21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Навука распазнання болю

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Навука распазнання болю

"Разумею, што з любымi скаргамi трэба звяртацца да доктара. Аднак хацелася б i самой быць проста крыху больш "падкаванай". Раскажыце, калi ласка, пра што сведчыць боль у тым жа жываце, грудзях i г.д.?

Алена Аляксандраўна, г. Мiнск".

г. Мiнск".

Боль у брушной поласцi

Наўрад цi можна даць кароткi адказ на ваша пытанне. Таму паспрабуем выканаць дадзеную просьбу паступова. Так, сёння вы даведаецеся пра магчымыя непрыемнасцi "ў вобласцi жывата".

Можа ўзнiкнуць сам па сабе або суправаджацца iншымi прыкметамi i сiмптомамi, напрыклад, ванiтаваннем i рвотай. Паводле слоў урачоў-тэрапеўтаў, часам прычынай такiх боляў з’яўляецца бактэрыяльная або вiрусная iнфекцыя — гастраэнтэрыт, а таксама пераяданне цi злоўжыванне шкоднай ежай — тлустай, або такой, якая выклiкае газаўтварэнне, або проста з-за непераноснасцi малочнага цукру (лактозы) цi малочных прадуктаў у прынцыпе. Пастаянны або моцны боль у брушыне можа сiгналiзаваць пра наступныя праблемы.

Боль у брушной сценцы

Суправаджаецца адчувальнасцю брушных мышцаў, якая ўзмацняецца падчас напружання мышцаў, напрыклад, пры пераходзе са становiшча лежачы ў становiшча седзячы. Можа быць нават канкрэтная кропка болю.

Востры панкрэатыт

Сярэднi або моцны боль у верхняй частцы брушной поласцi, можа распаўсюджвацца да спiны. Боль можа не праходзiць некалькi гадзiн цi дзён i суправаджацца ванiтаваннем. Ужыванне алкаголю i ежы толькi ўзмацняюць боль. Каб палегчыць стан, варта нахiлiцца наперад або згарнуцца ў позу зародышу.

Апендыцыт

Прыкметы i сiмптомы звычайна пачынаюцца са страты апетыту, слабай гарачкi i ванiтавання з рвотай цi без. Боль спачатку знаходзiцца каля пупка, а пасля перамяшчаецца ў правую нiжнюю частку брушыны.

Дывертыкулiт

Часцей за ўсё ўзнiкае раптоўна i суправаджаецца гарачкай i ванiтаваннем. Прыкметы i сiмптомы падобныя на апендыцыт, за выключэннем таго, што боль звычайна знаходзiцца ў левай нiжняй частцы брушной поласцi замест правай нiжняй.

Запаленне жоўцевага пухiра

Боль звычайна iдзе з правай верхняй часткi брушной поласцi цi з сярэдзiны правай часткi i можа распаўсюджвацца да спiны цi правага пляча. Яго можна палегчыць, калi змяняць становiшча цела або прыняць прэпарат для абязбольвання. Часцей за ўсё боль пачынаецца праз 1-2 гадзiны пасля ўжывання ежы, можа суправаджацца ванiтаваннем i рвотай.

Сiндром запаленай кiшкi

Боль выклiкаецца запаленнем кiшак. Можа суправаджацца спазмамi, дыярэяй, стратай вагi, стомленасцю i гарачкай, якая то з’яўляецца, то знiкае.

Кiшачная непраходнасць

Боль у брушной поласцi, суправаджаецца колiкамi i спазмамi, то з’яўляецца, то знiкае. Можа быць звязаны з успушваннем жывата, гукамi з кiшэчнiка — бурчаннем i бульканнем, ванiтамi i рвотай. Калi непраходнасць поўная цi амаль поўная, з’яўляецца няздольнасць апаражнiць кiшэчнiк i пазбавiцца газаў.

Сiндром раздражнёнай кiшкi

Гэта хранiчнае захворванне звязана з перыядычнай дыярэяй цi запорам, непрыемнымi спазмамi ў брушной поласцi i ўспушваннем жывата. Сiндром не звязаны з гарачкай, стратай вагi i кровацячэннем.

Сiндром мальабсорбцыi

Адчувальнасць кiшэчнiка да харчовага бялку глютэн, што сустракаецца ў пшанiцы i iншых злакавых, можа прывесцi да з’яўлення болю ў брушной поласцi, успушвання жывата, газаўтварэння i дыярэi. Тыповая дрэнная засваяльнасць ежы — гэта непераноснасць лактозы, выклiканая няздольнасцю ператраўлiваць малочны цукар (лактозу).

Язва ў сiстэме стрававання

Боль досыць пакутны i часта размяшчаецца ў верхняй частцы жывата, памiж пупком i грудной косткай. Як правiла, узмацняецца, калi страўнiк пусты, таму абвастраецца ноччу падчас сну. Ужыванне ежы на нейкi час палягчае боль.

Апаясвальны лiшай

Сiмптомы могуць пачацца са свербу, паколвання або вострага болю ў адным з бакоў брушной поласцi. Боль звычайна канцэнтруецца i распаўсюджваецца ад пазваночнiка i крочыць па нервовых канчатках. Праз 1-5 дзён на гэтым месцы з’яўляецца скапленне пухiроў.

Падрыхтавала Святлана БАРЫСЕНКА.

(Працяг будзе.)

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Разумею, што з любымi скаргамi трэба звяртацца да доктара. Аднак хацелася б i самой быць проста крыху больш "падкаванай". Раскажыце, к
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика