Мы едзем!
Мы едзем!
І, безумоўна ж, ведаем, хто гэтай весткi чакае найбольш — той, каму пашчасцiла ў звяздоўскай латарэi, хто выйграў нешта iстотнае i хацеў бы хутчэй атрымаць. У кватэрах, вiдаць, ужо месца "расчышчана" пад новыя тэлевiзары, пад халадзiльнiк. "Атлант", аднак, пакуль пастаiць у рэдакцыi. А вось пара "Вiцязяў"... Першы — у аўторак 10 лютага ў 12 гадзiн мы плануем уручыць Веры Бранiславаўне Спiрыдовiч з гарадскога пасёлка Iвянец Валожынскага раёна. Сустрэча, на якую з прыемнасцю хацелi б запрасiць усiх нашых сяброў — чытачоў-падпiсчыкаў, сувязiстаў — адбудзецца ў актавай зале пасялковага Савета. Другi сумленна выйграны тэлевiзар назаўтра, 11 лютага, гатовы перадаць Казiмiру Пятровiчу Рыбалтоўскаму з вёскi Паланечка, для чаго ладзiм адмысловую сустрэчу ў актавай зале Баранавiцкага райвыканкама. Пачнецца яна ў 16-15 мiнут. Прыходзьце, прыязджайце! У праграме, як заўжды, узаемныя знаёмствы, расказ пра газету, вiктарына i розыгрыш прызоў, што-кольвечы з беларускага народнага гумару... Iншымi словамi — свята. Звяздоўцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
І, безумоўна ж, ведаем, хто гэтай весткi чакае найбольш — той, каму пашчасцiла ў звяздоўскай латарэi, хто выйграў нешта iстотнае i хацеў бы хутчэй атр |
|