Сто мільёнаў S — нязначная сума
Сто мільёнаў S — нязначная сума
У Іране чакаюць Прэзiдэнта Беларусi для ўдзелу ў цырымонii афiцыйнага пуску ў эксплуатацыю нафтавага радовiшча, над засваеннем якога працуюць i беларускiя спецыялiсты. Пра гэта ўчора заявiў у Мiнску пасол Iсламскай Рэспублiкi Iран у Беларусi Сейед Абдола Хасейнi на прэс-канферэнцыi. Праўда, пасол дыпламатычна ухiлiўся ад спробаў журналiстаў удакладнiць канкрэтную дату вiзiту, але зноў пацвердзiў жаданне iранцаў бачыць у сябе Прэзiдэнта Беларусi. Хоць прэс-канферэнцыя была прысвечана Нацыянальнаму святу краiны — 30-гадоваму юбiлею Iсламскай рэвалюцыi, размова таксама iшла пра далейшае развiццё ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва дзвюх краiн у розных сферах. Пасол паведамiў, што неўзабаве будзе створаны сумесны iрана-беларускi саюз моладзi. Таксама разглядаецца пытанне аб стварэннi сумеснага творчага саюза. На чарзе адкрыццё ў Мiнску банка з удзелам iранскага дзяржаўнага капiталу. Цяпер працэс знаходзiцца на стадыi рэгiстрацыi. Таксама да набыцця двух-трох беларускiх банкаў праяўляюць iнтарэс некалькi прыватных iнвестараў з Iрана. Гэтыя банкi, на думку пасла, будуюць садзейнiчаць гандлёва-эканамiчным стасункам краiн. Бо рэзервы тут велiзарныя. Летась беларуска-iранскi гандлёвы абарот склаў усяго крыху менш за сто мiльёнаў долараў ЗША. Гэты паказчык пасол назваў "мiзэрнай i вельмi нязначнай сумай". Яе мiзэрнасць асаблiва бачна на фоне экспартна-iмпартных аперацый Iрана, якiя штогод складаюць прыкладна 100 мiльярдаў долараў ЗША. Як выправiць становiшча? Сейед Абдола Хасейнi даў такi рэцэпт: лiквiдаваць адмiнiстрацыйныя бар’еры i перашкоды, якiя стрымлiваюць рэзкi рост гандлёвага абароту. Некаторыя з iх вiдавочныя i ляжаць на паверхнi. Пасол прывёў такi факт: беларускае пасольства ў Тэгеране не выдае вiзы для iранскiх дзелавых людзей па афiцыйнай заяўцы нацыянальнай гандлёва-прамысловай палаты, а патрабуе запрашэння ад партнёраў з Беларусi. Нават iранскiя турысты, каб прыехаць да нас, таксама павiнны мець запрашэнне. Сейед Абдола Хасейнi здзiўляецца: дзе такому турысту знайсцi сябра ў Беларусi, калi ён там нi разу не бываў? Чаму пасольства ў Тэгеране не лiчыць падставай для выдачы вiзы просьбы аўтарытэтных турыстычных агенцтваў Iрана? Адкрыццё прамога авiярэйсу Мiнск—Тэгеран таксама садзейнiчала б усталяванню прамых дзелавых кантактаў, росту колькасцi турыстаў у абодвух кiрунках. Бо палёты ў Мiнск праз Стамбул цi Кiеў забiраюць шмат часу i павялiчваюць кошт бiлетаў, гаворыць Сейед Абдола Хасейнi. Ён паведамiў, што на наступным тыднi нашу сталiцу наведае дэлегацыя дзелавых колаў Iрана на чале з мiнiстрам гандлю. Бiзнэсмены будуць удзельнiчаць у сумесным з беларускiмi прадпрымальнiкамi форуме па развiццi iнвестыцыйнага супрацоўнiцтва. Магчыма, у час форуму ўдасца вырашыць шэраг спрэчных пытанняў. Для лепшага знаёмства беларусаў з творчасцю, мастацтвам i традыцыямi iранцаў у Мiнску ў маi плануецца правесцi маштабны тыдзень культуры Iрана. Як вядома, юбiлей Iсламскай рэвалюцыi — важную круглую дату ў сваёй найноўшай гiсторыi, Iран адзначыў гучна i па-сапраўднаму ў рэвалюцыйным духу: у космас 3 лютага быў упершыню самастойна запушчаны айчынны спадарожнiк. Такi вось падарунак да юбiлею iранскаму народу, якi з вялiкай радасцю i натхненнем вiтаў гэты чарговы крок у засваеннi касмiчнай прасторы. Нагадаем, гэта не першы iранскi спадарожнiк у космасе. Там у 2005 годзе з дапамогай Расii пабываў на арбiце iранскi спадарожнiк з тэлекамунiкацыйным абсталяваннем i апаратурай для фотаздымкаў. Праўда, у свеце далёка не ўсе з радасцю ўспрынялi самастойны прарыў iранцаў у космас. На Захадзе выклiкаў заклапочанасць не сам факт касмiчнага старту, а менавiта iранская ракета-носьбiт Сафiр-2, з дапамогай якой быў выведзены на арбiту апарат Омiд цi ў перакладзе "Надзея". Чамусьцi заходнiя эксперты не вельмi паверылi афiцыйнаму тлумачэнню iранскага боку, што, маўляў, "Надзея" была створана выключна для збору iнфармацыi, праверкi абсталявання i бартавых сiстэм апарата. На думку заходнiх ваенных аналiтыкаў ЗША i Еўрасаюза, гэта ракета здольная дастаўляць на значную адлегласць ядзерную зброю. I ўвогуле на Захадзе кажуць, што спадарожнiк i ракету-носьбiт Iран стварыў у абыход адпаведных санкцый ААН, а iранскiя навукоўцы выкарысталi мадыфiкаваныя тэхналогii, якiя iм перадалi Паўночная Карэя, Кiтай i iншыя краiны. Так лiчаць заходнiя эксперты. Пасол Iрана абверг гэтыя чуткi i падазрэннi. Па яго словах, прэтэнзii да Iрана i яго ядзернай праграмы не абгрунтаваныя. Калi прытрымлiвацца логiкi нядобразычлiўцаў Iрана, то трэба забаранiць кухонныя нажы, бо iмi можна забiць чалавека. Цi забаранiць мужчынскi абутак, бо iракскi журналiст спрабаваў патрапiць у прэзiдэнта Буша чаравiкам. Леанiд Лахманенка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Іране чакаюць Прэзiдэнта Беларусi для ўдзелу ў цырымонii афiцыйнага пуску ў эксплуатацыю нафтавага радовiшча, над засваеннем якога працуюць i белару
|
|