Аляксандр Лукашэнка: Лібералiзацыя крымiнальнага заканадаўства не павiнна ствараць глебу для злоўжыв
Аляксандр Лукашэнка: Лібералiзацыя крымiнальнага заканадаўства не павiнна ствараць глебу для злоўжыванняў
Лiбералiзацыя i аптымiзацыя крымiнальнага i крымiнальна-працэсуальнага заканадаўства не павiнны адбiвацца на якасцi судовага працэсу i ствараць глебу для злоўжыванняў. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях удасканалення крымiнальнага i крымiнальна-працэсуальнага заканадаўства, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Ён адзначыў, што на нарадах, праведзеных у мiнулым годзе з судзейскiм корпусам i праваахоўнымi органамi, былi выказаны прапановы аб лiбералiзацыi i аптымiзацыi крымiнальнага i крымiнальна-працэсуальнага заканадаўства ўжо з улiкам практыкi яго прымянення. "Калi мы ўводзiлi новае заканадаўства, мы дамаўлялiся, што будзем адсочваць абстаноўку, сiтуацыю i перыядычна вяртацца да гэтых пытанняў, паколькi гэта вельмi важная i адчувальная сфера для нашых грамадзян", — падкрэслiў Прэзiдэнт. Генеральнай пракуратурай падрыхтаваны адпаведны законапраект, аднак, як адзначыў кiраўнiк дзяржавы, некаторыя яго палажэннi выклiкалi канцэптуальныя рознагалоссi памiж зацiкаўленымi дзяржаўнымi органамi. У прыватнасцi, гэта датычыцца прапановы генеральнага пракурора аб магчымасцi судовага разгляду асобных крымiнальных спраў без удзелу дзяржаўнага абвiнаваўцы. "Аб’ектыўнае пытанне: цi не адаб’ецца гэта на якасцi судовага працэсу ў цэлым i цi будзе забяспечана надзейная абарона iнтарэсаў грамадзян i дзяржавы? — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. — А што, у нас судовая сiстэма да прыняцця гэтых нормаў была горшая? Няўжо iнтарэсы грамадзян i дзяржавы дрэнна абаранялiся?" Прэзiдэнт Беларусi запатрабаваў, каб пры прыняццi рашэння па гэтых пытаннях усе ўдзельнiкi кiравалiся выключна дзяржаўным падыходам. Кiраўнiк дзяржавы таксама адзначыў, што "спрэчку выклiкала i другая юрыдычная навела — так званая "здзелка з правасуддзем". Гэта значыць, калi асоба, якая ўпершыню ўчынiла цяжкае злачынства, асуджаецца, але без назначэння пакарання, з выплатай пэўнай грашовай кампенсацыi. Гэты прававы iнструмент выкарыстоўваецца за мяжой, аднак не прымяняўся ў Беларусi. "Ідэя заслугоўвае ўвагi. Але разам з тым важна вызначыцца, на якiя катэгорыi злачынстваў можа быць распаўсюджана такое заканадаўчае палажэнне. З тым, каб, з аднаго боку, не прымяншаць прынцып непазбежнасцi пакарання, з другога — не ствараць глебу для злоўжыванняў сярод тых, хто будзе прымаць рашэннi аб вызваленнi ад пакарання", — дадаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзiдэнт Беларусi выступае супраць змякчэння адказнасцi дзяржслужачых за ўчыненыя правапарушэннi. "Я не прыхiльнiк таго, каб мы, калi i прымяняем жорсткiя меры па пытаннях карупцыi i цяжкiх эканамiчных злачынстваў, штосьцi паслаблялi ў адносiнах да чыноўнiкаў. Тут яшчэ ўзмацняць трэба!" — падкрэслiў Прэзiдэнт. Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, у важкай аргументацыi мае патрэбу вылучаная iнiцыятыва дэкрымiналiзаваць злоўжываннi службовымi паўнамоцтвамi i бяздзейнасць службовай асобы без прыкметы карыслiвай або iншай асабiстай зацiкаўленасцi. "Чыноўнiк, дзяржслужачы павiнен дакладна памятаць: калi ты прыйшоў на гэту работу, то нiякiх правапарушэнняў учыняць не павiнен. Зразумела, усе мы людзi, бываюць i памылкi. Але памылкi i крымiнальнае злачынства — гэта вялiкая рознiца", — падкрэслiў ён. Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што прэм’ер-мiнiстр i старшыня праўлення Нацыянальнага банка сцвярджаюць, што цяпер дзеючыя нормы Крымiнальнага кодэкса тармозяць працэс укаранення новых тэхналогiй, iншых смелых навацый, прыцягненне iнвестыцый, паколькi кiраўнiкi прадпрыемстваў не маюць права на рызыку пры прыняццi кiраўнiцкiх рашэнняў. "Цiкава, што ў Пятра Пракаповiча Крымiнальны кодэкс у Нацбанку тармозiць? Добра, калi трэба, давайце лiбералiзаваць, толькi не трэба падганяць усе праблемы пад тое, што, маўляў, кiраўнiк прыйшоў на работу i дрыжыць ад страху з-за таго, што прыме няправiльнае кiраўнiцкае рашэнне ў плане новаўвядзенняў на ўласнай вытворчасцi. Такiм людзям не месца ў крэсле кiраўнiка. Мы павiнны адысцi ад празмернасцяў, якiя, магчыма, скоўваюць дзеяннi кiраўнiка, але нi ў якiм выпадку гэта не павiнна знiмаць адказнасцi за ўчыненыя дзеяннi", — дадаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзiдэнт дапускае, што бываюць сiтуацыi, пры якiх дзеяннi кiраўнiка насуперак добрым намерам не прыносяць пажаданага вынiку. "Але далёка не заўсёды такiя дзеяннi аўтаматычна трэба расцэньваць як злоўжываннi, — сказаў Прэзiдэнт. — Тым не менш, цi не прывядзе паслабленне адказнасцi да таго, што добрыя мэты будуць дасягацца зусiм не добрымi сродкамi? А фактаў у нас дастаткова". У развiццi беларускага заканадаўства неабходна зыходзiць з жыццёвых рэалiй, дадаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка: Лібералiзацыя крымiнальнага заканадаўства не павiнна ствараць глебу для злоўжыв Лiбералiзацыя i аптымiзацыя крымiнальнага i крымiнальна-працэсуальнага заканадаўства не павiнны адбiвацца на якасцi судовага працэсу i ствараць глебу |
|