы навучылiся правiльна праводзiць iнфармацыйна-тлумачальную работу сярод насельнiцтва па пытаннях развiцця сiстэмы адукацыi горада i папярэджваць такiм чынам сацыяльнае напружанне.

Надзея НIКАЛАЕВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiў у сваiм справаздачным дакладзе на вынiковай калегii Камiтэта па адукацыi Мiнгарвыканкама яго старшыня Уладзiмiр Шчэрба, задачай камiтэта
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика