Лепш трохдзёнка, чым... звальненне
Лепш трохдзёнка, чым... звальненне
Манiторынг сiтуацыi на прадпрыемствах, якi наладзiла Федэрацыя прафсаюзаў, засведчыў: пакуль айчынная эканомiка не сутыкнулася са значнымi праблемамi. Разам з тым, як адзначыў падчас наведвання Талачынскага раёна старшыня ФПБ Леанiд Козiк, наiўна меркаваць, што сусветны крызiс пакiне Беларусь убаку. I перш-наперш яго праявы пачынаюць адбiвацца на продажы беларускiх тавараў на знешнiх рынках. Пратрымацца гэты год — З улiкам рэальнай сiтуацыi, цяпер прафсаюзы гатовыя пагадзiцца з пераходам некаторых прадпрыемстваў на няпоўную занятасць, — адзначыў Леанiд Козiк. — Так, гэта мера непапулярная. Але ў пэўных варунках захаваць вытворчасць можна толькi такiм чынам. Дарэчы, на думку мiжнародных эканамiстаў, ранейшыя аб’ёмы продажу тавараў пачнуць аднаўляцца хiба што ў канцы гэтага года. Таму, пацвердзiў Леанiд Козiк, сёння ФПБ не выключае магчымасцi аказання дадатковай дапамогi работнiкам прадпрыемстваў, што апынулiся ў няпростым становiшчы. 5 працэнтаў — не мяжа? Не менш актуальнае пытанне на сёння — заробкi. Днямi з’явiлася iнфармацыя: мiжнародныя эксперты лiчаць, што для захавання стабiльнасцi беларускай эканомiкi рост паказчыкаў аплаты працы не павiнен перавысiць мяжу ў 5 працэнтаў. — У дачыненнi да Беларусi пытаннi стрымлiвання заробкаў, дэвальвацыi нацыянальнай валюты i перакладвання на насельнiцтва аплаты за жыллёва-камунальныя паслугi ў поўным аб’ёме экспертамi мiжнародных арганiзацый узнiмалiся не аднойчы, — заўважыў старшыня ФПБ. — Тым не менш цалкам выконваць падобныя рэкамендацыi наўрад цi правiльна. I ў тым лiку гэта датычыцца 5-працэнтнага абмежавання па росце зарплаты, тым больш — у дачыненнi да суб’ектаў гаспадарання рэальнага сектара.
Прычым, нагадаў Леанiд Козiк, Генеральным пагадненнем памiж прафсаюзамi, урадам i аб’яднаннямi наймальнiкамi сёлета вызначаны паказчыкi росту зарплаты больш чым на 5 працэнтаў. Федэрацыя прафсаюзаў будзе настойваць на выкананнi гэтай дамоўленасцi. Прафсаюзы супраць змен Яшчэ адна папулярная тэма — пенсii. Не сакрэт, што ў сувязi з дэмаграфiчнымi праблемамi, у будучынi стан айчыннай пенсiйнай сiстэмы можа пагоршыцца. Разам з тым, падкрэслiў Леанiд Козiк, прафсаюзы катэгарычна супраць як павышэння пенсiйнага ўзросту, так i дадатковых абмежаванняў выплат працуючым пенсiянерам. — Сапраўды, гэтым шляхам iдуць некаторыя еўрапейскiя краiны, але не будзем забывацца, што i ўзровень жыцця, i ўзровень пенсiй там вышэйшыя, — зазначыў старшыня Федэрацыi прафсаюзаў. — Што ж да стану айчыннай пенсiйнай сiстэмы, то мы лiчым: палепшыць яго можна за кошт эканамiчнага росту, якi прывядзе да павелiчэння адлiчэнняў на пенсiйнае забеспячэнне. Выйсце — броня Летась значная частка грамадзян Беларусi сутыкнулася з праблемай дэфiцыту пуцёвак на аздараўленне. У той жа час шмат месцаў у айчынных здраўнiцах аказалiся занятымi... расiянамi. — Актыўная рэалiзацыя пуцёвак iншаземцам сталася па сутнасцi вымушанай мерай — яна была неабходна для захавання беларускiх санаторыяў ва ўмовах змяншэння дзяржзаказу на аздараўленне, — патлумачыў Леанiд Козiк. — У той жа час вырашана: цяпер прынамсi 20 працэнтаў месцаў у прафсаюзных здраўнiцах будзе прадугледжана выключна для грамадзян Беларусi. Да слова, сёння 15 санаторна-курортных устаноў прафсаюзаў могуць прыняць за адзiн заезд 5 тысяч чалавек. Пры гэтым у будучынi, дзякуючы рэканструкцыi i адкрыццю вясной корпуса ў санаторыi "Крынiца" пад Мiнскам, з’явяцца 150 дадатковых месцаў. Як заўважыў старшыня Федэрацыi прафсаюзаў, асноўны попыт на пуцёўкi традыцыйна прыпадае на лета. Таму, каб пазбегнуць праблем у "высокi сезон", арганiзацыi павiнны паклапацiцца аб бранiраваннi месцаў для сваiх работнiкаў ужо цяпер. Пакуль такая магчымасць ёсць. Прычым, як i раней, пры наведваннi прафсаюзных здраўнiц членамi прафсаюза будзе прадастаўляцца 15-працэнтная знiжка. Сяргей ГРЫБ. Мiнск — Талачын. Мiнск — Талачын.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Манiторынг сiтуацыi на прадпрыемствах, якi наладзiла Федэрацыя прафсаюзаў, засведчыў: пакуль айчынная эканомiка не сутыкнулася са значнымi праблемамi.
|
|