Учора адкрыўся Міжнародны берлiнскi кiнафестываль
Учора адкрыўся Міжнародны берлiнскi кiнафестываль
59-ы па лiку кiнафорум пачаў сваю работу 5 лютага з паказу фiльма работы рэжысёра Тома Тыквера — трылера "Інтэрнэшнл". Усяго ж сёлета на пляцоўках Берлiнале будуць дэманстравацца больш як 300 карцiн. Як чакаецца, прэм’ерныя паказы наведаюць такiя кiназоркi, як Кейт Уiнслет, Томi Лi Джонс, Рэне Зелвегер, Мiшэль Пфайфер, Габрыэль Гарсiя Берналь, Сцiў Марцiн, Дэмi Мур i iншыя. У асноўнай конкурснай праграме сёлета ўдзельнiчаюць 17 карцiн, прычым 14 з iх будуць паказаныя ўпершыню. Яшчэ восем стужак удзельнiчаюць у спецыяльнай праграме. Пераможцаў кiнафоруму i ўладальнiкаў галоўных прызоў — Залатога i Сярэбранага мядзведзяў — вызначыць журы, якое ўзначальвае брытанская акторка Цiльда Суiнтан. Дарэчы, уладальнiкi некалькiх узнагарод ужо вядомыя: напрыклад, за ўклад у развiццё кiно прызавыя "Камеры Берлiнале" атрымаюць французскi рэжысёр Клод Шаброль, нямецкi прадзюсар Гюнтэр Рорбах i французскi кампазiтар Марыс Жар.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
59-ы па лiку кiнафорум пачаў сваю работу 5 лютага з паказу фiльма работы рэжысёра Тома Тыквера — трылера "Інтэрнэшнл". Усяго ж сёлета на пля |
|