На чым i як зэканомiць падчас фiнансавага крызiсу?
На чым i як зэканомiць падчас фiнансавага крызiсу?
Як i абяцалi, працягваем друкаваць парады адносна таго, як можна i трэба эканомiць сродкi з бюджэту асобна ўзятай сям’i цi канкрэтнага чалавека падчас не вельмi спрыяльных эканамiчных умоў. Паўторымся яшчэ раз, што ў гэтых нататках няма, па вялiкiм рахунку, нiчога звышнатуральнага, гаворка, як правiла, iдзе пра зусiм будзённыя рэчы. Тым не менш менавiта на iх некаторыя часам увогуле не звяртаюць увагi, а потым шчыра здзiўляюцца: быццам бы нiчога асаблiва i не набываў, а сродкаў у кiшэнi чамусьцi ўжо няма... Эканомiм штодня Як i абяцалi, працягваем друкаваць парады адносна таго, як можна i трэба эканомiць сродкi з бюджэту асобна ўзятай сям’i цi канкрэтнага чалавека падчас не вельмi спрыяльных эканамiчных умоў. Паўторымся яшчэ раз, што ў гэтых нататках няма, па вялiкiм рахунку, нiчога звышнатуральнага, гаворка, як правiла, iдзе пра зусiм будзённыя рэчы. Тым не менш менавiта на iх некаторыя часам увогуле не звяртаюць увагi, а потым шчыра здзiўляюцца: быццам бы нiчога асаблiва i не набываў, а сродкаў у кiшэнi чамусьцi ўжо няма...Як i абяцалi, пагаворым пра эканомiю ў хатнiх умовах. Найперш "возьмемся" за камунальныя плацяжы. Цi ўсе памятаюць, што своечасова перакрыты кран цi выключаная ў пакоi лямпачка — гэта ўжо першы крок па гэтым шляху? Цяжка толькi першы час, потым такая звычка пераходзiць у разрад аўтаматычных. Варта абмежаваць выкарыстанне некаторых складанабытавых прыбораў з вялiкiм энергаспажываннем. Ад электрачайнiка, падаецца, можна ўвогуле адмовiцца. Як i ад звычкi закiдваць у барабан пральнай машыны толькi пару шкарпэтак цi адну кашулю (нават калi ваша хатняя памочнiца — з сучасных, i мае адпаведныя рэжымы). Увогуле, як мы пiсалi раней, лепш набываць складанабытавую тэхнiку з класам энергаспажывання "А" — самым эфектыўным. Гэта для тых, хто ў перспектыве плануе (калi сапраўды трэба) такую пакупку. Калi ў вас кватэра з газавай плiтой, лепш адмовiцца ад усталявання электрадухавой шафы, пры яе наяўнасцi — карыстацца па сапраўднай неабходнасцi. Інакш можа стацца, што больш танным будзе адразу набыць гатовае запечанае мяса ў аддзеле кулiнарыi, чым у канцы месяца аплачваць рахунак за спажытую электраэнергiю. Тое ж можна сказаць i пра магутныя электраабагравальнiкi. Пра выкарыстанне энергазберагальных лямпачак ведаюць ужо, напэўна, многiя. Проста пакуль нагадаем пра такi вiд эканомii, бо ў яго ёсць нюансы: перш чым зэканомiць на спажытай электраэнергii, трэба ўкласцi даволi прыстойныя грошы ў набыццё гэтых самых лямпачак. Пазней звернемся да гэтай тэмы яшчэ раз — больш падрабязна. Колькi слоў пра эканомiю вады. Цi ўсе ведаюць, што ў злiўных бачках сучасных мадэляў унiтазаў ёсць спецыяльны механiзм, якi дазваляе рэгуляваць злiў вады — на малы i вялiкi? Гэта пластыкавае прыстасаванне прадаецца ў крамах асобна, каштуе адносна невялiкiх грошай, яго можна ўсталяваць i самастойна. Пры мантажы ў самiм бачку дадаткова можна яшчэ больш знiзiць расход вады, адрэгуляваўшы паплавок на свой погляд. Адзiнае, такое прыстасаванне можа падысцi не для ўсёй сантэхнiкi. Якi памер знiжак? У нас хоць i не Усход, але спытаць пра iх у гандляроў вельмi часта бывае карысным. Зразумела, у дзяржаўнай краме для вас цану не знiзяць, а вось на рынках, у фiрмах па продажы розных тавараў... Да прыкладу, амаль уся бытавая тэхнiка ў маёй сям’i на працягу шэрагу гадоў набывалася ў адной фiрме. Нагадваючы пра гэта (дакументы ж ёсць), пры куплi кожнай новай рэчы мы атрымлiвалi знiжкi. Калi большыя, калi меншыя, але яны былi заўсёды. Пазалетась павёў у тую ж фiрму стрыечную сястру набываць для яе сям’i пральную машыну. Зноў жа нагадаў пра сябе (а маўчаць тут нельга, навошта прадаўцу нешта скiдваць, калi клiент i так гатовы заплацiць названую суму). У вынiку ёй прапанавалi або знiжку, або бясплатны вялiкi пакет iмпартнага пральнага парашку. Сястра выбрала апошняе. На рэчавых, будаўнiчых рынках (за харчовыя больш "адказвае" жонка) пры разлiках я заўсёды кажу адну фразу: "А цяпер пагаворым аб памерах вашай шчодрасцi — сiстэме знiжак". Спрацоўвае даволi часта, галоўнае, як кажуць, не перагнуць палку. Бо, калi перад вамi не ўласнiк пункта, а гандляр, што мае свой працэнт ад прададзенага, на знiжэнне цаны разлiчваць амаль не даводзiцца. Усе ведаюць i выказванне: бярэш больш — плацiш менш. Умоўна кажучы, калi вы замаўляеце адно пластыкавае акно цi мiжпакаёвыя дзверы (шторы, жалюзi i iнш.), зэканомiць не атрымаецца. Знiжкi будуць, скажам, пры набыццi мiнiмум двух-трох вырабаў. Калi яно вам сапраўды трэба, можа, ёсць сэнс сесцi i ўсё падлiчыць? Зноў жа зэканомiце на дастаўцы, калi яна платная — не давядзецца потым плацiць яшчэ i яшчэ. Большасць з нас не можа быць спецыялiстамi i знаўцамi выключна ва ўсiх справах. Бывае, варта параiцца з сапраўдным прафесiяналам. Напрыклад, пры складаннi каштарысу рамонтных работ. Нядобрасумленныя работнiкi могуць завысiць нормы расходу тых цi iншых матэрыялаў, кошт паслуг. Калi мы заключалi дамову на аддзелку сваёй новабудоўлi — "голай" каробкi — вывучыў усе ўмовы магчымага падрадчыка. Адразу папярэдзiў: ад агучанай сумы за паслугi чакаю знiжкi ў 500 долараў. Канчаткова майстра пераканала фраза, што яго фiрма — не адзiная ў свеце, падаецца, трэба пашукаць больш згаворлiвых работнiкаў... Умейце сказаць "не" Прычым пачынаць трэба з самога сябе. Iншымi словамi, па пакупкi ў магазiны i на рынкi пажадана хадзiць з загадзя складзеным спiсам патрэбных тавараў i адкладзенай сумай грошай (чым больш грошай у кiшэнi, тым больш рызыкi "спусцiць" iх цалкам, ды i спiс дысцыплiнуе ад спантанных пакупак). Да крайнасцяў, вядома ж, даводзiць не трэба — можаце сябе i шакаладкай парадаваць. Але калi вельмi карцiць, лепш "лiшнiя" сродкi выдаткаваць, як мы ўжо раней гаварылi, на забеспячэнне харчовай бяспекi сваёй сям’i ў перспектыве — купiць лiшнюю бутэльку алею, пачак якiх крупаў, бляшанку кансерваў. Далей трэба вучыцца гаварыць гэтае "не" прадаўцам. Вам патрэбна менавiта 300 грамаў варанай каўбасы цi сыру, а работнiк гандлю ўгаворвае забраць цалкам увесь кавалак, што застаўся (не хоча распачынаць новы батон цi галоўку) грамаў на 400—450? Калi ласка, калi сапраўды зможаце своечасова спажыць прадукты, а не выкiнуць, i ў вас ёсць у кiшэнi дадатковыя сродкi. Калi не, кажам цвёрдае "не". Многiя часта ў буйных крамах сутыкаюцца з сiтуацыяй, калi ў гандлёвай зале мы бачым адну цану на тавар, а на касе нам "прабiваюць" зусiм iншую, маўляў, не паспелi ўнесцi ў камп’ютарную базу. Гэта адназначна парушэнне з боку крамы, але зараз пра iншае. Або адмаўляйцеся ад пакупкi, або патрабуйце тую цану, што на цэннiках (праўда на вашым баку). Метад эканомii складаны тым, што ў вачах староннiх вы выступаеце нiбы як скандалiст або скнара. Ну, рашаць зноў жа вам: чые грошы сыходзяць? Яшчэ адзiн нюанс: пры вялiкай колькасцi пакупак вам якi-небудзь тавар могуць "прабiць" двойчы. Па магчымасцi, уважлiва сачыце за працэсам i правярайце чэк (натуральна, яго трэба браць). Вельмi абачлiва стаўцеся да прапаноў камерсантаў, што ходзяць па офiсах i кватэрах з наборамi розных тавараў. Не выключана, што ў краме цi на рынку побач яны каштуюць значна менш, ды i якасць iх часам вымушае чакаць лепшага. Каб не быць уцягнутым гаваркiм камерсантам у абмеркаванне вартасцяў тавару i не рызыкаваць грашыма, лепш адразу адмовiць яму ў вашай "аўдыенцыi". I ўвогуле, не трэба абавязкова кожны раз набываць нешта ў чалавека, якi, як падаецца вам, паставiўся менавiта да вас надзвычай добразычлiва. Ён па сутнасцi добрасумленна выканаў свае абавязкi, а ў вас ужо — комплекс. Памятаю, падчас рамонту майстар завёў на рынку да знаёмага прадаўца разетак i выключальнiкаў, маўляў, выключна якасны тавар. Налiчылi нам за яго нешта далёка за 200 долараў. Да незадаволенасцi абодвух мы адмовiлiся ад пакупкi — занадта дорага. Тое пачуццё няёмкасцi прайшло лiтаральна праз хвiлiну, а ўласныя грошы — засталiся. Цi плацiць за рэкламу? За апошнiя гады многiя спажыўцы неяк пакрысе прызвычаiлiся браць пэўныя тавары, што, дзякуючы рэкламе, увесь час у прамым сэнсе слоў мiльгацяць перад вачыма. Нiхто не аспрэчвае iх якасць. Як, напэўна, i тое, што такiя тавары каштуюць некалькi даражэй. Не мной i не сёння заўважана: калi нешта пачалi актыўна рэкламаваць, значыць, на гэтую рэч цана хутка павялiчыцца — выдаткi ж трэба вяртаць. А "нераскручаныя" аналагi каштуюць часам значна менш. Скажам, за некаторыя айчынныя лекi вы аддасце ў аптэцы ў 8—10 разоў менш, чым за падобную прадукцыю венгерскай, французскай, нямецкай, балгарскай, iндыйскай цi расiйскай вытворчасцi. Беларускiя шампунi, бальзамы, гелi таксама каштуюць у два-тры разы менш за iмпартныя аналагi (не будзем аспрэчваць, рознiца памiж таварамi ў некаторых выпадках можа адчувацца, але ж мы вырашылi эканомiць, так?). Любая гаспадыня ведае, што малако i кефiр у тэтрапакеце каштуюць больш, чым падобны прадукт у полiэтыленавым пакеце. Як ёсць i рознiца памiж батонам, пакладзеным у пакет i запаяным у плёнку. Тавары, запакаваныя ў прыгожыя сучасныя ёмiстасцi, заўсёды радуюць вока. Але за гэта трэба плацiць. Упакоўка кiлькi "лодачка" вагой 230—250 грамаў будзе каштаваць каля 2,8 тысячы рублёў, а побач той жа прадукт, але на вагу, абыдзецца ў некалькi разоў танней. Лiтровая ёмiстасць з квашанай капустай у крамах прадаецца разам з коштам гэтага пластыку за 1,8—1,9 тысячы рублёў (за свежую капусту вы аддасце недзе тысячу рублёў за кiлаграм). А побач, дакладней, на самым бачным месцы, будуць стаяць маленькiя ўпакоўкi коштам блiжэй да 3 тысяч рублёў. У гэтую капусту дадалi некалькi журавiнаў, алею. Калi кiнуць у замарозку кiлаграм гэтых ягад, паляпшаць смак звычайнай квашанай капусты вы зможаце самастойна на працягу ўсёй зiмы. Калi ўжо закранулi пытанне адносна ўпакоўкi. Паперы ў магазiнах не бачыў даўно, самая танная ўпакоўка — полiэтыленавыя пакеты. За рознага кшталту пластыкавыя паддоны спажывец часам мусiць заплацiць адчувальныя суму. У аддзел кулiнарыi можна хадзiць i са сваiм "шматразовым посудам", некаторыя не лянуюцца браць з сабой у краму i стос сваiх пакетаў. Для яшчэ больш ашчадных можна параiць набываць тавары ва ўпакоўцы — слоiках, шкляных бутэльках — якая мае закладавы кошт i якую можна здаць. Сяргей СТАРЫНАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як i абяцалi, працягваем друкаваць парады адносна таго, як можна i трэба эканомiць сродкi з бюджэту асобна ўзятай сям’i цi канкрэтнага чалавека падчас
|
|