Праблема адна — Матовела
Праблема адна — Матовела
У найблiжэйшы час на прадпрыемствах аўтамабiльнага i сельскагаспадарчага машынабудавання не плануецца масавых скарачэнняў. Аб гэтым у гутарцы з карэспандэнтам "Звязды" паведамiў старшыня галiновага прафсаюза Валерый Кузьмiч. Паводле слоў старшынi прафсаюза работнiкаў аўтасельгасмаша Валерыя Кузьмiча, летась аб’ёмы прамысловай вытворчасцi павялiчылiся на 13 працэнтаў, скарацiлася колькасць стратных прадпрыемстваў. Сiтуацыя пачала змяняцца ў лiстападзе-снежнi, калi на прадпрыемствах, арыентаваных на экспарт, стаў назiрацца спад дзелавой актыўнасцi. Прычым перш-наперш гэта датычыцца агрэгатных вытворчасцяў, да прыкладу, БАТЭ i Белкарда. Прычына тая ж — цалкам спынiўся расiйскi КАМАЗ, у няпоўным рэжыме працуюць ГАЗ i АўтаВАЗ. У той жа час, зазначыў Валерый Кузьмiч, з недахопам заказаў сутыкнулiся далёка не ўсе — напрыклад, прыкладам, па-ранейшаму пад поўную "загрузку" працуе "Гомсельмаш". Сёння некалькi прадпрыемстваў усё яшчэ працуюць у няпоўным рэжыме. Аднак, адзначыў Валерый Кузьмiч, iх становiшча не крытычнае. Сапраўдная праблема ёсць толькi адна — Мотавелазавод, якi фактычна не вырабляе прадукцыю ўжо паўтара месяца. Прадпрыемства мае вялiкiя даўгi i мiнусавую рэнтабельнасць, прычым цяжкасцi тут пачалiся задоўга да крызiсу. Як паведамiў Валерый Кузьмiч, днямi адбылася сустрэча прадстаўнiкоў прафсаюза i ўласнiкаў Мотавела, падчас якой былi вызначаны напрамкi выйсця з сiтуацыi. Як вынiк, ужо пачалiся падрыхтоўчыя работы па запуску прадпрыемства. Праўда, дакладна сказаць, калi Мотавелазавод усё ж адновiць вытворчасць, пакуль немагчыма. Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У найблiжэйшы час на прадпрыемствах аўтамабiльнага i сельскагаспадарчага машынабудавання не плануецца масавых скарачэнняў. Аб гэтым у гутарцы з карэсп
|
|