21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сон знікае з-за... дысбактэрыёзу

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сон знікае з-за... дысбактэрыёзу

Бяссоннiца — з’ява настолькi распаўсюджаная, што без лiшнiх растлумачэнняў можна перайсцi да сур’ёзнай размовы. Паводле слоў псiхатэрапеўта Цэнтра памежных станаў г. Мiнска Уладзiслава ІВАНОЎСКАГА, спiс захворванняў i расстройстваў, пры якiх дае пра сябе ведаць злашчасная адсутнасць сну, — амаль бясконцы.

Перш-наперш, тут значацца ўласна псiхiчныя парушэннi здароўя — любыя трывожныя станы, большасць дэпрэсiўных неўратычных расстройстваў, парушэнне адаптацыi (немагчымасць справiцца з пэўнай сiтуацыяй). Другую важкую групу складаюць праблемы з сардэчна-сасудзiстай сiстэмай, паколькi апошнiя выклiкаюць парушэннi харчавання галаўнога мозгу. Асаблiва гэта праяўляецца з узростам, калi мяняецца гарманальны фон, абмен рэчываў, кровазварот. У такiх выпадках мозг не вытрымлiвае "дыетычнага харчавання" i пасылае гаспадару трывожныя сiгналы ў выглядзе адсутнасцi сну. Не спрыяюць нармальнаму начному адпачынку i непаўнацэннае, з дэфiцытам жыццёва неабходных рэчываў, харчаванне, а таксама атручэннi, — як хуткiя (з-за прадуктаў харчавання, напрыклад), так i павольныя (напрыклад, з-за працяглага ўжывання пэўных медпрэпаратаў).

Надзвычай часта прычынай бяссоннiцы з’яўляецца... дысбактэрыёз, узнiкненню якога спрыяюць як некаторыя лекавыя прэпараты, так i вялiкая колькасць хiмiчных рэчываў, што ўтрымлiваюцца ў прадуктах харчавання. Дарэчы, каварны дысбактэрыёз перашкаджае яго носьбiту процiстаяць штодзённым нагрузкам i стрэсам. Тое ж самае назiраецца i ў выпадку з праблемным страўнiкам, якi, зразумела, "выбiвае" з каляiны ўвесь страўнiкава-кiшачны тракт. Разлад у страваваннi правакуе парушэнне жыццядзейнасцi ўсяго арганiзма, што, зноў жа, вiтае бяссоннiца.

— Я ведаю людзей, якiя, скажам, працуюць па начах i думаюць, што гэта проста iх асабiстая справа, — кажа Уладзiслаў Рыгоравiч. — Аднак вядома, што фiзiялагiчныя парушэннi, якiя назiраюцца пасля аднаразовага недасыпання на працягу звыш 30 хвiлiн, поўнасцю "праходзяць" праз 2,5 месяца! Пры ўмове, што ўвесь гэты час чалавек высыпаецца як след. Калi ж мы гаворым пра так званае хранiчнае недасыпанне, то атрымлiваем збоi ў рабоце нервовай сiстэмы. А пры такiм раскладзе ўсе iншыя органы i сiстэмы працуюць не так, як належыць. Адсюль то тут, то там болi i спазмы...

Аднавiць сон цалкам магчыма. Галоўнае — усвядомiць, што ў большасцi выпадкаў прычынай такога незайздроснага становiшча становiцца нейкая нявырашаная псiхалагiчная праблема. I пакуль яна застаецца не вырашанай, не дапамогуць нiякiя лекавыя сродкi. Паралельна з "разрулiваннем" сiтуацыi неабходна змянiць лад жыцця. Знайсцi час на цёплыя водныя працэдуры перад сном, працяглыя вячэрнiя прагулкi на свежым паветры. Давядзецца ўкаранiць штодзённыя, працягласцю ад 1 да 3 гадзiн, манатонныя фiзiчныя нагрузкi (такiя, падчас якiх, што называецца, размаўляць яшчэ можаш, а спяваць ужо не). Справа ў тым, што адэкватна "нагружаныя" мышцы непасрэдным чынам уплываюць на работу ўсяго арганiзма. Акрамя пералiчанага, можна выкарыстоўваць i адвары траў — уласна ручна прыгатаваныя настоi валяр’яну, хмелю. Прадаецца i шэраг спецыяльных заспакаяльных травяных збораў ды выцяжак з лекавых раслiн, праўда iх ужыванне без кансультацыi са спецыялiстам можа не прынесцi пажаданай палёгкi.

Як адзначае доктар Iваноўскi, з бяссоннiцай варта звярнуцца да псiхатэрапеўта цi псiхiятра, якiя прызначаць адпаведныя хiмпрэпараты. Курс такога лячэння можа быць сапраўды эфектыўным, калi паралельна спрабаваць вырашыць набалелую праблему. "I нi ў якiм разе нельга бескантрольна ўжываць снатворныя прэпараты, — кажа Уладзiслаў Iваноўскi. — Яны могуць справакаваць стойкую залежнасць".

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бяссоннiца — з’ява настолькi распаўсюджаная, што без лiшнiх растлумачэнняў можна перайсцi да сур’ёзнай размовы. Паводле слоў псiхатэрапеўта Цэнтра пам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика