Расія пачала выцiсканне долара з постсавецкай прасторы?
Расія пачала выцiсканне долара з постсавецкай прасторы?
Задумацца над такiм пытаннем карэспандэнта "Звязды" i спытаць учора аб гэтым напрамую ў час прэс-канферэнцыi Надзвычайнага i Паўнамоцнага пасла Расiйскай Федэрацыi ў Беларусi Аляксандра Сурыкава, натхнiла нядаўна прынятае ў Маскве сумесна з беларускiмi партнёрамi рашэнне аб наданнi расiйскаму рублю статуса рэзервовай рэгiянальнай валюты. І сапраўды, цi не значыць гэта, што Расiя пачала доўгатэрмiновую акцыю па паступовым i няўхiльным выцiсканнi долара з постсавецкай прасторы i замене яго сваёй грашовай адзiнкай? Што ў вынiку гэтага зменiцца ў мiжнародным гандлi, у прыватнасцi, для Беларусi? Як канкрэтна будзе працаваць расiйскi рубель у сэнсе яго мяркуемай рэгiянальнасцi i ў чым заключаецца яго, так бы мовiць, рэзервовасць? На жаль, Аляксандр Аляксандравiч быў скупы на словы i iнфармацыю. Ён толькi паведамiў, што работа па наданнi расiйскаму рублю статуса паўнацэнай рэзервовай рэгiянальнай валюты надзвычай складаная i зойме шмат часу, магчыма, нават не адно пяцiгоддзе. Для гэтага павiнна сур’ёзна ўзмацнiцца банкаўская сiстэма Расii, як мiнiмум на парадак. Адпаведна павiнны больш магутнымi стаць i расiйскiя фондавыя рынкi. А што датычыць пераводу разлiкаў памiж Беларуссю i Расiяй на расiйскiя рублi, то гэта толькi пачатак работы па стварэннi новай рэзервовай рэгiянальнай валюты. А пакуль мы не гатовыя да пераходу на яе, не тыя аб’ёмы, сказаў пасол. Ён таксама пацвердзiў, што Расiя не гатовая i да пракладкi другой нiткi нафтаправода Ямал-Еўропа праз Беларусь. Спачатку трэба разабрацца з Паўночным i Паўднёвым патокамi, а ўжо потым думаць аб будаўнiцтве другой нiткi. Затое ёсць станоўчыя вынiкi па ўзаемадзеяннi двух дзяржаў на мiжнароднай арэне, дасягненнi ў гуманiтарнай i культурнай сферы. У Беларусi сёлета, па ўсiм вiдаць, расчынiць дзверы буйны расiйскi навукова-культурны цэнтр. Увогуле тэма прэс-канферэнцыi: вынiкi супрацоўнiцтва Расii i Беларусi ў 2008 годзе, здавалася, была прыемнай Аляксандру Аляксандравiчу. Ён цiхiм i пераканаўчым голасам адзiн за другiм прыводзiў факты, прыклады, лiчбы. Iх было шмат. I ўсе яны былi вартыя ўвагi. Так, гандлёвы абарот дасягнуў рэкорднага паказчыка i склаў 34,2 мiльярда долараў ЗША. А за апошнiя тры гады ўзаемны гандаль павялiчыўся больш чым удвая. Так, у 2005 годзе абарот быў толькi 15,9 мiльярда долараў ЗША. Адна з галоўных прычын росту гандлёвага абароту — паглыбленне кааперацыйных i iнтэграцыйных эканамiчных кантактаў i сувязяў, актыўнае далучэнне да гэтай работы суб’ектаў Расiйскай Федэрацыi. Невыпадкова летась гандлёвы абарот Масквы з Беларуссю дасягнуў 6-цi мiльярдаў долараў ЗША, а з Санкт-Пецярбургам перасягнуў адзiн мiльярд долараў, да гэтай лiчбы ўшчыльную наблiзiўся i Татарстан. Нам было б варта таксама парадавацца высокiм i з прагрэсiўнай дынамiкай аб’ёмам узаемнага гандлю з Расiяй, каб не адно вельмi горкае i вялiкае "не" — дэфiцыт гандлёвага балансу за 2008 год, па звестках пасла, склаў для Беларусi рэкордную лiчбу — 13 мiльярдаў долараў ЗША. I без "разбору палётаў", думаецца, гэты факт у краiне не застанецца. Цiкава, як мы так прагандлявалiся аж на 13 мiльярдаў? Пасол, зразумела, адказ на гэтае пытанне пакiнуў за дужкамi i працягваў справаздачу. Ён назваў высокiмi тэмпы росту зборкi беларускiх трактароў у Елабузе i Мардовii, iншай сельскагаспадарчай тэхнiкi на тэрыторыi Расii, у прыватнасцi, на Алтаi. Мяркуецца ў найблiжэйшай будучынi збiраць да 20 тысяч "Беларусаў". У Свярдлоўскай вобласцi пачалi зборку першых БелАЗаў. Важны момантам далейшага развiцця ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва стане фармiраванне адзiнай мытнай прасторы. Гэта работа, па словах пасла, ужо выйшла на фiнiшную лiнiю. Таксама паспяхова развiваецца ваенна-тэхнiчнае супрацоўнiцтва. Закрануў А. Сурыкаў i тэму будаўнiцтва АЭС у нашай краiне. Яе ўзвядзенне будзе весцiся з прыцягненнем расiйскiх крэдытаў. Ужо ў наступным годзе Расiя "ўвойдзе ў яе будоўлю", сказаў пасол. Увогуле сёлета працягнецца работа па стварэннi сумесных лiзiнгавых кампанiй i прамысловых холдынгаў з расiйскiх i беларускiх прадпрыемстваў па выпуску дарожнай тэхнiкi i iншай прадукцыi. Ужо пачала дзейнiчаць сумесная рабочая група па стварэннi, як выказаўся пасол, на базе расiйскiх i беларускiх актываў холдынга па здабычы, транспарцiроўцы i перапрацоўцы нафты. А як ён будзе працаваць i на якiх умовах, аб гэтым пакуль рана гаварыць. Цана на газ для Беларусi ў першым квартале будзе прыкладна 200 долараў ЗША за тысячу кубаметраў, а сярэдняя цана за год можа быць меншай — у раёне 150 долараў. А. Сурыкава пыталiся аб розным. Напрыклад, пацiкавiлiся, што ён думае пра заяву прадстаўнiка МЗС Беларусi, якi ў каментарыi рашэння аб стварэннi групы аператыўнага рэагавання АДКБ адзначыў, што беларускiя вайскоўцы не будуць задзейнiчаны ў "гарачых кропках", бо гэта забаронена нашым заканадаўствам. Было вiдаць, што для Аляксандра Аляксандравiча навiна прагучала як сенсацыя. Напрыканцы канферэнцыi ён завочна ўступiў у дыскусiю з нашым МЗС. На думку пасла, згодна з вынiкамi самiта АДКБ у Маскве, сiлы ўсiх краiн павiнны будуць удзельнiчаць, скажам, у антытэрарыстычных аперацыях цi супрацьстаяннi агрэсii. Бо на практыцы мiждзяржаўныя пагадненнi i дагаворы маюць найвышэйшы статус i адпаведна прыярытэт перад нацыянальным заканадаўствам. Вiдаць, выказаў здагадку пасол, прадстаўнiк МЗС растлумачыў пэўнае палажэнне заканадаўства Беларусi, але чамусьцi не сказаў аб значэннi мiжнароднага заканадаўства. Такая вось наспявае дыскусiя... Леанiд Лахманенка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Задумацца над такiм пытаннем карэспандэнта "Звязды" i спытаць учора аб гэтым напрамую ў час прэс-канферэнцыi Надзвычайнага i Паўнамоцнага па
|
|