21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Заключэнне ветсанэкспертызы гарантуе прыдатнасць да спажывання мяса i мясапрадуктаў

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Заключэнне ветсанэкспертызы гарантуе прыдатнасць да спажывання мяса i мясапрадуктаў

У нашай мясцовай газеце быў апублiкаваны матэрыял пра тое, што зараз вяскоўцы не могуць свабодна прадаваць на рынку сала з уласнай гаспадаркi. Падумайце, якi селянiн павязе за 50 кiламетраў на мясакамбiнат выкармленае свiнчо? Заплацi за дарогу, заплацi за разбор, за розныя даведкi, на рынку — за месца продажу. У што гэта абыдзецца? Дагэтуль прадукты правяралiся ветэрынарамi на рынку, i нiхто нi на што не скардзiўся. Сяляне, калi б’юць свiнню для сябе, цi звяртаюцца да ветэрынара? А калi хочуць прадаць мяса на рынку, тут ужо трэба выконваць пэўныя прадпiсаннi. Цяпер вяскоўцы знаходзяць iншае выйсце, каб рэалiзаваць лiшкi сваёй прадукцыi: дамаўляюцца з насельнiкамi сваёй вёскi i прадаюць iм на некалькi тысяч танней.

Т.У. Страчынскi, г.Лiда

Адказ на запыт чытача мы атрымалi з Лiдскага раённага выканаўчага камiтэта. У iм гаворыцца, што "лабараторыя ветэрынарна-санiтарнай экспертызы г.Лiды кiруецца ў сваёй рабоце "Ветэрынарна-санiтарнымi правiламi агляду забойнай жывёлы i ветэрынарна-санiтарнай экспертызы мяса i мясапрадуктаў", зацверджанымi пастановай Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання №44 ад 18 красавiка 2008 года.

Згодна з гл.15, п.227, "ветэрынарна-санiтарнаму агляду ў лабараторыях ветсанэкспертызы на рынках падлягаюць гатовыя мясныя вырабы (шпiк, кумпякi, саланiна), субпрадукты, паўфабрыкаты, тлушчы, вантробная сыравiна, вырабленыя на мясаперапрацоўчых прадпрыемствах Рэспублiкi Беларусь".

Згодна з гл.15, п.228, "не дазваляецца продаж i не падлягаюць ветсанэкспертызе: кроў, вантробная сыравiна, сушанае мяса, мясны фарш, катлеты, халадзец, каўбасныя вырабы, зельц, вэнджаныя мясныя прадукты, а таксама iншыя вырабы хатняга прыгатавання, а таксама прыгатаваныя непасрэдна на гандлёвых месцах".

Рэалiзацыя i ўжыванне ў ежу прадукцыi жывёлагадоўлi, што не прайшла ветсанэкспертызы, можа прывесцi да заражэння людзей такiмi захворваннямi, як эхiнакакоз, трыхiнелёз, саркацыстоз, фiноз i iншымi, якiя пагражаюць здароўю i жыццю насельнiцтва. Так, у 2008 годзе з 501 пробы даследаванай мясной прадукцыi ад насельнiцтва, якая правяралася не для продажу на рынку, а для ўласнага спажывання, выяўлены адзiн выпадак трыхiнелёзу, дзiка, а ў 2007 годзе — два выпадкi трыхiнелёзу свойскiх свiней. Тушы i прадукты забою былi ўтылiзаваны пад кантролем ветэрынарнай службы.

Ветэрынарна-санiтарную экспертызу прадукцыi жывёлаводства, атрыманую ў хатнiх умовах для асабiстага спажывання, можна правесцi ў лабараторыях ветэрынарна-санiтарнай экспертызы г.Лiда i г.Бярозаўка з 7.00 да 15.00 (акрамя панядзелка). Цана даследавання адной пробы прадукцыi ад насельнiцтва складае ўсяго толькi 1360 рублёў, а заключэнне лабараторыi ветсанэкспертызы гарантуе прыдатнасць да спажывання мяса i мясапрадуктаў".

Што яшчэ можна дадаць да агучанага? На жаль, з лiста чытача не зусiм зразумела, цi мае ён уласны вопыт вырошчвання на ўласным падворку свойскай жывёлы i яе забою. Бо дбайны гаспадар-прыватнiк яшчэ задоўга да з’яўлення вышэйназванага дакумента ў такiх выпадках браў кавалак мяса i накiроўваўся да мясцовага ветэрынара. Нават калi не збiраўся нiчога прадаваць на рынку, а ужываць вырашчаную прадукцыю сваёй сям’ёй. Бо, як сказана зноў жа вышэй, тое, што не прайшло ветсанэкспертызу, можа пагражаць здароўю i нават жыццю чалавека.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нашай мясцовай газеце быў апублiкаваны матэрыял пра тое, што зараз вяскоўцы не могуць свабодна прадаваць на рынку сала з уласнай гаспадаркi. Падумай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика