Ахвяры аднаго злачынцы
Ахвяры аднаго злачынцы
У вёсцы Пяцеўшчына, што ў Мiнскiм раёне, затрыманы мужчына, якога падазраюць у забойстве жанчыны i нанясеннi раненняў брату з сястрой. Паводле звестак упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, у згаданай вёсцы ў доме 50-гадовага мужчыны з нажавымi раненнямi былi знойдзены гаспадар i яго 43-гадовая сястра: пацярпелыя змешчаны ў бальнiцу. Тут жа знаходзiлася i цела нежывой 35-гадовай аднавяскоўкi пацярпелых. За ўчыненне гэтага злачынства затрыманы 38-гадовы муж апошняй, якi нiдзе не працуе, а раней быў судзiмы за махлярства i крадзеж. Праваахоўнiкамi высвятляюцца ўсе акалiчнасцi гэтага трагiчнага здарэння. Ігар ГРЫШЫН. Нож у сэрца1 лютага ўвечары ў кватэры жылога дома ў горадзе Шклове знойдзена цела 30-гадовага мужчыны з ранай у вобласцi сэрца. Жонка мужчыны, якой 28 гадоў, працверазiлася i напiсала яўку з павiннай. П’яная сварка ў праблемнай сям’i завяршылася трагедыяй. Пракуратура Шклоўскага раёна распачала крымiнальную справу: маладая жанчына, якая мае 9-гадовага сына, абвiнавачваецца ў забойстве мужа. Алена Казлова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы Пяцеўшчына, што ў Мiнскiм раёне, затрыманы мужчына, якога падазраюць у забойстве жанчыны i нанясеннi раненняў брату з сястрой. Паводле звеста
|
|