Вяршэнства Канстытуцыі — найважнейшая складовая сацыяльнай i палiтычнай стабiльнасцi
Вяршэнства Канстытуцыі — найважнейшая складовая сацыяльнай i палiтычнай стабiльнасцi
Згодна з артыкулам 22 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб судовым ладзе i статусе суддзяў Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь штогод прымае пасланне аб стане канстытуцыйнай законнасцi ў рэспублiцы i накiроўвае яго Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь i палатам Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь. Згодна з артыкулам 22 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб судовым ладзе i статусе суддзяў Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь штогод прымае пасланне аб стане канстытуцыйнай законнасцi ў рэспублiцы i накiроўвае яго Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь i палатам Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.Права накiроўваць на адрас Кiраўнiка дзяржавы i палат парламента сваё заключэнне на найбольш важных, актуальных пытаннях прававога развiцця краiны надзеленыя i некаторыя канстытуцыйныя суды iншых краiн. У штогадовых пасланнях Канстытуцыйнага Суда аб стане канстытуцыйнай законнасцi ў Рэспублiцы Беларусь утрымлiваюцца прававыя пазiцыi i прынцыпы, рэкамендацыi, ацэнкi юрыдычнай практыкi, якiя выступаюць у якасцi асновы, арыенцiра для заканатворчай i правапрымяняльнай дзейнасцi, што фармiруюць канстытуцыйнае мысленне, канстытуцыйныя стандарты ўзаемаадносiнаў асобы, грамадства i дзяржавы, асноўныя погляды на сутнасць, сацыяльнае прызначэнне, юрыдычную прыроду Канстытуцыi, яе месца i ролю ў палiтычнай, дзяржаўнай i прававой сiстэмах. Прыкметнай асаблiвасцю прынятага 4 лютага гэтага года Паслання Канстытуцыйнага Суда аб стане канстытуцыйнай законнасцi ў Рэспублiцы Беларусь з’яўляецца тое, што ў iм упершыню знайшлi адлюстраванне прававыя пазiцыi, сфармуляваныя ў вынiку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасцi ўсiх законаў да падпiсання iх Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Як вядома, Дэкрэтам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14 "Аб некаторых мерах па ўдасканаленнi дзейнасцi Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь" на яго разам з iншымi дадатковымi паўнамоцтвамi ўскладзена ажыццяўленне абавязковага папярэдняга канстытуцыйнага кантролю. Такая форма канстытуцыйнага кантролю iснуе ў многiх краiнах. Яна садзейнiчае павышэнню якасцi законаў, прэстыжу заканадаўцы, далейшаму ўмацаванню гарантый рэалiзацыi правоў i свабод грамадзян, а ў канчатковым вынiку i канстытуцыйнай законнасцi. За мiнулы год Канстытуцыйны Суд у парадку абавязковага папярэдняга кантролю разгледзеў канстытуцыйнасць 102 законаў. Цяперашняе Пасланне прысвечана праблемам паляпшэння заканатворчай, нарматворчай дзейнасцi i яе недахопам, якiя важна лiквiдаваць. У полi зроку Канстытуцыйнага Суда таксама знаходзiлася i практыка прымянення заканадаўства, якая ацэньвалася паводле вынiкаў аналiзу зваротаў грамадзян i юрыдычных асобаў. Усяго за 2008 год у Канстытуцыйны суд паступiла 1637 зваротаў. Аналiз зваротаў грамадзян i арганiзацый з пазiцый выяўлення прававых праблем у розных галiнах заканадаўства i сферах жыццядзейнасцi паказвае, што ў шэрагу зваротаў дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый утрымлiвалася просьба выказаць пазiцыю Канстытуцыйнага Суда па тым цi iншым прававым пытаннi, якое ўзнiкла ў правапрымяняльнай практыцы з сувязi з неадназначным разуменнем некаторых нормаў права, вызначэннем межаў iх дзеяння. Выяўленне канстытуцыйна-прававога сэнсу такiх нормаў i фармуляванне Канстытуцыйным Судом сваёй пазiцыi было накiравана на законнае вырашэнне пытанняў, што ўзнiклi. Паводле вынiкаў разгляду некаторых зваротаў Канстытуцыйны Суд прымаў рашэннi i ўносiў у кампетэнтныя органы прапановы аб неабходнасцi ўнясення ў акты заканадаўства змяненняў i дапаўненняў, прыняцця новых нарматыўных прававых актаў. У аснове такiх прапаноў Канстытуцыйнага Суда ляжалi прававыя пазiцыi Суда, накiраваныя на лiквiдацыю прабелаў i калiзiй у заканадаўстве, забеспячэнне аптымальнага прававога рэгулявання, устанаўлення аднолькавай правапрымяняльнай практыкi. Правы, свабоды чалавека i гарантыi iх рэалiзацыi як найвышэйшая каштоўнасць i мэта грамадства i дзяржавы захоўваюцца i забяспечваюцца нашай дзяржавай у складаных умовах фiнансава-эканамiчнага крызiсу. У сувязi з гэтым узрастае роля прававой сiстэмы дзяржавы, заклiканая забяспечыць своечасовую падрыхтоўку, прыняцце i рэалiзацыю адэкватных рашэнняў, што закранаюць ператварэннi ва ўсiх сферах жыццядзейнасцi. Пры дапамозе Канстытуцыi, прававых нормаў, што развiваюць яе прынцыпы, можа i павiнна быць забяспечана аператыўнасць, дакладнасць, празрыстасць прававой рэгламентацыi адносiнаў у галiне фiнансаў, эканомiкi, сацыяльнай сферы i iнш. Канстытуцыйны Суд мяркуе, што ў сучасных умовах развiцця грамадства i дзяржавы, неардынарнасцi i дынамiчнасцi грамадскiх працэсаў асноўны цэнтр цяжару ў галiне прававога забеспячэння павiнен быць перанесены на ўдасканаленне заканадаўства, надання яму такога стану, якi дазволiў бы адэкватна рэагаваць на новыя з’явы i тэндэнцыi ў грамадскiм жыццi, папярэджваць магчымыя негатыўныя праявы, мiнiмiзаваць наступствы, якiя ўзнiкаюць. У той жа час заканадаўства можа выступiць лакаматывам эканамiчных рэформаў i пераўтварэнняў у сацыяльнай сферы, прадвызначаючы новыя тэндэнцыi i кiрункi iх развiцця. Гэтыя абставiны аб’ектыўна абумоўлiваюць неабходнасць больш якаснага ўзроўню нарматворчай работы, засяроджання намаганняў кампетэнтных дзяржаўных органаў на дасягненнi i вырашэннi агульназначных мэтаў i задач. Умацаванне канстытуцыйнай законнасцi ў нарматворчасцi i правапрымяненнi непарыўна звязана з павышэннем эфектыўнасцi канстытуцыйнага кантролю, што непасрэдна залежыць ад належнага выканання дзяржаўнымi органамi i службовымi асобамi патрабаванняў артыкула 59 Канстытуцыi аб стварэннi ўнутранага парадку, неабходнага для поўнага ажыццяўлення канстытуцыйных правоў i свабод грамадзян, абавязку дзяржаўных органаў i службовых асобаў у межах сваёй кампетэнцыi прымаць неабходныя меры для ажыццяўлення i абароны правоў i свабод асобы. На думку Канстытуцыйнага Суда, задача прававой дзяржавы заключаецца не толькi ў абвяшчэннi прынцыпу вяршэнства права, але i ў забеспячэннi канстытуцыйнасцi прававога рэгулявання грамадскiх адносiнаў, устанаўленнi адэкватнай, адзiнай практыкi прымянення прававых нормаў усiмi дзяржаўнымi органамi, у тым лiку судамi. Пры вырашэннi гэтай задачы могуць i павiнны паўсюдна выкарыстоўвацца прававыя пазiцыi Канстытуцыйнага Суда. Фундаментальныя каштоўнасцi i мэты, замацаваныя ў Канстытуцыi, гарантыi iх рэалiзацыi павiнны стаць не толькi арыенцiрам, але i крытэрыем ацэнкi дзейнасцi беларускай дзяржавы. Толькi намаганнямi ўсiх дзяржаўных органаў i грамадзян можа быць створаны належны канстытуцыйны правапарадак. Суддзя А.Г. Цiкавенка
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з артыкулам 22 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб судовым ладзе i статусе суддзяў Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь штогод прымае пасланне аб с
|
|