Каб выпісаць штраф уладальнiку сабакi, трэба выявiць гаспадара
Каб выпісаць штраф уладальнiку сабакi, трэба выявiць гаспадара
З жыхаркай адной з вулiц у прыватным сектары Горак 15 студзеня здарылася непрыемнасць: калi яна iшла на працу, яе пакусаў сабака. Як мяркуе сама заяўнiца, аўчарка, што бегала без павадка i наморднiка, належала суседу па вулiцы. Прынамсi, гэты чалавек падчас здарэння знаходзiўся побач. Сабака парваў на жанчыне палiто, пракусiў руку, з-за чаго яна потым знаходзiлася на бальнiчным. Пацярпелая, паводле яе слоў, адразу пасля нападу аўчаркi выклiкала ўчастковага мiлiцыянера, якi склаў пратакол. Гэтая папера потым была накiравана ў мясцовы жылкамунгас. — Я хачу падаць на ўладальнiка сабакi ў суд iскi аб кампенсацыi мне матэрыяльнага i маральнага ўрону. Аднак там пакуль адмаўляюцца прымаць iх, бо чакаюць адказу з жылкамунгасу пра тое, што спецыялiсты прадпрыемства перагаварылi з гаспадаром аўчаркi, i ён прызнаў факт здарэння. Я тэлефанавала ў жылкамунгас, аднак нiчога пакуль не зрушылася з месца. Дапамажыце, калi ласка, разабрацца ў гэтай сiтуацыi, — прасiла жанчына, патэлефанаваўшы на нумар "гарачай лiнii". Сiтуацыя i сапраўды была не такой простай, як падалося на першы погляд. Разабрацца ў нюансах справы нам дапамог юрысконсульт мясцовага ўнiтарнага камунальнага вытворчага прадпрыемства "Камунальнiк" Уладзiмiр Тарасюк. — Калi гаварыць пра сiтуацыю ўвогуле, найперш трэба адзначыць, што пэўныя праблемы пачалi ўзнiкаць з сакавiка 2007 года, калi ўступiў у сiлу новы Кодэкс аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях. Дагэтуль правам складаць пратаколы аб адмiнiстрацыйных парушэннях у выпадку кшталту нашага былi надзелены толькi супрацоўнiкi праваахоўных органаў. З уступленнем у сiлу новага Кодэкса яно перайшло да супрацоўнiкаў жыллёва-камунальнай гаспадаркi. Але, па-першае, той жа майстар можа быць спецыялiстам, напрыклад, па жыллёвым фондзе, а не знаўцам правiлаў вядзення адмiнiстрацыйнага пратакола. Па-другое, насельнiцтва па-ранейшаму ў выпадку неабходнасцi звяртаецца найперш у мiлiцыю. Што i адбылося ў выпадку з вашай заяўнiцай — участковы прыняў заяву i склаў пратакол апытання яе самой, — патлумачыў Уладзiмiр Мiкалаевiч. — Аднак гэтыя матэрыялы не могуць пацвердзiць факт прыналежнасцi сабакi канкрэтнай асобе. Мерапрыемстваў па выяўленнi абставiнаў здзяйснення нападу аўчаркi на заяўнiцу праведзена не было, iншымi словамi, адсутнiчае, напрыклад, апiсанне месца здзяйснення нападу, а таксама не згадваецца аб наяўнасцi якiх-небудзь яго сведкаў. Далей варта ад агульнага перайсцi да канкрэтнага. Дык вось, згаданы вышэй пратакол па сутнасцi гаворыць толькi пра наступнае: нейкi сабака, якi, як мяркуецца, належыць такому гаспадару, пакусаў жанчыну. Канкрэтна пакуль не выяўлена, каму належала аўчарка. З гэтай нагоды яе мяркуемы гаспадар ужо выклiкаўся ў жылкамунгас. Але задаць пытаннi: цi сапраўды гэта яго жывёлiна, цi зарэгiстравана яна ў адпаведнасцi з Правiламi ўтрымання хатнiх жывёл на працягу 10 дзён з моманту набыцця, цi прызнае ён факт нападу аўчаркi на жанчыну — не было каму. Па першым выклiку грамадзянiн нiкуды не з’явiўся. — Цяпер яму накiраваны паўторны выклiк заказным лiстом з папярэджаннем, што ў выпадку няяўкi ён будзе дастаўлены да нас у суправаджэннi супрацоўнiкаў мiлiцыi, — зазначыў Уладзiмiр Тарасюк. — Атрыманыя звесткi, калi факты пацвердзяцца, стануць падставай для накiравання паперы ў суд Горацкага раёна для складання на грамадзянiна пратакола аб адмiнiстрацыйным правапарушэннi. Мужчына выклiканы лiтаральна на заўтра. Але тут ужо магчымы штраф "свецiць" самому гаспадару сабакi. Іншымi словамi, памiж пакараннем за адмiнiстрацыйнае правапарушэнне i грамадзянскiмi прававымi спрэчкамi памiж фiзiчнымi асобамi няма нiякай прамой сувязi. Калi гаварыць пра нашу заяўнiцу, дык, паводле слоў юрысконсульта, для падачы iскаў у суд аб пакрыццi матэрыяльнага i маральнага ўрону для яе ўжо зараз няма нiякiх перашкодаў. Праўда, найперш, калi яна ўпэўнена ў асобе гаспадара сабакi, ёй трэба звярнуцца менавiта да яго — з прапановай аб пакрыццi ёй панесенага ўрону. I калi грамадзянiн адмовiцца добраахвотна зрабiць гэта, заяўнiца можа смела звяртацца ў суд i падаваць iскi. Для гэтага дастаткова даведкi з бальнiцы, заявы, што была зарэгiстравана ў РАУС, i складзенага ўчастковым пратакола. "Для мiлiцыi гэтага цалкам дастаткова, каб дакладна выявiць факт прыналежнасцi сабакi канкрэтнаму гаспадару", зазначыў суразмоўца. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З жыхаркай адной з вулiц у прыватным сектары Горак 15 студзеня здарылася непрыемнасць: калi яна iшла на працу, яе пакусаў сабака. Як мяркуе сама заяўн
|
|