21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як паводзiлi сябе знахары

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паводзiлi сябе знахары

Аснову магiчнага лекавання складае народная медыцына, iншымi словамi, сукупнасць больш цi менш мэтанакiраваных прыёмаў лячэння, выпрацаваных за шматвяковы перыяд развiцця чалавецтва. Але да гэтых прыёмаў паступова далучалiся прымхлiвыя магiчныя ўяўленнi, якiя нават часткова перайначылi саму практыку лекавання i нарадзiлi на "белы свет" ужо нерацыянальныя шарлатанска-знахарскiя дзеяннi. Нельга не ўспомнiць i пра тое, што гэтая знахарская практыка выклiкала мноства анiмiстычных персанажаў-вобразаў. Яны маглi ўяўляцца духамi, святымi, боскiмi iстотамi, самiм Богам (Усявышнiм).

Элементарныя прыёмы лячэння i самавылячэння iснавалi ўжо ў старажытных людзей.

Нашым продкам быў вядомы (i цалкам даступны) даволi багаты i разнастайны набор лекавых сродкаў: у iх лiку розныя прыпаркi, перавязкi, гарачыя ("выпарваючыя") лазнi, кровапусканнi i г.д. Патрыярхальныя людзi прыкладвалi да ран тлушч, птушыны памёт, тоўчаную кару, высушаных i перамолатых на дробны парашок паўзуноў; да нарываў i пухлiн — гарачы попел, пясок, ракушкi; у якасцi кроваспыняльнага сродку ўжывалiся малавядомыя нам зараз траўкi, дрэўны вугаль, павуцiнне, глiна, жаночае малако i iнш. Пры змяiных укусах прымянялiся перавязкi, высмоктванне з раны, кровапусканне, цыркулярны надрэз скуры, прыпальванне i г.д.; пры рэўматызме i галаўных болях пускалi кроў, пры пераломах косцi накладвалi лубкi, абвязвалi карою цi iншымi матэрыяламi. Вядомы былi i розныя ўнутраныя сродкi — настойкi некаторых траў, раслiн, кары; у якасцi слабiцельнага ўжывалiся мёд, касторавае масла, эўкалiптавая смала. Прымянялiся, вядома ж, i больш складаныя спосабы лячэння. Акушэрская дапамога была звычайнай справай старых жанчын. Больш за тое, многiя з пералiчаных сродкаў i спосабаў лячэння маюць аналагi ў сучаснай медыцынскай практыцы.

"Урачэбная" практыка знахара звычайна ўяўляе сабой перапляценне прыёмаў народнай медыцыны з чыста рытуальна-магiчнымi дзеяннямi. Са сродкаў народнай медыцыны найбольш часта ўжывалiся нацiранне хворага гарачым попелам, масаж, кровапусканне, выдаленне хворага зуба i г.д. Але часцей за ўсё ўжываўся найбольш папулярны рытуальна-магiчны сродак — "высмоктванне" хваробы цi даставанне з цела хворага нейкiх камянёў, якiя быццам бы там знаходзiлiся. Гэтая практыка звязана з уяўленнем пра тое, што сапраўдная прычына хваробы — пабочны прадмет, якi трапiў у цела чалавека. Каранi гэтага ўяўлення зразумелыя: вонкавыя раны наносяцца рознымi прадметамi, абламаная частка якiх можа застацца ў ране i выклiкаць боль, таму i ўнутраны боль тлумачыўся па аналогii. Да магiчных дзеянняў звычайна дадаюцца заклiнаннi — "замовы", "замаўленнi", "шэпты".

У аснове магiчных абрадаў ляжыць стыхiйны вопыт далёкага продка, якi на працягу многiх стагоддзяў стварыў сапраўдную скарбонку лекавых сродкаў i прыёмаў. Многiя з прыёмаў народнай медыцыны, як ужо адзначалася, несумненна былi эфектыўнымi. Але ўжыванне iх у практыцы знахарства амаль заўсёды непарыўна спалучаецца з элементамi магii. Прыёмы лекавання, манапалiзаваныя ў руках знахара, недаступныя звычайнаму чалавеку, непазбежна павiнны былi разглядацца як таямнiчыя, загадкавыя, цудадзейныя.

Даволi часта атрымлiвалася так, што ў разуменнi нашых продкаў знахарства асацыявалася i са... шкоднiцкай магiяй. Прычына гэтай з’явы ў тым, што каранi згаданых двух вiдаў магii мяжуюцца: хвароба, якую бярэцца вылечыць знахар, лiчыцца часцей за ўсё вынiкам шкоднiцкай магii. І па меры таго, як знахар усё больш i больш адасабляецца ад грамадства (роду, племенi), яму адпаведна ўсё больш прыпiсваецца валоданне нейкай таямнiчай звышнатуральнай магутнасцю, недаступнай звычайнаму чалавеку, знахару ж, безумоўна, пачынаюць прыпiсваць здольнасць насылаць тыя хваробы, вылячэнне якiх i складае яго асноўны занятак.

Неабходна падкрэслiць сам факт "пастаянства", "нязменнасцi" знахарства, iншымi словамi, на працягу шматвяковай гiсторыi чалавецтва мала што змянiлася ў спосабах, манерах, прынцыпах вылячэння i насылання хваробаў. Далёкi прашчур карыстаўся тым самым рытуальна-магiчным наборам, што i сучасны для нас знахар. Хiба ж у нечым змянiлiся ўзаемасувязi памiж замовамi ("шэптамi") i знахарскiмi прыёмамi? Яны як былi таямнiча-непарушнымi, так i засталiся. I пра гэта лiшнi раз нагадвае абавязковая ўмова пры выкананнi "замоўнага слова" — калi толькi нешта зменiш, то замова не будзе мець сапраўднай сiлы; мала таго, такое непажаданае змяненне, наадварот, магло прынесцi яшчэ куды большае ўскладненне хваробы, а даволi часта i смерць — як справядлiвае пакаранне за тое, што парушылi традыцыйнае, якое спрадвеку лiчылася непарушным.

Шматлiкiя хваробы ўвасабляюцца ў вобразах разнастайных мiфiчных iстот, якiх нават цяжка ўявiць, настолькi "безаблiчныя" iхнiя характарыстыкi ў вусна-паэтычнай спадчыне беларусаў. Ад гэтых мiфiчных iстот спрабавалi схавацца, iх iмкнулiся прагнаць прэч, прымусiць уцякаць як мага далей, "на куцыя лозы, на гнiлыя балоты, на зялёныя iмхi, на густыя лясы". Адным словам, аддалiць туды, дзе нiколi не жылi людзi, дзе было "пустое месца", а значыць, там хваробе не было з каго здзекавацца. У народных замовах фiгуруюць iмёны-мянушкi, то сямi, а то дванаццацi сясцёр-"лiхаманак". Няма чаму здзiўляцца, бо i адна i другая лiчбы былi ў нашых продкаў магiчнымi. Лiчылася, што ўжо адно толькi iх згадванне абавязкова дапаможа вылечыцца цi пазбегнуць хваробы, "нейтралiзаваць" яе. Iмёны-мянушкi лiхаманкi — гэта не проста пералiчэнне iмёнаў, якiя першыя трапiлi на язык, а асноўныя сiмптомы, якiя спадарожнiчаюць гэтай хваробе: Трасуха, Знабуха, Жаўтуха, Ламуха i iнш.

Як жа паводзiлi сябе знахары падчас шаптання-вымаўлення замовы, здзяйснення магiчнага абраду над хворым чалавекам, жывёлаю цi ў працэсе пазбаўлення ўплыву ўсемагчымых нячыстых сiл на гаспадарчыя будынкi, на палеткi, ураджай i г.д.? Гэты бок народнага лекавання, знахарства, варажбы спецыяльна ўвогуле не разглядаўся ў нашай навуковай лiтаратуры. Зафiксаваны толькi выпадковыя эпiзоды цi занатавана тое, як здзяйсняў свой "шэпт" знахар, але пры гэтым не рабiлася нiякай спробы даследаваць паводзiны знахара. Аўтары зафiксаваных вусна-паэтычных твораў нават не здагадвалiся, як гэта ўсё важна i неабходна, як гэта можа спатрэбiцца ў працэсе далейшага вывучэння народных замоў i шэптаў, варажбы i знахарства, а таксама для таго, каб аднавiць многiя амаль ужо назаўсёды страчаныя сувязi народнага лекавання з магiяй i рытуальна-магiчнымi дзеяннямi.

На Брэсцкiм Палессi, дзе нам даводзiлася запiсваць фальклор амаль два дзясяткi гадоў, зафiксаваны ад iнфарматараў розныя сцэны паводзiнаў знахараў. У вёсцы Чухава Пiнскага раёна жыў стары-стары знахар Сава. Яму было ўжо 98 з паловай гадоў, калi ён памёр. Ад нараджэння гэты чалавек быў сляпы. Як лiчылася, дапамагаў ад многiх хваробаў, але найлепш ад укусаў гадзюк i вужоў. Самае дзiўнае, што, нiколi не здолеўшы зiрнуць на свет белы, ён тым не менш выдатна ведаў навакольную мясцовасць — дзе якое балота, дзе якi ўзгорак. Мала таго, мог сказаць, якi з выгляду быў той цi iншы чалавек, якiм быў ягоны бацька, дзед i г.д. Калi зашэптваў гадзючы ўкус, то гаварыў ледзьве чутна, толькi-толькi можна было разабраць паасобныя словы. Тлумачыў гэта тым, што ягоныя замовы не павiнны пачуць лiхiя людзi, бо "адбяруць у iх сiлу". Стараўся, каб нiкога лiшняга не было побач. Пакуль нехта будзе стаяць, шаптаць не пачне. Прысутнасць другога чалавека Сава адчуваў, як бы той нi хаваўся, i нават заўсёды ведаў, дзе той хаваўся. Абавязкова пры гэтым скiдаў шапку. Перад самым пачаткам тройчы хрысцiўся, пасля заканчэння замовы таксама тройчы жагнаўся. Шаптаць мог у любых месцах: у хацiне, у двары, на прызбе, у лесе, на балоце, у полi. Для яго гэта не мела важнага значэння. Пастаянна пакручваў галавою. Нечакана змаўкаў, прыўставаў, але нi ў якiм разе не шаптаў, здымаючы сваю левую руку з пляча ўкушанага.

Аляксей НЕНАДАВЕЦ.

(Працяг будзе.)

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аснову магiчнага лекавання складае народная медыцына, iншымi словамi, сукупнасць больш цi менш мэтанакiраваных прыёмаў лячэння, выпрацаваных за шматвя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика