...
...
Паводле звестак на 1 студзеня г.г., у Беларусi пражывае 24 тыс. 825 ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыi iншых дзяржаў, большасць з iх — воiны-афганцы. Да гэтай пары 12 чалавек з лiку "афганцаў" лiчацца без вестак знiклымi. Больш за 300 дарожна-транспартных здарэнняў адбылося ў Беларусi за суткi, калi на тэрыторыi краiны былi складаныя ўмовы надвор’я — моцны снегапад. Гэта ў два разы больш чым звычайна. Толькi ў Мiнску адбылося 130 сутыкненняў на слiзкiх дарогах. Загiнула 7 чалавек. Вэб-кнiга скаргаў з’явiцца ў сiстэме гандлю Гродна. Паскардзiцца, напрыклад, на працу крамаў можна будзе праз iнтэрнэт, а таксама атрымаць адказ на свае заўвагi цi iнфармацыю аб таварах. Цяпер ствараецца адпаведная электронная база звестак. У блiжэйшую нядзелю ў крамах i шапiках, размешчаных у пераходах мiнскага метро, нельга будзе набыць нi пiва, нi слабаалкагольныя напоi. Аднадзённы лакальны "сухi закон" iнiцыявалi супрацоўнiкi мiлiцыi сталiчнай падземкi. Згодна са статыстыкай, больш за 80 выпадкаў цяжкiх цялесных пашкоджанняў, а таксама палова згвалтаванняў — на сумленнi нецвярозых людзей. Прадпрымальнiкi падтрымалi iнiцыятыву вартавых парадку, хоць на выхадныя прыпадае найбольшая частка iх выручкi. Пачатковая школа ў горадзе Хэмпстэд (штат Нью-Ёрк) перайменаваная ў гонар 44-га прэзiдэнта ЗША Барака Абамы. Раней навучальная ўстанова была названая ў гонар пiсьменнiка. Інiцыятыва аб перайменаваннi зыходзiла ад самiх навучэнцаў. Школьнiкi пiсалi на гэтую тэму сачыненнi, праводзiлi дэбаты. Школьны савет адзiнагалосна прыняў спецыяльную рэзалюцыю аб змене назвы. Сярод школьнiкаў больш за 60% — дзецi выхадцаў з краiн Лацiнскай Амерыкi, яшчэ 36% школьнiкаў — афраамерыканцы. ПОЎНЫ АБЗАЦАўстрыйскiя ўлады не палiчылi дыскрымiнацыяй адбор супрацоўнiкаў па знаку задыяка. Інцыдэнт узнiк, калi страхавая кампанiя з Зальцбурга змясцiла ў СМI аб’яву аб наборы новых супрацоўнiкаў на пасады менеджараў i прадаўцоў, якая змяшчала патрабаваннi да ўзросту i даты нараджэння кандыдатаў. Кампанiя хацела наняць Казярогаў, Цяльцоў, Вадалеяў, Авенаў i Львоў старэйшых за 20 гадоў. Рэклама выклiкала незадавальненне праваабаронцаў, што прывяло да расследавання. Страхавая кампанiя патлумачыла свае патрабаваннi статыстыкай: звесткi аб продажах па ўсёй Аўстрыi сведчылi, што найлепшых вынiкаў дабiваюцца прадстаўнiкi менавiта гэтых пяцi знакаў задыяка. Эксперты палiчылi, што працадаўца мае права вызначаць патрабаваннi да знака задыяка патэнцыйнага супрацоўнiка, паколькi гэта не парушае заканадаўства. Жыхарка аўстрыйскага горада Грац прыгавораная да 500 дзён турэмнага зняволення за злоснае ўхiленне ад выплаты штрафаў за няправiльную паркоўку. Агульная сума яе запазычанасцi склала амаль 24 тыс. еўра. За два гады 38-гадовая жанчына праiгнаравала амаль 700 спробаў дарожнай палiцыi прымусiць яе заплацiць штрафы. Згодна з заканадаўствам, за такое парушэнне жанчыну могуць "пасадзiць" толькi на 42 днi. Таму адбываць прызначаны тэрмiн зняволення парушальнiцы давядзецца ў некалькi заходаў. 28-гадовая амерыканская мадэль Шэйла Хершы зрабiла 9 пластычных аперацый, каб устанавiць сусветны рэкорд па памеры бюсту. Амерыканскiя ўрачы адмовiлiся праводзiць ёй дзявятую аперацыю, апасаючыся за яе здароўе, тады Шэйла адправiлася ў Бразiлiю i дамаглася свайго. Першыя аперацыi яна зрабiла за кошт свайго бой-фрэнда, але ён, апасаючыся за яе здароўе, i пачаў прасiць яе спынiцца. Але Хершы вырашыла кiнуць каханага i плацiць за аперацыi сама. У Паўднёвай Карэi 68-гадовая пенсiянерка здавала на правы 771 раз i ў хуткiм часе мае намер зрабiць яшчэ адну спробу. Агенцтва, што прымае экзамен, падлiчыла, што яна патрацiла на экзаменацыйныя ўзносы $2,888 тыс. У першы раз яна паспрабавала здаць на правы яшчэ ў жнiўнi 2005 г. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28-гадовая амерыканская мадэль Шэйла Хершы зрабiла 9 пластычных аперацый, каб устанавiць сусветны рэкорд па памеры бюсту. Амерыканскiя ўрачы адмовiлiс
|
|