Павялічыць колькасць неафiцыйных прыпынкаў аўтакрамы можна будзе пазней
Павялічыць колькасць неафiцыйных прыпынкаў аўтакрамы можна будзе пазней
З адной з вёсак Навагрудскага раёна ў рэдакцыю патэлефанавала жанчына, iнвалiд ІI групы (дакладны адрас i прозвiшча ў нас маюцца). Паскардзiлася на тое, што аўтакрама, якая абслугоўвае iх населены пункт, спыняецца далекавата ад дома заяўнiцы. — Раней яна спынялася больш зручна, а потым гэта месца — пакуль я гасцявала ў дзяцей — перанеслi. А я ж зусiм хадзiць не магу, бо ў мяне iнвалiднасць звязана з рукамi, нагамi. Калi машына прыязджае, дык я "чапляюся" за агароджу i неяк да яе даходжу. Цi прашу па прадукты схадзiць мужа, хоць мы з iм i скасавалi шлюб. Куды ўжо толькi нi звярталася з просьбай вярнуць прыпынак аўтакрамы блiжэй да майго дома: i да старшынi сельскага Савета, i да дэпутата, ды што карысцi. Нават вадзiцеля машыны прасiла, дык ён адказаў, што побач з маiм жыллём мала месца для развароту. А раней жа неяк хапала, — казала нам заяўнiца. Паводле слоў старшынi праўлення Навагрудскага раённага спажывецкага таварыства Валянцiны Кандратовiч, якую мы папрасiлi пракаментаваць сiтуацыю са зваротам вясковай жанчыны, такiя скаргi, на жаль, паступаюць ад насельнiцтва дастаткова часта. "Вяскоўцы, самi ведаеце, пераважна састарэлыя людзi, усiм хочацца, каб аўтакрама спынялася блiжэй менавiта да iх дома. Але дагадзiць абсалютна ўсiм немагчыма, хоць мы i не пакiдаем без увагi нiводнага такога звароту. Калi пойдзеш насустрач аднаму заяўнiку, непазбежна пакрыўдзiцца другi. Ды i шэраг аб’ектыўных фактараў нельга не ўлiчваць. Тое, напрыклад, што ў зiмовы час могуць узнiкаць праблемы з расчысткай дарог. З-за кароткага светлавога дня машына таксама на можа занадта затрымлiвацца ў пэўным населеным пункце, iнакш яна не паспее абслужыць па графiку iншыя вёскi. Чаму iх насельнiкi павiнны цярпець?" Што да канкрэтнай сiтуацыi, дык, як заўважыла далей Валянцiна Францаўна, са слоў вадзiцеля аўтакрамы, сама заяўнiца па пакупкi да яе не ходзiць, гэта робiць муж. Акрамя таго, за некалькi дамоў ад жылля жанчыны ў той жа вёсцы пражывае яе дачка. — Ды i той, блiзкi да дому прыпынак аўтакрамы, быў часовым. Як я ўжо казала, калi ёсць магчымасць, мы заўсёды iдзём насустрач вяскоўцам, што i было некалi зроблена. Потым жанчына, як вы ведаеце, з’ехала на пэўны час, а месца для развароту ў тым "апендыксе" i сапраўды для аўтакрамы не вельмi прыдатнае, — патлумачыла далей Валянцiна Кандратовiч. Паводле нашай далейшай размовы можна сказаць, што павелiчэнне такiх вось афiцыйна не зацверджаных прыпынкаў аўталаўкi, пра адзiн з якiх фактычна i просiць заяўнiца, стане магчымым крыху пазней, калi светлавы дзень стане настолькi доўгiм, што затрымка вадзiцеля ў адной з вёсак не адаб’ецца ў негатыўным сэнсе на насельнiках наступнай. Ды i дарогi павiнны падсохнуць... Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З адной з вёсак Навагрудскага раёна ў рэдакцыю патэлефанавала жанчына, iнвалiд ІI групы (дакладны адрас i прозвiшча ў нас маюцца). Паскардзiлася на то
|
|