21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прадаецца за бясцэнак.Купляйце! А ў адказ — цiшыня?..

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прадаецца за бясцэнак.Купляйце! А ў адказ — цiшыня?..

На Брэстчыне выстаўлены на аўкцыён больш за 100 аб’ектаў, якiя знаходзяцца ў камунальнай уласнасцi вобласцi. Аб’екты не выкарыстоўваюцца i першапачатковая цана продажу iх раўняецца адной базавай велiчынi. Здавалася б, прапанова для iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i недзяржаўных юрыдычных асобаў вельмi заманлiвая.

На Брэстчыне выстаўлены на аўкцыён больш за 100 аб’ектаў, якiя знаходзяцца ў камунальнай уласнасцi вобласцi. Аб’екты не выкарыстоўваюцца i першапачатковая цана продажу iх раўняецца адной базавай велiчынi. Здавалася б, прапанова для iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i недзяржаўных юрыдычных асобаў вельмi заманлiвая.

Гэта зроблена для таго, каб уцягнуць у гаспадарчы абарот будынкi i аб’екты, якiя пустуюць ужо не адзiн год. Напрыклад, у вобласцi прадаецца 11 школ i восем з iх у Івацэвiцкiм раёне. На гэтым раёне i спынiмся.

Набыць будынак былой школы за 35 тысяч рублёў — гэта тое самае, што атрымаць яго задарма.

Некаторыя школы зачынiлiся, бо не стала вучняў, а iншыя пустуюць у сувязi з тым, што ўзвялi новыя. Вось у в. Вулька Аброўская старая школа пустуе 9 гадоў, але нiхто не жадае яе набыць нават за адну базавую — цану сiмвалiчную. Здавалася б, на тэрыторыi аграгарадка яе можна было б для нечага прыстасаваць. Вось у в. Гiчыцы такую школу ўсё ж набылi i занялiся там апрацоўкай драўнiны. За адну базавую ў свой час прадалi школы ў пас. Косава i в. Юкевiчы, але большасць школ усё яшчэ прадаецца i ў райвыканкаме спадзяюцца, што на iх знойдуцца гаспадары.

Тут трэба прывесцi адну акалiчнасць. Юрыдычная асоба цi прадпрымальнiк, купiўшы па такой цане аб’ект, павiнен арганiзаваць вытворчасць i стварыць, як мiнiмум, пяць рабочых месцаў.

I гэты момант не палохае ўласнiкаў. Многiя з iх маглi б стварыць i большую колькасць месцаў, калi б аб’ект знаходзiшся блiжэй да райцэнтра. А ўсе прадаваемыя будынкi параскiданыя па вёсках. У гэтым, найперш, уся праблема.

На аўкцыён выстаўлены не толькi школы. Вось у в. Бусяж асобна ад школы прадаюцца: сталоўка, майстэрня, калодзеж, хлеў, склеп, плот i нават прыбiральня. Калi б усё гэта знаходзiлася побач з горадам, то пакупнiкi знайшлiся б.

У Iвацэвiцкiм раёне ўсё ж зрухi з продажам аб’ектаў ёсць, а вось у Маларыцкiм — абсалютная цiшыня. Там на аўкцыён выставiлi 45 аб’ектаў, але нiводзiн чалавек iмi не зацiкавiўся — не было заявак. У раёне вырашылi пусцiць з малатка былы ваенны гарадок, якi знаходзiцца ў лесе каля в. Замшаны.

Ваенны гарадок — гэта 14 сховiшчаў, гаражы, 2 бомбасховiшчы, склады, клуб, лазня, лядоўня, iнтэрнат, казарма, каравульнае памяшканне, некалькi камандных пунктаў i яшчэ многа розных аб’ектаў. Калi б усё гэтае багацце знаходзiлася побач з абласным цэнтрам, не кажучы пра сталiцу, то цаны яму б не было.

Няўжо не спатрэбiлася б сховiшча для гароднiны цi iншыя капiтальныя збудаваннi? А каму ўсё гэта патрэбна ў лесе? Да таго ж, набыўшы нейкi аб’ект, трэба будзе выканаць некалькi патрабаванняў райвыканкама, напрыклад , знесцi пабудову.

У Бярозе даводзiлася бачыць, як прыватнiкi шчыруюць над кiнутымi збудаваннямi — разбiраюць на будматэрыялы цi аднаўляюць — збiраюцца ўдыхнуць у iх жыццё. Праўда, цана там была iншая — не адна базавая. Можа, выкарыстаць вопыт Бярозаўскага раёна? Няхай лепш людзi выкупляюць будынкi i разбiраюць на цэглу, чым тыя аб’екты будуць разбурацца дзесяцiгоддзямi. Бюджэт раёна атрымае хоць нейкiя грошы.

Мне давялося на свае вочы пабачыць два дзiцячыя садкi, якiя прадаюцца ў Ляхавiцкiм раёне. У в. Куршынавiчы дзiцячы садок не саступiць гарадскому. Двухпавярховы цагляны будынак пустуе не адзiн год i на iм нават бярозка вырасла ў тры метры.

Пад што можна прыстасаваць гэты дзiцячы садок, каб ён прыносiў прыбытак? I прыдумаць цяжка. Арганiзаваць прыёмны пункт для ягад i грыбоў? Але ж утрыманне самога будынка абыдзецца даражэй, чым сабраныя дары лесу. Стварыць агратурыстычную базу? А што людзям у Куршынавiчах паказваць? А да райцэнтра кiламетраў пад дваццаць пяць.

Дзiцячы садок у в. Конькi значна меншы, але, набыўшы яго за тую базавую, неабходна будзе ўкласцi не адзiн мiльён, каб прывесцi будынак у парадак. Толькi ўстаноўка вокнаў на двух паверхах выльецца ў кругленькую суму. А як тыя мiльёны здолець затым вярнуць з прыбыткам? У гэтым уся загвоздка.

Афармленне дакументаў на дзiцячы садок абыходзiцца сельсавету ў два мiльёны рублёў — грошы для яго вялiкiя, а што будзе сельсавет з той здзелкi мець, калi яна адбудзецца?

Купiць будынак за бясцэнак можна толькi з умовай, што ў iм будзе арганiзавана вытворчасць цi нейкiя паслугi насельнiцтву, а пусцiць яго пад жыллё прыватнiк не мае права. I ў гэтым ёсць здаровы сэнс, бо кожны такi аб’ект каштуе не адну базавую велiчыню i дзяржава бярэ на сябе пэўныя выдаткi, каб стымуляваць прыватны бiзнэс, каб бiзнэсмены праявiлi цiкавасць i да аддаленых населеных пунктаў.

Але прыватнiк, калi ён гаспадар, не будзе ўкладваць грошы ў тое, што не дасць прыбытку. Ён усё ўзважыць, абдумае, а калi i паспрабуе нешта наладзiць, яшчэ невядома, што з гэтага атрымаецца.

Пакуль што мясцовая ўлада спрабуе разабрацца з незанятымi аб’ектамi ў сельскай мясцовасцi, а колькi iх у гарадах? Вунь на ўскраiне Баранавiчаў зарастаюць хмызняком будынкi мясакамбiната, якi за савецкiм часам узводзiлi з размахам, пустуе дзевяцiпавярховы гмах "Бархiма", будынкi былога пiўзавода... усё не пералiчыць. Калi да гэтых аб’ектаў дойдуць рукi?

Сымон Свiстуновiч.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Брэстчыне выстаўлены на аўкцыён больш за 100 аб’ектаў, якiя знаходзяцца ў камунальнай уласнасцi вобласцi. Аб’екты не выкарыстоўваюцца i першапачатк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика