Прадала вясковы клуб
Прадала вясковы клуб
Асабiстае рашэнне прыняла кiраўнiк гаспадаркi "Новы шлях" Рагачоўскага раёна, калi прадала вясковы клуб, якi знаходзiўся на балансе СПК. Будынак у вёсцы Хадасовiчы, астаткавая вартасць якога па афiцыйных звестках складае 69 мiльёнаў рублёў, доўгi час арандаваў фермер, якi вырошчвае коз. Аднак яго ў адзiн момант выселiлi з памяшкання, сказаўшы, што яно прададзена прыватнаму прадпрымальнiку, якi будзе займацца вырабам вокнаў з ПВХ. Афiцыйна за здзелку ў касу прадпрыемства паступiла 5 мiльёнаў беларускiх рублёў. Такiм чынам прадпрыемству нанесены ўрон у суме 64 мiльёны рублёў. Сёння 44-гадовая жанчына адмаўляецца ад таго факта, што ўзяла сабе рознiцу. Але ж не ведаць, колькi рэальна каштуе будынак, яна не магла, бо пры продажы на яго складалiся адпаведныя дакументы. Паводле закона, прыняць падобнае рашэнне было немагчыма, не склiкаўшы праўленне СПК. Мiлiцыяй было апытана каля 40 чалавек, якiя пацвердзiлi, што гэта не было зроблена. Пракуратурай узбуджана крымiнальная справа. Цяжар адказнасцi крымiнальны кодэкс ацэньвае ад 3 да 8 гадоў пазбаўлення волi — за перавышэнне ўлады, службовых паўнамоцтваў, здзейсненыя асобай, якая займае адказную пасаду. Ірына АСТАШКЕВIЧ. Рэвiзор браў хабарУ Магiлёве мiлiцыя затрымала галоўнага рэвiзора-кантралёра КРУ ГУ Мiнiстэрства фiнансаў па Магiлёўскай вобласцi. Паводле паведамлення прэс-службы магiлёўскай мiлiцыi, 49-гадовы рэвiзор рабiў праверку фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi аднаго з камерцыйных прадпрыемстваў Мiнска леташняй вясной. Праверка выявiла шэраг парушэнняў заканадаўства. Пад пагрозай накiраваць матэрыялы ў праваахоўныя органы i ўжыць штрафныя санкцыi рэвiзор запатрабаваў у дырэктара 1000 долараў i атрымаў iх у другой палове мая 2008-га года. Аднак пазней гэтага падалося мала, i рэвiзор папрасiў дадатковую суму ў 1,5 тысячы долараў. Пры атрыманнi гэтага хабару 4 лютага ён i быў затрыманы. Пракуратура Магiлёўскай вобласцi распачала крымiнальную справу. Алена Казлова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асабiстае рашэнне прыняла кiраўнiк гаспадаркi "Новы шлях" Рагачоўскага раёна, калi прадала вясковы клуб, якi знаходзiўся на балансе СПК. Буд
|
|