Быць бядзе?
Быць бядзе?
Сярод традыцыйных уяўленняў славянскiх народаў аб пабудове свету пэўнае месца займалi спосабы i сродкi атрымання iнфармацыi аб смерцi чалавека. Такiм прадказаннем маглi стаць самыя розныя рэчы цi непрадбачныя на першы погляд з’явы. l лiчылася, што калi чалавек дакладна чуў, як яго паклiкалi па iменi, але пры гэтым не бачыў таго, хто яго клiкаў, гэта душы продкаў даюць знак збiрацца да iх; l дрэнным прадказаннем лiчыўся сон, у якiм чалавека клiчуць "да сябе" памерлыя раней сваякi цi знаёмыя; l хуткую смерць прадказвала лясная птушка (варона, сава, пугач), якая залятала ў вёску. Калi яна сядала на страху хаты, чакалi смерцi гаспадара той хаты; калi яна сядала на дрэва цi царкву (нiчыё месца), чакалi мор, эпiдэмiю цi iншыя нягоды, у вынiку якiх можа пацярпець вялiкая колькасць людзей; l калi птушка (часцей за ўсё ластаўка) рэзка грукне ў ваконную шыбу цi заляцiць у хату — чакалi смерцi сярод хатнiх; l калi ў дзень iмянiн няўдала пякуцца караваi (цеста не ўстае), iмянiннiк памрэ ў гэтым жа годзе; l сабака доўга вые, апусцiўшы галаву да зямлi, цi вырыў у садзе вялiкую ямiну — чакай няшчасця; l калi ў хаце пасялiўся конiк i стаў гучна стракатаць, гэта значыць, што ён "выжывае" гаспадароў з хаты; l прадказаннем смерцi была i нечакана разбiтая ў хаце iкона; l калi на толькi што засланым абрусе пасярэдзiне ўтваралася складка ў выглядзе ромба, таксама чакалi самага дрэннага; l сон, у якiм у чалавека выпадае зуб з крывёю, прадказваў пахаванне ў хаце. Прыкметамi яшчэ адной смерцi ў хаце лiчылiся: l калi труна для памерлага зроблена не па яго памерах (замалая цi завялiкая); l калi ногi памерлага доўгi час застаюцца цёплымi; l калi чалавек памёр з адкрытымi вачыма; l калi гадзiннiк б’е адначасова з пахавальным звонам; l калi ў сям’i памерлi ў адзiн год два чалавекi, быць i трэцяй труне ў сям’i цi родзе. Ад боязi смерцi Ёсць людзi, якiя вельмi пакутуюць з-за свайго страху смерцi, марнеюць яны самi i iх родныя. Каб пазбавiць iх ад гэтага, трэба ўзяць тры шчэпацi шэрага маку, замовiць яго на збыта i абсыпаць галаву гэтага чалавека: "Анел мой зямны, будзь са мной, Божай рабой (iмя). Здымi страх смерцi зброей вечнага жыцця, iмем Бога. Амiн". Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярод традыцыйных уяўленняў славянскiх народаў аб пабудове свету пэўнае месца займалi спосабы i сродкi атрымання iнфармацыi аб смерцi чалавека. Такiм |
|