21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пачалося аднаўленне ...балота

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пачалося аднаўленне ...балота

Паводле слоў кiраўнiка праекта ПРААН-ГЭФ па аднаўленнi i ўстойлiвым кiраваннi тарфянымi балотамi Беларусi Вольгi Чаброўскай, Асвейскае — гэта сёмае па лiку i першае ў Вiцебскай вобласцi тарфяное балота, якое будзе адноўлена ў рамках iнiцыятывы. Плошча аднаўленчых работ складае 4519 гектараў. Першыя мелiярацыйныя работы па асушэннi Асвейскага пачалiся яшчэ ў пачатку 20 стагоддзя, а з 1929 года праводзiлася асушэнне тарфянога масiву. На працягу 30 гадоў — з 1971 па 2001 гады — тут iшла iнтэнсiўная здабыча торфу. У 2005 годзе парушанае балота было перададзена ў склад зямель дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Верхнядзвiнскi лясгас".

Працяглае асушэнне тэрыторыi прывяло да знiкнення цi скарачэння колькасцi вiльгацелюбiвых вiдаў флоры i фаўны. Верхавое балота Асвейскае — унiкальная тэрыторыя, што характарызуецца наяўнасцю вялiкай групы рэдкiх i занесеных у Чырвоную кнiгу Рэспублiкi Беларусь вiдаў жывёл i раслiн. Тут дастаткова часта сустракаюцца дробнаплодныя журавiны, прысадзiстая марошка, рэдкакветкавая асака, пуханос альпiйскi. На тэрыторыi жывуць каля 30 вiдаў млекакормячых, а таксама 20 вiдаў птушак, многiя з якiх маюць нацыянальны ахоўны статус.

Панiжэнне ўзроўню грунтовых водаў у балоце i прылеглым возеры Асвейскiм таксама стала прычынай частых тарфяных пажараў, самы буйны з якiх адбыўся ў 1998 годзе. Як упэўнена Вольга Чаброўская, аднаўленне гiдралагiчнага рэжыму балота Асвейскае прывядзе да стабiлiзацыi i паляпшэння ўмоў пражывання вялiкай групы рэдкiх жывёл i раслiн на гэтай тэрыторыi, панiжэння рызыкi ўзнiкнення пажараў, скарачэння выкiду вуглякiслага газу ў атмасферу ў вынiку мiнералiзацыi тарфянога слою. Акрамя таго, гэта акажа станоўчы ўплыў на развiццё прыроднага патэнцыялу тэрыторыi, прывядзе да фармiравання паляўнiчых i рыбалоўных угоддзяў, перспектыўных для арганiзацыi экатурызму.

Сяргей СТАРЫНАЎ.

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У студзенi ў Верхнядзвiнскiм раёне распачалiся работы па рэнатуралiзацыi парушанага тарфянога балота Асвейскае. Аднавiць гiдралагiчны рэжым тэрыторыi
 
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА

Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика