Нападаў на жанчын, збіваў i рабаваў
Нападаў на жанчын, збіваў i рабаваў
У Брэсце затрыманы серыйны рабаўнiк жанчын. За месяц (з 23 снежня па 27 студзеня) ён абрабаваў шэсць жанчын, у асноўным пенсiйнага ўзросту. Злачынца выязджаў у дачны пасёлак побач з горадам, дзейнiчаў i ў раёне вулiцы Шашэйнай на акраiне. Тут сярод белага дня высочваў сваю ахвяру i нападаў на яе. Цяпер на дачах людзей вельмi мала. Таму хулiган i быў ўпэўнены, што жанчынам нiхто не прыйдзе на дапамогу. Сярод пацярпелых ёсць дзве пенсiянеркi 1928 i 1929 гадоў нараджэння. Бабулькi, вядома, не аказалi б нiякага супрацiўлення i аддалi б рабаўнiку свой няхiтры скарб. Але, паводле слоў начальнiка аддзела ўпраўлення крымiнальнага вышуку Брэсцкага УУС Дзмiтрыя Каравякоўскага, ён збiваў iх з асаблiвай жорсткасцю. Спачатку штурхаў i звальваў ахвяру з ног, потым бiў рукамi, нагамi. Тры з пацярпелых шасцi жанчын трапiлi ў бальнiцу з чэрапна-мазгавымi i iншымi траўмамi. Зламыснiк адбiраў пакеты з рэчамi, грошы, а потым хуценька пакiдаў месца свайго злачыннага промыслу. Па падазрэннi ў здзяйсненнi гэтых злачынстваў затрыманы 22-гадовы брастаўчанiн. Раней ён ужо адбываў пакараннi за крадзяжы. Праводзiцца расследаванне. Святлана ЯСКЕВІЧ. БМВ не размiнуўся з тралейбусам 32-гадовы мiнчанiн, якi сеў за руль без вадзiцельскага пасведчання, загiнуў у дарожна-транспартным здарэннi. Як паведамiлi ва УДАI МУС, загiнулы раней ужо прыцягваўся да адказнасцi за тое, што кiраваў аўтамабiлем без пасведчання. Аднак гэта яго не спынiла, што скончылася трагiчна. У Мiнску кiроўца не змог размiнуцца з тралейбусам, якi ехаў у спадарожным з БМВ напрамкам, пасля чаго легкавушка выехала на сустрэчную паласу руху, дзе сутыкнулася з грузавым аўто "Мерседэс". У вынiку ДТЗ 32-гадовы кiроўца загiнуў. Нялiшне будзе нагадаць для гора-кiроўцаў, што за кiраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае вадзiцельскага пасведчання, а таксама перадачу кiравання асобе, што не мае права кiравання гэтым сродкам, накладаецца штраф у памеры ад 175 да 700 тысяч рублёў. За тыя ж дзеяннi, якiя ўчынены паўторна на працягу года пасля накладання адмiнiстрацыйнага спагнання за такiя ж парушэннi, давядзецца заплацiць ужо ад 700 тысяч да 1 млн 750 тысяч рублёў. Iгар ГРЫШЫН. Цяпер наглядзiцца Узламаўшы навясны замок, невядомы залез у дом да жыхара Кобрына i паклаў вока на старыя тэлевiзары. Забраў усе — тры штукi. Злодзей — 58-гадовы беспрацоўны. Сымон Свiстуновiч. Зачыняйце дзверы! У в. Тамашоўка Брэсцкага раёна гаспадыня не зачынiла дзверы i не паспела азiрнуцца, як знiк кашалёк з грашыма. Мiлiцыя выявiла, што грошы ўкрала жыхарка в. Камароўка. І ў Лунiнцы, у доме па вул. Давыдава таксама забылiся, што ў дзвярах ёсць замок, i жыхар горада выкраў плэер "Хундай". Украдзенае вярнулi. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Брэсце затрыманы серыйны рабаўнiк жанчын. За месяц (з 23 снежня па 27 студзеня) ён абрабаваў шэсць жанчын, у асноўным пенсiйнага ўзросту. Злачынца в
|
|