Чалавек за стойкай
Чалавек за стойкай
Сёння, як нiколi, можна з намёкам сказаць сябрам: "Ёсць нагода...". У тым лiку i выпiць — не абавязкова алкагольны напой, але пажадана змяшаны, а мо i ўзбоўтаны, i ў любым выпадку прыгожа аздоблены. Бо 6 лютага ў календары святаў якраз i прысвечана майстрам прыгатавання такiх напояў — барменам. Дата 6 лютага абраная не выпадкова — яна супадае з Днём святога Аманда, епiскапа Маастрыхцкага (584—679), якога лiчаць афiцыйным апекуном вiнаробаў i гандляроў вiном, пiвавараў, уладальнiкаў бараў i рэстаранаў, а таксама ўсiх супрацоўнiкаў гэтых устаноў, ад уласна барменаў да пасудамыек. Справа ў тым, што святы Аманд у свой час чытаў пропаведзi на тэрыторыi сучасных Эльзаса, Пфальца i Льежа (цяпер гэта буйныя вiнаробныя рэгiёны Францыi, Германii i Бельгii адпаведна). І, вiдаць, гэтыя пропаведзi былi настолькi пранiкнёнымi, што тамтэйшае насельнiцтва — пераважна спадчынныя вiнаробы — палiчыла Аманда сваiм заступнiкам i памочнiкам. З цягам часу Дзень святога Аманда стаў лiчыцца прафесiйным святам барменаў, барыста (майстраў прыгатавання кавы) i рэстаратараў. Да яго ў многiх краiнах свету прымяркоўваюцца адмысловыя вiдовiшчныя чэмпiянаты i фестывалi барменаў, дзе дэманструюцца цуды флеймiнгу (жанглiраванне бутэлькамi i акрабатычнае прыгатаванне кактэйляў), прыдумляюцца новыя эксклюзiўныя рэцэпты. Мiж iншым, па цяжкасцi прафесiя бармена параўноўваецца адначасова з прафесiямi вадзiцеля аўтобуса, настаўнiка i пажарных: бармену неабходныя моцныя ногi, лоўкiя рукi, вокамгненная рэакцыя i пры ўсiм тым — глыбокае веданне чалавечай псiхалогii, каб нiхто з клiентаў не застаўся незадаволеным. А вы ведалi? У Мiнску прафесiйныя курсы падрыхтоўкi барменаў, метрдатэляў, афiцыянтаў, барменаў-барыста дзейнiчаюць ужо 10-ы год. Во даюць! Самым дарагiм у свеце кактэйлем названы "Сайд Кар" (з англiйскай — "Каляска матацыкла"), якi прадаюць у парыжскiм гатэлi "Рытц". Яго кошт занесены ў Кнiгу рэкордаў Гiнеса — 400 еўра за порцыю. Гатуецца гэты залаты напой, прыдуманы ў 20-я гады мiнулага стагоддзя, на аснове каньякоў 1830—1860 гг, якiя захоўваюцца ў склепах гатэля. Жарт у тэму: Бармен звяртаецца да клiента: — У вас пустая шклянка. Не хочаце яшчэ адну? — А навошта мне дзве пустыя шклянкi? Падрыхтавала Вiкторыя ЗАХАРАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння, як нiколi, можна з намёкам сказаць сябрам: "Ёсць нагода...". У тым лiку i выпiць — не абавязкова алкагольны напой, але пажадана змяша
|
|