21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

АДЭ i цэнтралiзаванае тэсцiраванне: паралелi i адрозненнi

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

АДЭ i цэнтралiзаванае тэсцiраванне: паралелi i адрозненнi

Цэнтралiзаваны адбор прэтэндэнтаў на навучанне ў ВНУ або сярэднiх спецыяльных навучальных установах даўно стаў для Беларусi нормай. І хоць у цэнтралiзаванага тэсцiравання па-ранейшаму хапае апанентаў, а вынiкi тэсцiравання штогод падвяргаюцца даволi рэзкай крытыцы з боку абiтурыентаў i iх бацькоў, аднак усе прызнаюць, што менавiта цэнтралiзаванае тэсцiраванне стала для абiтурыентаў гарантам празрыстага i справядлiвага адбору.

А вось у нашых суседзяў-расiян цяпер кiпяць нежартоўныя страсцi. Прычынай таму — уступленне ў сiлу з 1 студзеня 2009 года Закона "Аб адзiным дзяржаўным экзамене" (АДЭ). Нягледзячы на шматлiкiя пратэсты, якiя гучалi з розных бакоў, АДЭ стаў абавязковай формай вынiковай атэстацыi за курс сярэдняй школы i прыёму ў ВНУ. Да гэтага АДЭ на працягу васьмi гадоў меў эксперыментальны статус...

Цяпер у форме тэста абсалютна ўсiм 11-класнiкам давядзецца здаваць абавязковыя экзамены за курс сярэдняй школы па рускай мове i матэматыцы. А калi ў жыццёвых планах значыцца атрыманне вышэйшай адукацыi, трэба будзе здаць яшчэ два тэсты. Да 1 лютага ўсе расiйскiя ВНУ павiнны вызначыцца, па якiх прадметах яны будуць патрабаваць пасведчаннi з вынiкамi АДЭ. Сёлета ВНУ могуць пакiнуць 3 або 4 прадметы з пералiку экзаменаў, складзенага для кожнай групы спецыяльнасцяў Мiнiстэрствам адукацыi i навукi. Нiякiх дадатковых экзаменаў абiтурыентам здаваць не прыйдзецца. Выключэнне было зроблена толькi для 24 расiйскiх ВНУ, сярод якiх Маскоўскi дзяржаўны ўнiверсiтэт, Санкт-Пецярбургскi ўнiверсiтэт, Маскоўскi фiзiка-тэхнiчны iнстытут, Усерасiйская акадэмiя знешняга гандлю, Маскоўская медыцынская акадэмiя iмя Сечанава i iншыя. Увогуле дабiцца пэўных для сябе прывiлей здолелi 17 маскоўскiх ВНУ, 4 ВНУ, "прапiсаныя" ў паўночнай расiйскай сталiцы, i толькi 3 рэгiянальныя ВНУ: Нiжагародскi дзяржаўны лiнгвiстычны ўнiверсiтэт, Валгаградскi дзяржаўны медыцынскi ўнiверсiтэт i Паўночна-Каўказскi дзяржаўны тэхнiчны ўнiверсiтэт. Iм даецца права ў дадатак да АДЭ праводзiць уласныя iспыты. На iспытах унутры ВНУ рэктары вядучых расiйскiх ВНУ настойвалi, каб набраць, па iх словах, "свайго студэнта". Маўляў, з дапамогай АДЭ праверыць творчыя здольнасцi будучай расiйскай навуковай элiты не ўяўляецца магчымым. Аднак дадатковыя iспыты будуць праводзiцца не замест АДЭ, а як дапаўненне да яго: гэта можа быць вусны экзамен па профiльным прадмеце, субяседаванне, пiсьмовая работа, тэсцiраванне або iх спалучэнне. Iспыт унутры ВНУ будзе ацэньвацца па 100-бальнай шкале. Таксама дадатковыя ўступныя iспыты будуць праводзiцца на спецыяльнасцях творчай i прафесiйнай накiраванасцi, якiя патрабуюць ад абiтурыента наяўнасцi творчых, фiзiчных i псiхалагiчных якасцяў.

Да 1 сакавiка выпускнiкi павiнны будуць падаць заяву ў сваю школу з указаннем, па якiх дзвюх дысцыплiнах дадаткова да матэматыкi i рускай мовы яны будуць здаваць экзамен. З 20 па 29 красавiка АДЭ пройдзе для школьнiкаў, якiя маюць права на датэрмiновую здачу экзаменаў. Усе ж астатнiя будуць здаваць экзамены з 26 мая па 19 чэрвеня. Выпускнiкi 2009 года атрымаюць некалькi дакументаў: атэстат аб сярэдняй адукацыi i пасведчаннi аб здачы АДЭ. У атэстаце веды ацэньваюцца па пяцiбальнай шкале, i адзнака выстаўляецца па вынiках работы ў школе, а ў пасведчаннях АДЭ — па 100-бальнай шкале. Аднак школьны атэстат можна будзе атрымаць толькi пры ўмове паспяховай здачы (мiнiмум на тры балы па пяцiбальнай сiстэме) двух абавязковых АДЭ па рускай мове i матэматыцы. Якая колькасць балаў па 100-бальнай шкале будзе лiчыцца нездавальняючай ацэнкай, вызначыцца пасля здачы адзiнага дзяржаўнага экзамену. Не здаўшы на станоўчую адзнаку адзiн з двух абавязковых экзаменаў, выпускнiк зможа пераздаць яго ў рэзервовы дзень. Калi ж ён "правалiць" экзамен адразу па двух абавязковых прадметах, то пераздаць гэтыя дысцыплiны ён зможа толькi на наступны год, а замест атэстата яму выдадуць даведку аб навучаннi ў школе.

Немалаважна, што колькасць дысцыплiн для здачы АДЭ нiхто не абмяжоўвае. У пасведчанне аб АДЭ выстаўляюцца вынiкi толькi па тых прадметах, па якiх быў пераадолены мiнiмальны парог. Затое выбар спецыяльнасцяў пры паступленнi можа iстотна павялiчыцца. Да таго ж абiтурыенты могуць падаваць копii сваiх дакументаў адразу ў некалькi прыёмных камiсiй. Дарэчы, ВНУ на падставе статыстычных звестак аб вынiках прыёму дакументаў i конкурснай сiтуацыi мiнулых гадоў могуць вызначаць па профiльным прадмеце сваю мiнiмальную прапускную колькасць балаў па вынiках АДЭ (яна не можа быць меншай за колькасць балаў, што пацвярджае засваенне школьнай праграмы). Але абiтурыенты павiнны быць праiнфармаваныя аб устаноўленай мяжы загадзя, а мiнiмальная колькасць балаў не можа змяняцца да завяршэння працэдуры залiчэння.

Iльготы для медалiстаў пры паступленнi цяпер адмененыя. На льготных умовах будуць залiчвацца толькi пераможцы ўсерасiйскiх школьных алiмпiяд. Дарэчы, пасведчанне аб здачы АДЭ будзе дзейнiчаць на працягу двух гадоў. Але калi вынiк вас не задавальняе, то ў наступным годзе можна будзе пераздаць АДЭ .

Для тых, хто не зможа трапiць на АДЭ нi ў асноўныя (з 26 мая па 15 чэрвеня), нi ў рэзервовыя (з 11 па 19 чэрвеня) днi, будзе магчымасць здаць АДЭ з 7 па 17 лiпеня. Гэта датычыцца выпускнiкоў мiнулых гадоў, выпускнiкоў вучылiшчаў, тэхнiкумаў, каледжаў i тых, хто навучаўся за мяжой.

— Новыя правiлы прыёму ў расiйскiя ВНУ з’яўляюцца вынiкам шматгадовай карпатлiвай работы, у якой бралi актыўны ўдзел настаўнiкi, выкладчыкi ВНУ i ССНУ, рэктары, бацькi i грамадскiя арганiзацыi, — цытуе мiнiстра адукацыi i навукi Андрэя Фурсенка "Расiйская газета". — У ходзе гэтай работы нам удалося зняць шмат пытанняў, наблiзiць рознапалярныя пазiцыi i выпрацаваць аптымальныя рашэннi, якiя пашыраць доступ да якаснай вышэйшай адукацыi маладых людзей з усёй Расii.

Разам з тым Андрэй Фурсенка не адмаўляе магчымасцi шлiфоўкi i дапрацоўкi зацверджанага парадку прыёму.

— А вы прыгадайце, колькi спрэчак падчас абмеркавання правiлаў прыёму ў ВНУ было ў нас. З улiкам важнасцi гэтага дакумента, якi закранае iнтарэсы вельмi многiх, дасягнуць кансэнсусу i задаволiць абсалютна ўсiх наўрад цi магчыма, — падзялiўся сваiмi меркаваннямi з журналiстамi "Звязды" дырэктар Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў Мiкалай ФЯСЬКОЎ. — Пакрыўджаныя, на жаль, былi i заўсёды будуць. На маю думку, проста немагчыма прадбачыць усе праблемныя сiтуацыi, якiя ўзнiкнуць у працэсе "абкаткi" новага парадку прыёму. Мы таксама шмат ад чаго былi вымушаны адмаўляцца, у тым лiку i ад падачы дакументаў адразу ў некалькi ВНУ, i ад правядзення дадатковых экзаменаў унутры ВНУ. Аднак мне прыемна адзначыць, што ў чымсьцi мы больш дальнабачныя чым нашы расiйскiя калегi. Так, мы даўно перайшлi пры залiчэннi ў ВНУ на стабальную рэйтынгавую сiстэму, якая найбольш эфектыўная ў плане дыферэнцыяцыi ўзроўню падрыхтоўкi абiтурыентаў, i, на шчасце, забылiся на паўпрахадныя балы. Расiянам доўгi час чамусьцi хапала пяцiбальнай сiстэмы, нам жа было цесна нават у рамках 10-бальнай. Больш за тое, расiяне пры правядзеннi АДЭ выкарыстоўвалi прынцып "+1 бал да атэстата". Гэта значыць, што для таго, каб атрымаць тройку ў школьны атэстат, можна было ўвогуле не прыступаць да рашэння экзаменацыйных задач. Зараз яны ад дадатковага бала адмовiлiся, але не выключана, што iх чакаюць новыя праблемы. Цi ўсе выпускнiкi змогуць пераадолець мiнiмальную мяжу, неабходную для атрымання школьнага атэстата? Хiба толькi яна будзе вельмi нiзкая...

Я асабiста абсалютна перакананы, што аб’ядноўваць адначасова вынiковую атэстацыю за курс сярэдняй школы з уступнымi экзаменамi — вялiкая памылка. Пры правядзеннi вынiковай атэстацыi выкарыстоўваецца нарматыўна крытэрыяльны падыход, скiраваны на выяўленне вучэбных дасягненняў навучэнцаў, а пры цэнтралiзаваным тэсцiраваннi — нарматыўна арыентаваны, заснаваны на статыстычных метадах апрацоўкi вынiкаў. Задача абiтурыенцкага тэсцiравання ў тым, каб размеркаваць канкурсантаў па ўзроўнi падрыхтоўкi i суаднесцi iх памiж сабой, пабудаваць найбольш дакладны рэйтынг прэтэндэнтаў на званне студэнта. Iспыты ўнутры ВНУ ў Расii таксама будуць ацэньвацца па стабальнай шкале, аднак калi яна не ўнiфiкуецца з кантрольна-вымяральнымi матэрыяламi АДЭ, то абiтурыенты, якiя паступаюць у розныя ВНУ, будуць знаходзiцца ў няроўных умовах. Увогуле мне не зусiм зразумела, якiм чынам 100-бальная шкала будзе распрацоўвацца, напрыклад, для вуснага экзамену.

Яшчэ адно важнае адрозненне — сертыфiкаты ЦТ дзейнiчаюць на працягу адной прыёмнай кампанii, а вынiкi АДЭ — на працягу двух гадоў. У нашай краiне таксама гучалi прапановы павялiчыць тэрмiн дзеяння сертыфiкатаў. Але пасля здачы ЦТ кожны яго ўдзельнiк атрымлiвае рэйтынгавае месца ў залежнасцi ад складу ўдзельнiкаў тэсцiравання менавiта гэтага года i ў залежнасцi ад зместу прапанаваных экзаменацыйных матэрыялаў. Кожны займае сваю прыступку, i ў наступным годзе яго рэйтынгавае месца можа змянiцца.

Час, якi мы адводзiм на ЦТ, адрознiваецца ад працягласцi АДЭ па гэтых жа прадметах. Працягласць нашых iспытаў — меншая. Але гэтаму ёсць тлумачэнне: тэсты АДЭ ўтрымлiваюць вобласць С — гэта заданнi, якiя носяць творчы характар, патрабуюць разгорнутага адказу або сачынення-разважання, i маюць павышаны ўзровень складанасцi. У Беларусi пакуль не плануецца ўводзiць заданнi вобласцi С. Па-першае, гэта вельмi дарагое задавальненне, паколькi ў дадзеным выпадку для праверкi тэставых работ давядзецца задзейнiчаць педагогаў-экспертаў, але, што яшчэ больш важна, так званы "чалавечы фактар" абавязкова павялiчыць долю суб’ектывiзму пры выстаўленнi адзнакi. Зразумела, што большая колькасць заданняў дазваляе больш дакладна дыферэнцыяваць узровень падрыхтоўкi абiтурыентаў. Разам з тым павелiчэнне часу можа пры пэўных умовах прывесцi да стамлення абiтурыентаў, што ў сваю чаргу адаб’ецца на вынiках тэсцiравання. Таму i аб’ём, i структура тэстаў, i час, адведзены на яго выкананне, вызначаюцца эксперыментальным шляхам падчас пробнага i рэпетыцыйнага тэсцiравання.

Не магу не спынiцца яшчэ на адной акалiчнасцi. У Расii ёсць шмат спецыфiчных момантаў. Узяць хоць бы яе адлегласцi i розныя часавыя паясы. Расiяне прайграюць нам, паколькi для тэрыторый, размешчаных у розных часавых паясах, яны вымушаны выкарыстоўваць розныя заданнi, прычым гэтыя заданнi перадаюцца загадзя i раскрываюцца за некалькi гадзiн да пачатку экзамену. У Расii проста немагчыма даставiць матэрыялы АДЭ непасрэдна перад пачаткам экзамену — гэта не наша тэрыторыя. У Беларусi дастаўкай тэставых матэрыялаў у пункты правядзення тэсцiравання i назад займаецца дзяржаўная фельд’егерская служба i лiтаральна на ўсiх этапах захаванне канфiдэнцыяльнасцi iнфармацыi гарантаванае. Да таго ж адказы на тэставыя заданнi ў навучальныя ўстановы не перадаюцца, яны знаходзяцца ў нашым сейфе да таго моманту, пакуль усе бланкi адказаў не будуць дастаўленыя фелд’егерскай службай i не будуць сканiраваныя аператарамi на камп’ютар. Адным словам, працэдура цэнтралiзаванага тэсцiравання "падстрахаваная" ў Беларусi з усiх бакоў. Чаго я, у сваю чаргу, жадаю i сваiм калегам у Расii...

А адмена прывiлей для медалiстаў пры паступленнi ў ВНУ, я лiчу, цалкам апраўданая. Безумоўна, маральна паспяховых вучняў трэба заахвочваць. I медаль — гэта вышэйшая школьная ўзнагарода. Аднак медаль не павiнен быць сродкам для паступення. Калi веды выпускнiка i сапраўды трывалыя, значыць, хвалявацца наконт будучых экзаменацыйных iспытаў яму не варта. Застаецца толькi свае веды пацвердзiць.

Надзея НIКАЛАЕВА.

 

Працягласць АДЭ:

па матэматыцы, лiтаратуры, iнфарматыцы i iнфармацыйна-камунiкацыйных тэхналогiях — 4 гадзiны (240 хвiлiн);

па фiзiцы, гiсторыi, грамадазнаўству — 3,5 гадзiны (210 хвiлiн);

па рускай мове, бiялогii, геаграфii, хiмii — 3 гадзiны (180 хвiлiн);

па замежных мовах — 2 гадзiны 50 хвiлiн (170 хвiлiн).

На АДЭ дазваляецца карыстацца:

на фiзiцы — лiнейкай i калькулятарам, якi не праграмуецца i забяспечвае выкананне ўсiх арыфметычных дзеянняў, вылiчэнне квадратнага корня i трыганаметрычных функцый.

на хiмii — калькулятарам, якi не праграмуецца;

на геаграфii — лiнейкай i транспарцiрам.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэнтралiзаваны адбор прэтэндэнтаў на навучанне ў ВНУ або сярэднiх спецыяльных навучальных установах даўно стаў для Беларусi нормай. І хоць у цэнтралiз
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика