Час на працу ёсць, на спевы — не?
Час на працу ёсць, на спевы — не?
Завяршыўся адбор на конкурс "Песнi маёй краiны" ў Гродзенскай вобласцi Па вынiках першых кастынгаў самадзейных калектываў журы адзначыла багацце фантазii i... недахоп самiх удзельнiкаў. Напрыклад, на адборы ў Лiдзе былi i яркiя касцюмы, i цiкавыя пастаноўкi, i разнастайныя музычныя iнструменты — ад цымбалаў да электрагiтар. Аднак творчая група тэлеканала АНТ звярнула ўвагу на малую колькасць самадзейных калектываў розных прадпрыемстваў. "Не хапала людзей, якiя ў вольны ад працы час нешта ствараюць, прыдумляюць, спяваюць", — адзначыла прадзюсар праекта Анжэлiна Мiкульская. Затое ўразiў журы мужчынскi калектыў шклозавода "Нёман", якi спяваў без нiякага музычнага суправаджэння ўвогуле — а капэла. Аказваецца, заводскiя шлiфоўшчыкi, электраманцёры, токары i залiўшчыкi металаў могуць скласцi канкурэнцыю многiм прафесiйным выканаўцам. У Гродне свае вакальныя здольнасцi дэманстравалi прадстаўнiкi самых розных прафесiй — мiлiцыянеры i педагогi, выхавальнiкi i слесары, зваршчыкi i прыбiральшчыцы. Прычым часам, захапiўшыся, калектывы не толькi самi спявалi, але i ўцягвалi ў нумар вядучых праекта Алега Гарбуза i Вольгу Няфёдава, — як, напрыклад, гэта зрабiў у сваёй гульнявой пастаноўцы ансамбль "Гасцiнец". А вось ансамбль "Медунiца" ўзяў за душу шырынёй музычных iнтарэсаў. Спачатку ўдзельнiкi выканалi старажытную беларускую песню, а потым, на просьбу кiраўнiка праекта Ягора Хрусталёва "выканаць што-небудзь больш сучаснае", калектыў iмгненна пераключыўся на песню "Девушки из высшего общества" пад... баян! Прадзюсар не ўтрымаўся i таксама ўключыўся ў акампанемент — на кантрабасе. У гэтыя днi кастынгi пераехалi ў Брэсцкую вобласць, а з 9 лютага адборы пройдуць на Гомельшчыне. Хто ходзiць у госцi ранiцой... Той трапляе на "Вялiкi сняданак". Цяпер кожную ранiцу па нядзелях гэты тэлечасопiс, якi выходзiць на канале СТБ, запрашае гледачоў бавiць час у кампанii не толькi вядучай — спявачкi Вольгi Плотнiкавай, але i яе гасцей, вядомых у Беларусi асобаў, артыстаў, спартсменаў i проста прадстаўнiкоў розных цiкавых прафесiй, якiм ёсць пра што расказаць. "Як чалавек публiчны, я даўно прызвычаiлася да камеры, i праца тэлевядучай для мяне заўжды адно вялiкае задавальненне. Але цяпер давялося пабываць i па той бок "барыкадаў", у ролi журналiста, бо ў новым фармаце праграмы мне трэба браць у гасцей iмправiзаваныя iнтэрв’ю, — расказвае Вольга Плотнiкава. — Па першым часе было крыху страшнавата, але працэс захапiў, i цяпер я добра ўяўляю, якая гэта складаная прафесiя!". Першымi гасцямi на абноўленай тэлевiзiйнай "кухнi" ўжо сталi прадстаўнiк Беларусi на конкурсе "Еўрабачанне-2009" Пётр Елфiмаў, тэле- i радыёвядучая Каця Пытлева, алiмпiйскi чэмпiён па грэблi на каноэ Аляксандр Багдановiч. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Завяршыўся адбор на конкурс "Песнi маёй краiны" ў Гродзенскай вобласцi Па вынiках першых кастынгаў самадзейных калектываў журы адзначыла ба
|
|