Рашэнне КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКI БЕЛАРУСЬ
Рашэнне КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКI БЕЛАРУСЬ
Аб стане канстытуцыйнай законнасцi ў Рэспублiцы Беларусь у 2008 годзе Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшынi Канстытуцыйнага Суда Мiклашэвiча П.П., намеснiка Старшынi Марыскiна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Данiлюка С.Я., Iзоткi У.П., Козыравай Л.Р., Падгрушы В.В., Рабцава Л.М., Сяргеевай В.Г., Цiкавенкi А.Г., Чыгрынава С.П., Шуклiна В.З., разгледзеўшы ў судовым пасяджэннi пытанне аб стане канстытуцыйнай законнасцi ў Рэспублiцы Беларусь у 2008 годзе, кiруючыся артыкулам 24 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў, артыкулам 44 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь" i артыкулам 80 Рэгламенту Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь, ВЫРАШЫЎ: 1. Прыняць Пасланне Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь i палатам Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь "Аб стане канстытуцыйнай законнасцi ў Рэспублiцы Беларусь у 2008 годзе" (тэкст дадаецца). 2. Апублiкаваць Пасланне Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь "Аб стане канстытуцыйнай законнасцi ў Рэспублiцы Беларусь у 2008 годзе" ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, газетах "Звязда" i "Народная газета", а таксама ў часопiсе "Веснiк Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь". Старшынствуючы — Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь П.П. Мiклашэвiч № Р-313/2009 4 лютага 2009 г., г. Мiнск
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб стане канстытуцыйнай законнасцi ў Рэспублiцы Беларусь у 2008 годзе Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшынi Ка
|
|